часопіс. Выдаваўся ў 1858—63 у Пецярбургу на рус. мове штотыднёва. Меў падзагаловак «Всемирное обозрение». Змяшчаў матэрыялы грамадска-паліт. тэматыкі, літ.творы. Пастаянным супрацоўнікам «И.» быў бел. пісьменнік і этнограф П.М.Шпілеўскі, які вёў у гэтым выданні рубрыку «Дзённік знаёмага чалавека» (1858—61). Сярод яго матэрыялаў пра Беларусь «Заходнярускія нарысы» (1858—59), «Паездка ў заходнія губерні» (1860).
Літ.:
Кузняева С.А. Русская дореволюционная печать и советское литературоведение о Павле Шпилевском // Книга в Белоруссии: Книговедение, источники, библиогр. Мн., 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗАКЕ́ВІЧ (Мікалай Канстанцінавіч) (н. 5.5.1934, в. Дулебы Бярэзінскага р-на Мінскай вобл.),
бел. жывапісец. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1961). Працуе ў пейзажным і быт. жанрах. Творы вылучаюцца багаццем і насычанасцю колеравай гамы: «Возера» (1962), «Па родных прасторах» (1963), «Свята песні» (1969), «Азёрныя далі» (1970), «Юнацтва» (1971), «Вясна на Гомельшчыне» (1972), «На Палессі» (1976), «Пасля дажджу» (1977), «На Прыпяці» (1978), «Блакітны красавік», «Над роднымі прасторамі» (абодва 1980), «Лета» (1982), «Свята на нашай вуліцы» (1984), «Рэквіем» (1987) і інш.
латышскі пісьменнік, літ.-знавец. Скончыў Латвійскі ун-т (1951). Дэбютаваў як тэатр. крытык. Даследуе творчасць лат. пісьменнікаў, літ. жанры. Аўтар манаграфіі «У свеце сатыры» пра драматургічную спадчыну А.Упіта (1957, Дзярж. прэмія Латвіі 1958), біягр. раманаў «Андрэй Пумпур» (1964), «Райніс» (1977, Дзярж. прэмія Латвіі 1980), «Аўсекліс» (1981), у якіх раскрыццё жыццёвых з’яў спалучана з дакладнай распрацоўкай сюжэта і характару герояў. Піша для дзяцей. На бел. мову асобныя творы К. пераклаў Л.Дранько-Майсюк.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПЁНСКІ ЧААТА́С,
могільнік 7—8 ст. на левым беразе Енісея каля с. Капёны ў Хакасіі (Расія). У вял. каменных курганах у 1939—40 выяўлены пахаванні родаплемянной знаці кыргызаў енісейскіх (продкаў сучасных хакасаў). Побач з магіламі — ямкі-тайнікі, у якіх захаваліся ад рабаўнікоў выдатныя творы ювелірнага мастацтва: залатыя і сярэбраныя блюды, 4 залатыя збаны, наборы залатых, сярэбраных і бронзавых упрыгожанняў конскага ўбрання. Вырабы з К.ч. выкананы на аснове больш ранніх мясц. традыцый мясц. ювелірамі, якім было вядома мастацтва Ірана і Кітая.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЧА́Р (сапр.Габрыэлян) Рачыя Качаравіч
(2.2.1910, с. Кумлібуджах, Турцыя — 3.5.1965),
армянскі пісьменнік. Друкаваўся з 1930. У зб-ках апавяданняў і аповесцей «Нараджэнне герояў» (1942), «Напярэдадні» (1943), «Свяшчэннае абяцанне» (1946), «Белая кніга» (1965), рамане «Дзеці вялікага дома» (ч. 1—2, 1952—59) падзеі Вял.Айч. вайны, трагічны лёс арм. народа ў гады 1-й сусв. вайны. Аўтар кніг публіцыстычных і крытычных артыкулаў «Літаратура і жыццё» (1949). На бел. мову асобныя творы К. пераклаў М.Парахневіч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЫ́ЧАЎ (Ізат Назаравіч) (н. 10.10.1923, аул Ялкым Байрам-Алійскага р-на Марыйскай вобл., Туркменістан),
