Найм ’наём, найманне’ (ТС), часцей мн. на́ймы ’тс’ (Нас., Гарэц.), укр. на́йми мн., адз. на́єм, рус. наём, польск. najem, чэш. najem, славац. nájom, н.-луж. najam, славен. nájem, серб.-харв. на́јам, балг. на́ем, макед. наем. Прасл. *najьmъ, вытворнае ад *jęti, jьmǫ, гл. няць, яць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Налажы́цца ’прывучыцца, прыстасавацца’ (Нас.), ’прызвычаіцца, прывыкнуць’: Ты хлопец цэпкі, скора наложышся рабіць як трэба (Кудравец), параўн. польск. nałożyć się ’тс’, параўн. рус. наложи́ть ’шчыра працаваць, займацца чым-небудзь’. Ад налажы́ць ’схіліць, прывучыць’, параўн. з іншым вакалізмам наляга́ць, нале́гчы ’рабіць намаганне; насядаць’. Гл. налог, налога.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Напу́чываць ’павучаць’ (Юрч. СНС), напучаць ’навучаць, накіроўваць на правільны шлях’ (Ян.). Да пуць ’шлях, дарога’ ў выніку семантычнай кандэнсацыі вядомага царкоўнаславянскага выразу наставлять на путь истинный ’настаўляць на жыццёвы шлях, павучаць’, параўн. укр. напучити, напучувати ’паказваць шлях, навучаць’, рус. напутить ’паказаць шлях; навучыць’ і інш.⇉*

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наш, укр. наш, рус. наш, польск. nasz, чэш., славац. naš, в.-, н.-луж. naš, палаб. nos, славен. nàš, серб.-харв. на̏ш, балг., макед. наш, ст.-слав. нашь. Прасл. *našь, з і.-е. nōs з расшырэннем *‑jь < *‑i̯os, гл. Фасмер, 3, 51; ESSJ SG, 2, 440.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нашапе́рыцца ’натапырыцца’ (любан., Сл. ПЗБ), нашопу́рыць ’узбіць, ускалмаціць’ (ТС), параўн. рус. нашапе́риться ’зазлаваць’, славен. našepėriti, našopiriti ’вычварна апрануцца’, серб.-харв. нашепурити ’тс’. Экспрэсіўныя ўтварэнні з характэрнай варыянтнасцю асновы, паводле Махэка₂ (98), уключаючай узмацняльнае *še < *če, параўн. рашчаперыць (< рас‑чаперыць) ’растапырыць’, перыць і пад., гл. чапурыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Некаторы ’паасобны’ (Сл. ПЗБ, Некр. і Байк., БРС, ТСБМ), не́которы ’асобны; пэўны’ (ТС), рус. некоторый ’паасобны, пэўны’, в.-луж. někotry ’тс’, н.-луж. někotary ’тс’, ст.-слав. нѣкоторъ ’тс’. Прасл. *ně‑kotorъ, гл. ESSJ SG, 2, 479; Шустар-Шэўц, 13, 998; Фасмер, 3, 60.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Но́тны ’занудлівы, патрабавальны’ (мін., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), ’капрызны’ (жлоб., Мат. Гом.). Параўн. рус. нотный ’адукаваны, разумны, хітры; патрабавальны, капрызны; важны; нудны, надаедлівы’, чэш. notný ’належны; акуратны, прыстойны, значны’, першапачаткова, паводле Махэка₂ (402), у мове музыкаў і спевакоў ’па нотах, паводле нот’ (гл. нота).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ня́ньчыць ’плакацца, канькаць’ (слонім., Нар. словатв.), сюды ж, відаць, рус. наўг. ня́ньчить, вытлумачанае незразумелым «велидовать» (СРНГ). Магчыма, гукапераймальнае, параўн. ня́ўкаць ’мяўкаць’ і пад., або ў выніку семантычнага развіцця ня́нчыць, ня́ньчыць ’даглядаць, нянчыцца’ (Яруш., ТС), ’песціць’ (Сл. ПЗБ), звязанага з нянька1 або нянька2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нія́к ’ніякім чынам’ (Нас., Шат., Бяльк., ТС), ’ніколькі’ (гродз., Сл. ПЗБ), укр. нія́к ’ніякім чынам’, рус. бранск. ния́к ’тс’, польск. дыял. nijak ’тс’, чэш., славац. nijak ’тс’. Са спалучэння *ni (адмоўе) і *jakъ (гл. як), новатвор, узнікшы пасля выцяснення *kakъ (ESSJ SG, 2, 491).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лузга́ ’шалупінне, вотруб’е, луска’, лузґа ’кастрыца льну’ (Нас., Дразд., Гарэц., Грыг., Бяльк., ТСБМ, Выг. дыс.; беласт., Сл. ПЗБ). Укр. лузга́, рус. лузга́ ’тс’, каш. łuzga, lëzga ’гільза’, ’похва’, славен. luzgína ’шалупіны’. Прасл. luzga ’шалупіны, луска’ (Слаўскі, 5, 374–375). Гл. таксама луза́ць і луска́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)