герд

(ням. Herd = пліта)

прыстасаванне ў выглядзе нахіленай плоскасці для прамывання глеістых і зярністых руд.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

акамада́цыя

(лац. accommodatio)

прыстасаванне да пэўных умоў, з’яў, абставін (напр. а. вока, а. органаў мовы).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

бута́ра

(лац. butarium = бочка)

прыстасаванне для прамывання пяску пры здабыванні золата, плаціны, алмазаў і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ванту́з

(фр. ventouse, ад лац. ventosus = ветраны)

прыстасаванне для аўтаматычнага выпускання паветра з водаправодных труб.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пнеўма́тык

(гр. pneumatikos = паветраны)

1) прыстасаванне для сціскання і разрэджвання паветра;

2) напоўненая паветрам шына.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

прэзерваты́ў

(лац. praeservativus = які ахоўвае)

прыстасаванне, якое прымяняецца для засцеражэння ад цяжарнасці і венерычных хвароб.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рысо́ра

(фр. ressort)

спружыністае прыстасаванне на восі вагонаў, аўтамашыны, павозкі, якое змякчае штуршкі пры яздзе.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сурдзі́на

(фр. sourdine, ад іт. sordina)

прыстасаванне, пры дапамозе якога аслабляецца гук у музычных інструментах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

турэ́ль

(фр. tourelle)

прыстасаванне для кругавога вярчэння кулямёта або гарматы на ваенных самалётах, караблях, танках.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

тэрмата́нк

(ад тэрма- + танк)

прыстасаванне на судне для вентыляцыі з адначасовым падаграваннем або ахалоджваннем паветра.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)