Турні́к ‘гімнастычная перакладзіна, умацаваная на дзвюх стойках’ (ТСБМ, Баршч.). Запазычана з рус.турни́к ‘тс’, утворанага з турникет (гл.) у пачатку XX ст. Першапачаткова ўзнікла ў цыркачоў, абазначаючы практыкаванне на гэтым гімнастычным снарадзе (Чарных, 2, 272–273; ЕСУМ, 5, 683; Арол, 4, 120).