білья́рд, ‑а, М ‑дзе, м.
1. Гульня шарамі і спецыяльным кіем, якая вядзецца паводле пэўных правілаў на прызначаным для гэтай гульні стале. Гуляць у більярд.
2. Абцягнуты сукном, з бартамі і некалькімі адтулінамі (лузамі) стол для гэтай гульні. Трое сядзелі на лаўках, ля задняй сцяны рэдкая група акружыла більярд, на якім гулялі Пракоп з Трахімам Дубовікам. Карпаў.
[Фр. billard.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
благаславе́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле дзеясл. благаслаўляць — благаславіць (у 1 знач.).
2. Разм. Ухваленне чаго‑н.; згода на што‑н. Так было да часу, пакуль не парадзела ў хлявах, пакуль не дала свайго благаславення маці на аддзел Платона. Ракітны.
3. Падзяка, хвала. Благаславенне табе і ўся душа табе, мясціна, дзе радзіўся і вырас чалавек! Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасы́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. пасылаць — паслаць 1 (у 1–2 знач.).
2. Запакаваная рэч, якая перасылаецца куды‑н. ці прысланая адкуль‑н. Люся чакала пісьма з Маркоўскага, але ні пісьма, ні пасылкі пакуль што не было. Даніленка.
3. У філасофіі, логіцы — суджэнне, якое служыць асновай для вываду.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
касьба́, ‑ы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. касіць (у 1 знач.); кашэнне. Касьба канюшыны. □ Раніцою жанчына застала Уладзіміра Ільіча за касьбой — гэта была яго ранішняя гарадка. Гурскі.
2. Пара, калі косяць травы; касавіца. Прайшоў гадок, мінуў другі, Ў касьбу запахлі мурагі. Колас. З чэрвеня на ліпень лугі губляюць краскі. З чэрвеня на ліпень у Грыпях касьба. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кірава́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле дзеясл. кіраваць (у 1, 2 знач.). Кіраванне машынай. Кіраванне дзяржавай.
2. Дзейнасць органаў дзяржаўнай улады. Метады дзяржаўнага кіравання.
3. Сукупнасць прыбораў, пры дапамозе якіх кіруюць машынай, механізмам і пад. Аўтаматычнае кіраванне.
4. Сінтаксічная сувязь, якая выражаецца ў тым, што адно слова патрабуе пасля сябе дапаўнення ў пэўным склоне. Дзеяслоўнае кіраванне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пада́ча, ‑ы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падаць.
2. У спорце — удар па мячу, шайбе і пад., які ўводзіць апошнія ў гульню. Бакавая падача. □ [Алесь] гуляў азартна, бегаў за мячом, стараўся перахапіць кожную падачу. Шыцік.
3. Адноснае перамяшчэнне інструмента і дэталі, якая апрацоўваецца. Падача супарта. // Механізм, які забяспечвае гэтае перамяшчэнне. Гурба выключыў аўтаматычную падачу, адвёў дэталь. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перажыва́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. перажываць.
2. Асобы псіхічны стан, які выяўляецца ў наяўнасці якіх‑н., звычайна непрыемных, адчуванняў, пачуццяў. Змучаны бяссоннем і душэўнымі перажываннямі, Злобіч меў цяпер выгляд яшчэ больш пахмуры і суровы. М. Ткачоў. У маладосці рэдка здараецца, каб не спалася, хіба толькі ў часы цяжкіх перажыванняў, гора. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перапра́ва, ‑ы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. пераправіць 2 (у 1 знач.); пераход, пераезд (звычайна цераз раку). З кожным крокам пераправа станавілася ўсё больш небяспечнай. Краўчанка.
2. Месца, дзе перапраўляюцца на другі бераг. Звярнуўшы налева, аўтобус стаў у доўгую чаргу машын каля пераправы. Грахоўскі. // Спецыяльнае збудаванне, прыстасаванне, якое дае магчымасць пераправіцца на другі бераг. Навесці пераправу. Пантонная пераправа.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падшы́ўка, ‑і, ДМ ‑шыўцы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падшываць — падшыць.
2. Стос падшытых газет, часопісаў, дакументаў. У невялічкім пакойчыку прыбудоўкі — доўгі стол, на ім часопісы і акуратныя падшыўкі газет. Брыль.
3. Тое, што падшыта да чаго‑н. спадыспаду. [Янук] здымае сваю шапку,.. адкладвае цырат[о]вую падшыўку і дастае адтуль згорнуты ў некалькі столак лісток паперы. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
па́йка 1, ‑і, ДМ пайцы, ж.
Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. паяць.
па́йка 2, ‑і, ДМ пайцы; Р мн. паек; ж.
Разм. Частка, доля ежы, выдзеленая каму‑н. у адпаведнасці з устаноўленай нормай. Хлебная пайка лёгка ўмяшчалася на далоні. Навуменка. Хлопчык і голаду занадта не адчуваў — кожны вязень дзяліўся з ім сваёй папкай. Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)