бо́мкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Адзывацца звонкім гулам (пра звон, гадзіннік і пад.). Звон, нібыта на хаўтуры, засмучона з вежы бомкаў... Дубоўка. // Звонка гусці. У палісадніку працавіта бомкаў чмель. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

брас ​1, ‑а, м.

Снасць на марскім судне, якая прывязваецца да рэяў для вярчэння іх у гарызантальнай плоскасці.

[Гал. bras.]

брас ​2, ‑у, м.

Асобы стыль плавання, пры якім рукі рухаюцца пад вадой.

[Фр. brasse.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ла́герны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да лагера (у 1–3 знач), уласцівы лагеру. Лагерная вучоба. Лагернае адзенне. Лагернае ўтрыманне жывёлы. □ Пад паветкай лагернай канюшні стаіць адзін з запасных коней. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лібрэ́та, нескл., н.

1. Слоўны тэкст вялікага музычна-вакальнага твора (оперы, аперэты і пад.). // Кароткі пераказ зместу оперы, балета (змешчаны звычайна ў тэатральнай праграме).

2. План сцэнарыя для балета ці кінафільма.

[Іт. libretto.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лукаві́на, ‑ы, ж.

1. Круты паварот, выгіб (ракі, берага і пад.). Сёння .. [Алег з бацькам] начавалі ў вялізным бары, які стаяў ля крутой лукавіны Дрыгвянкі. Гамолка.

2. Тое, што і лука (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засакрэ́ціць, ‑рэчу, ‑рэціш, ‑рэціць; зак., каго-што.

1. Зрабіць сакрэтным, недаступным для агульнага карыстання, азнаямлення і пад. Засакрэціць дакументы. Засакрэціць вынаходства.

2. Разм. Дапусціць каго‑н. да сакрэтнай работы. Засакрэціць супрацоўніка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засілі́цца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.

Разм.

1. Трапіць у сіло. Верабей засіліўся.

2. Павесіцца. Уночы, як жонка заснула, пайшоў [Каўшыла] у клець і на новых лейцах на бэльцы пад страхою засіліўся. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засляпі́ць, ‑сляплю, ‑слепіш, ‑слепіць; зак., што.

Разм. Пазбавіць магчымасці бачыць; асляпіць. Магутны ўдар Арцёма Світкі некуды пад казырок каменданту засляпіў яму вочы. Пестрак. / у безас. ужыв. Бляскам агністым засляпіла вочы. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зашко́дзіць, ‑дзіць; зак., каму-чаму і без дап.

Прынесці шкоду, дрэнна адбіцца (на чыім‑н. здароўі, ходзе справы і пад.). — Не размаўляй, так многа, табе зашкодзіць, — перапыніў жонку Максім Сцяпанавіч. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

згарба́цець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Стаць гарбатым, згорбіцца. І ўспомніў маці, .. якая ніколі не разгінала спіны то на сваім, то на калгасным полі і ад таго пад старасць зусім згарбацела. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)