памуці́ць, ‑мучу, ‑муціш, ‑муціць; зак., што.
1. Зрабіць мутным, пазбавіць празрыстасці; замуціць. З возера вылезла нейкае дзіва, возера ўсё ў адзін міг памуціла. Дубоўка.
2. перан. Пазбавіць яснасці, затуманіць (пра свядомасць, розум і пад.). Гэты ўдушлівы гар на момант памуціў свядомасць... Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
панато́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1. што. Натачыць, навастрыць усё, многае. Панаточваць нажы.
2. чаго. Вытачыць на станку вялікую колькасць чаго‑н. Панаточваць верацён.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), чаго. Нагрызці вялікую колькасць чаго‑н. (пра грызуноў, насякомых). Панаточвалі мышы саломы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папрысыха́ць, ‑ае; зак.
Прысохнуць да чаго‑н. — пра ўсё, многае, прысохнуць у многіх месцах. Асабліва многа было гліны на абцасах. Папрысыхала — не аддзярэш. Арабей. Твар у Грышука худы і няголены, заляпаны ніткамі твані, сям-там папрысыхалі на ім дробныя зялёныя кружочкі водарасцяў. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папрэ́ць, ‑прэю, ‑прэеш, ‑прэе; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сапрэць, сапсавацца ад сырасці і цяпла. Сена папрэла. □ Сонца спадала, і можна было не баяцца, што .. [расада] папрэе. Паўлаў. // Стаць запалёным ад перагравання і поту (пра скуру).
2. Прэць некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папсава́цца, ‑суецца; зак.
1. Сапсавацца — пра ўсё, многае. Папсаваліся прадукты.
2. Стаць непрыгодным, няспраўным; сапсавацца. Папсаваўся радыёпрыёмнік, і ніхто ніяк не мог сабрацца занесці яго ў рамонт. Карпаў. Калгаснікі спяшаюцца вывезці на поле як мага больш угнаення, пакуль не папсавалася дарога. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паслабе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Стаць слабым, слабейшым. Талімон адступіў ад цяжкай работы, таму што паслабеў здароўем. Кулакоўскі.
2. Аслабнуць — пра ўсіх, многіх. Але паправіць што-небудзь не было магчымасці, бо ўсе паслабелі так, што не маглі нават трымаць вінтовак. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасплю́шчваць 1, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак., што.
Сплюшчыць (вочы) — пра ўсіх, многіх (гл. сплюшчыць 1).
пасплю́шчваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Сплюшчыць усё, многае (гл. сплюшчыць 2). Пакуль мы хадзілі, шафёр трошкі пасплюшчваў трубкі, каб не так хутка выцякала вада. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пастэ́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да пастэлі. Пастэльны жывапіс. // Зроблены пастэллю. Пастэльны партрэт.
2. Няяркі, мяккі (пра колер і пад.). [Карціну] «Перад шлюбам» Сергіевіч выканаў у далікатных пастэльных танах. Ліс. [Мода] раіць .. і другое: зусім не баяцца светлых пастэльных колераў. «Работніца і сялянка».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пату́піцца, ‑ту́плюся, ‑ту́пішся, ‑ту́піцца; зак.
Патупіць (вочы, галаву); панурыцца. Якім патупіўся, трохі памаўчаў, глыбока зірнуў на мяне. Нікановіч. Патупілася [дзяўчына], перамінаецца з нагі на нагу і не ведае, што ёй рабіць. Ракітны.
патупі́цца, ‑ту́піцца; зак.
Зрабіцца тупым, ступіцца — пра ўсё, многае. Косы патупіліся.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перапа́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Доўга парачыся, страціць патрэбныя якасці, стаць непрыгодным. Перапарылася бручка.
2. Доўга парачыся, прычыніць сабе шкоду. Перапарыцца ў лазні.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Спарыцца, папарыцца — пра ўсё, многае.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)