туркменскі жывапісец. Правадз. член АМСССР (1988). Герой Сац. працы (1983). Нар.маст. Туркменістана (1964). Нар.маст.СССР (1973). Скончыў Ін-т жывапісу, скульптуры і архітэктуры ў Ленінградзе (1953). Працаваў у жанравай карціне, партрэце, нацюрморце. Творы вызначаюцца дэкаратыўнасцю, яркім каларытам, імкненнем да манументальнасці: «Газэль» (1959), серыя «Мая Туркменія» (1963—75), «Новае нараджэнне», «Заўтра свята» (абодва 1972), «Новая эра» (1975), «Сцяг рэспублікі» (1977) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУМАНЕ́ЦКІ ((Kumaniecki) Казімеж Фелікс) (18.5.1905, г. Кракаў, Польшча — 8.6.1977),
польскі філолаг, гісторык антычнасці. Чл. Польскай АН у Кракаве (1950), Польскай АН (1961). Скончыў Кракаўскі ун-т (1926). З 1936 праф. Варшаўскага ун-та. У 2-ю сусв. вайну ўдзельнічаў у сістэме падп. навучання, паліт. і ваен.падп. арг-цыях. Даследаваў гісторыю і культуру антычнасці, новалац. л-ру. Аўтар прац «Гісторыя культуры старажытных Грэцыі і Рыма» (1955), «Цыцэрон і яго сучаснікі» (1959), «Рымская літаратура — цыцэронаўскі перыяд» (1977). Перакладаў творы Салюстыя, Фукідыда, Вітрувія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУТАТЭ́ЛІ (сапр.Кутатэладзе) Аляксандр Мікалаевіч
(6.9.1897, г. Кутаісі, Грузія — 15.5.1982),
грузінскі пісьменнік. Вучыўся ў Тбіліскім ун-це (1920—25). Друкаваўся з 1924. Аўтар п’есы «Гадзюка Хірсэ» (1924), зб-каў «Вершы» (1937 і 1941), кн. навел «Байцы» (1942). Найб. буйны твор — раман-тэтралогія «Тварам у твар» (кн. 1—4, 1933—52, новая рэд. на рус. мове 1957—58) пра станаўленне сав. улады ў Грузіі. На бел. мову асобныя творы К. пераклалі Р.Барадулін, П.Броўка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МАЗО́ЎША»
(«Mazowsze»),
Дзяржаўны ансамбль песні і танца «Мазоўша» імя Т.Сыгетынскага Рэспублікі Польшча. Створаны ў 1949. Працуе ў в. Каролін каля Варшавы. Арганізатар і першы кіраўнік Т.Сыгетынскі (з 1955 ансамбль яго імя), з 1955 кіраўнік М.Зімінская-Сыгетынская. У складзе калектыву хар. і балетная групы, інстр. ансамбль. У рэпертуары больш за 100 маст. апрацовак польскіх нар. песень і танцаў, пераважна цэнтр. Польшчы, арыгінальныя творы польскіх і інш. кампазітараў, у т. л. песні Сыгетынскага.
Неаднаразова выступаў на Беларусі. Дзярж. прэмія Польшчы 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЕ ТАВАРЫ́СТВА ПРАЦАЎНІКО́Ў МАСТА́ЦТВА,
аб’яднанне тэатр. дзеячаў г. Мінска ў 1919—20. Пачало дзейнасць 14.8.1919 спектаклем «Паўлінка» Я.Купалы ў памяшканні «Беларускай хаткі». Складалася з удзельнікаў Першага таварыства беларускай драмы і камедыі, Беларускага савецкага тэатра і інш. Арганізатар і кіраўнік У.Фальскі. Ставіліся пераважна творыбел. драматургіі: «Бязродны» і «Праменьчык шчасця» У.Галубка, «Мікітаў лапаць» і «Жаніх без шлюбу» М.Чарота. У спектаклях удзельнічаў хор У.Тэраўскага. Сярод акцёраў Б.Бусел, П.Валасевіч, Галубок, М.Зароская, М.Кудзелька (М.Чарот).