◎ Невіру́тнік ’паганец’ (Броўка). Да вірутнік ’разбойнік, злачынец’ (гл.), адмоўе не-, відаць, пад уплывам недавярак ’злыдзень, прахвост’ з ад’ідэацыяй да верыць, г. зн. ’той, каму цяжка давяраць’ або ’той, хто не верыць (у бога і г. д.)’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Ну́цер ’конь, кабан напаўпакладаны або з прыроднай анамаліяй’ (ТС). Відаць, утворана шляхам адваротнай дэрывацыі з нутрэц ’тс’; менш верагодна захаванне першаснай формы, суадноснай, напр:, са славен. noter ’унутр’, рус. ну́терь ’сярэдзіна, вантробы’ і пад. Гл. нутро.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нязго́дны ’непатрэбны, лішні; непрыгодны па стану здароўя, выбракаваны’ (Сл. ПЗБ). Да го́дны ’прыдатны, прыгодны’, з пачатковым комплексам няз‑ (< не + з), параўн. нязго́ршы, нязг̌арны і пад. Аднак не выключана непасрэднае ўтварэнне ад зго́дны ’прыдатны для ўжывання’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Някдэ́ба ’няўмека’ (гом., Нар. словатв.). Магчыма, звязана са словазлучэннем *не къ добЬ ’не па часе, не да рэчы’ (гл. баба) з другасным пераходам а > э пад націскам. Параўн., аднак, укр. неклеба ’няўмека’ (апіска д замест л?).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Падко́ва ’жалезная дугападобная пласціна, якая прыбіваецца пад конскія капыты’. Агульнаславянскае: рус. подко́ва, укр. підко́ва, ст.-рус. подкова (1576 г.), польск. podkowa, славен. podkòva і г. д. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад падкаваць < каваць (гл.) (Брукнер, 279; Махэк, 285).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Па́нах у кантэксце: «Акыш, каб вы падохлі! Як запарашу, то папаху вашага тут ні будзя, акыш!» (Сл. бел. нар. фраз., 153, стаўбц.), ηαπάχτ ’пах’ (З нар. сл., карэл.). Няясна. Магчыма, з пах, расшыранага пад уплывам нюхаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перадо́льшы ’старэйшы паводле ўзросту’ (Нас.), рус. смал. передольшый ’тс’. Да перад‑ і суф. ‑ольшы, параўн. таксама трок. селядо́ршы ’сярэдні’ < серадо́льшы ’тс’, магчыма, пад уплывам большы; несумненна элемент ‑ш‑ — суфікс параўнальнай ступені (Карскі 2-3, 41–42).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перашэ́ек ’поле, лес і інш. прастора, якія што-небудзь раздзяляюць’ (рэч., ЛА, 5). Пад уплывам рус. переше́ек ’тс’, параўн. адаптаванае літаратурнае перашыек ’вузкая паласа, што злучае часткі сушы або аддзяляе адзін водны масіў ад другога’ (ТСБМ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Пратага́ніць, протага́ніць ’прывязаць лодку’ (ТС), протага́нка ’вяроўка, якой прывязваюць лодку’, протага́ншчык ’вясляр, які абавязаны прывязваць і адвязваць лодку’ (ТС). Да тага́ніць ’цягаць’ (Нас.), што да таган(ы) ’трыножнік, да якога прывязвалі калыску, кацёл і пад’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пілёсы ’палосы’. Карскі (1, 253) звязвае з пелесапу́ць, пеле‑ саваць ’сцябаць пугай, караць плёткай’ (гл.) пад уплывам пе‑ ляспець, што ўзыходзяць да ўсх.-слав. асновы *pols‑© корань той самы, што ў паласаваць. Гл. пялясы, пялёсы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)