Сухо́ўрыца ’сухая ежа, сухамятка’ (Нас.), ’калі сохнуць ад духоўнага недамагання’ (Варл.). Параўн. укр. дыял. сухі́вря ’сухамятка’, рус. дыял. сухо́вря, сухо́врица ’сухая, посная ежа; сухамятка’. Складанае слова, у аснове якога сухі (гл.) і дзеяслоў *vьrěti ’кіпець’ (Фасмер, 3, 813; ЕСУМ, 5, 487), параўн. урэць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сялётка ’селядзец з ікрой’ у супастаўленні селядзецмалочнік (валож., мін., Сл. ПЗБ). З рус. селёдка ’селядзец’, параўн. селядзец (гл.); цікавае размежаванне па палавой прыкмеце сінонімаў у народнай мове, гл. і выпадак кантамінацыі запазычанага і ўласнабеларускага слова — селёдок: одзін селёдок з ікрою (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сівізна́, сіві́зна ‘сівіна, сівыя валасы’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Гарэц., Байк. і Некр., Бяльк., Шат., Варл.; ашм., Стан.; даўг., Сл. ПЗБ). Паводле Кохмана (Kontakty, 24), ва ўсходнеславянскія мовы запазычана з польск. siwizna ‘сіваватасць, сівыя валасы’. Аналагічна адносна рус. сивизна́ ‘тс’ гл. Віткоўскі, Słownik, 172.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тама́т ’памідор’, ’паста, соус з памідораў’ (ТСБМ), тама́ты ’памідоры’ (Некр. і Байк.). Відаць, праз рус. тома́т з франц. tomate ’тамат’ < ісп. tomate (tomata) ’тс’, якое ад ацтэк. мекс. tomati < tomana ’набрыняць’ (ЕСУМ, 5, 595; Чарных, 2, 249; Фасмер, 4, 75; Голуб-Ліер, 484).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трупе́льня ‘морг’ (слуц., Нар. словатв.). Да труп (гл.). Утварэнне з суф. ‑ельн‑я са значэннем памяшкання (Сцяцко, Афікс, наз., 53), магчыма, народны эквівалент запазычанню трупярня (гл.). Параўн. рус. смал. трупе́льня ‘хата, дзе ставяць труну з нябожчыкам’ (1914 г., СРНГ), мертве́цкая, пако́йніцкая ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трышчаці́ннік ‘травяністая злакавая расліна Trisetum Pers.’ (ТСБМ). Як рус. трищети́нник, чэш. trojštĕtmice, славац. trojštet, з’яўляецца калькай навуковай лацінскай назвы trísetum, утворанай з tri ‘тры’ і seta (< saeta) ‘шчаціна’, ‘грыва’, ‘шорсткія валасы’ (Махэк, Jména, 288), бо сцябло і лісты расліны пакрыты шчацінай, кароценькімі калючкамі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Турні́к ‘гімнастычная перакладзіна, умацаваная на дзвюх стойках’ (ТСБМ, Баршч.). Запазычана з рус. турни́к ‘тс’, утворанага з турникет (гл.) у пачатку XX ст. Першапачаткова ўзнікла ў цыркачоў, абазначаючы практыкаванне на гэтым гімнастычным снарадзе (Чарных, 2, 272–273; ЕСУМ, 5, 683; Арол, 4, 120).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тухвя́к ‘сяннік, матрац’ (Нас., Байк. і Некр.). З рус. тюфя́к ‘тс’, якое, як і цюхля́к ‘тс’ (мазыр., ГЧ), з цюркіх моў, параўн. тат. tüšäk ‘пярына, матрац’, крым.-тат., караімск., чагат. töšäk, тур. düšäk ‘тс’ < цюрк. tösä‑ ‘рассцілаць, масціць’ (Фасмер, 4, 138; Анікін, 578).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тэнт ‘парусінавая стрэшка’ (ТСБМ). З рус. тент ‘тс’, новае запазычанне з англ. tent ‘навес, палатка’. Параўн., аднак, ст.-бел. tenda ‘занавеска’ (XVII ст., ГСБМ), запазычанае са старапольск. tenda ‘нацягнутая заслона’ (Булыка, Лекс. запазыч., 111), што з народнага лац. tenda ‘тс’ (Фасмер, 4, 42).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тэ́рмас ‘ізаляваны посуд для захавання цёплым яго змесціва’ (ТСБМ). Ад рус. те́рмос ‘тс’ з адаптаванага ў 1920‑я гады ням. Thermosflasche ‘тс’ або ўтворанага непасрэдна ад англ. thermos flaske ‘тс’, у аснове якіх грэч. νέρμη ‘цяпло’ (ЕСУМ, 5, 556; Арол, 4, 64).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)