1. Ломячы, аддзяліць частку, кавалак чаго‑н. Абламаць сук. □ Конь абламаў капытамі тонкі лядок ля самага берага, ступіў колькі крокаў па халоднай вадзе і, коўзаючыся, узышоў на паром.Чыгрынаў.// Паабломваць усё або многа чаго‑н. Абламаць парасткі на ствале дрэва. □ Выбраў [Міканор] з кучы галля, складзенага зімой, добры, моцны дручок, зламаў верх і абламаў сучкі.Мележ.
2.перан. Пазбавіць каго‑н. сілы, волі, мужнасці. [Лагута:] Будуць вызваляць ад старшыні... За тое, што авёс згнаіў.., што не даўся яму ў рукі, а ён [Верамейчык] хацеў абламаць мяне і зрабіць паслухмяным...Губарэвіч.//Разм. Схіліць каго‑н. на ўступку, дабіцца ад каго‑н. згоды; уламаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зара́д, ‑а і ‑у, М ‑дзе, м.
1.‑у. Пэўная колькасць выбуховага рэчыва, шроту, карцечы, якая змяшчаецца ў снарадзе, патроне, стрэльбе. Тапурыя высыпаў на далонь рэшткі пораху. Заставалася якраз на адзін зарад.Самуйлёнак.У стрэльбе быў добры зарад шроту.Корбан.
2.‑а. Баявы снарад, патрон і пад. [Ётка] дастае з пісьмовага стала рэвальверы і гарады да іх.Чорны.// Куля, шрот, карцеч з пэўнай колькасцю выбуховага рэчыва, запраўленыя ў канал агнястрэльнай зброі. Забіць шомпалам зарад.// Пэўная колькасць выбуховага рэчыва са ўзрывальнікам. Толавы зарад. □ Узляцеў у паветра мост, пахіснулася і пахілілася вадакачка. Лясніцкі загадаў падкласці пад яе адзін зарад.Шамякін.
3.‑у. Колькасць электрычнасці ў якім‑н. целе. Дадатны зарад. Адмоўны зарад. Рознаіменныя гарады.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ка́яцца, ка́юся, ка́ешся, ка́ецца; незак.
1. Прызнаваць сваю віну, памылку перад кім‑н. Каяцца ў сваіх памылках. □ На судзе .. [Міхалапіха] вельмі каялася, кляла сябе ўсякімі словамі і прасіла суддзяў, каб ёй болей далі...Лупсякоў.— Ад усёй душы каюся перад вамі, што спачатку не зусім верыў вам.Новікаў.//узнач.пабочн.ка́юся. Разм. Прызнаюся. — Каюся, — сам іншы раз выпіваў.Корбан.
2. Усвядоміўшы сваю памылку, шкадаваць аб зробленым. — Табе, Дамінік, трэба, памочнік... Ёсць у мяне на прыкмеце добры чалавек.. Вазьмі яго! Каяцца не будзеш...С. Александровіч.Размова ўсхвалявала і .. [Япукевіча], і ён цяпер каяўся, што гаварыў з Паходнем занадта рэзка.Хадкевіч.
3.Уст. Прызнавацца ў сваіх грахах, спавядацца ў царкве. Сярод многіх чутак была і такая: нейкая дзяўчына ў вёсцы нарадзіла дзіця і пайшла да ксяндза каяцца ў сваіх «грахах».Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заво́д1, ‑а, М ‑дзе, м.
1. Прамысловае прадпрыемства, звычайна буйнае. Трактарны завод. Цагельны завод. Цукровы завод.
2. Спецыялізаваная гаспадарка па развядзенню пародзістых коней. Конны завод.
заво́д2, ‑у і ‑а, М ‑дзе, м.
1.‑у. Дзеяннепаводледзеясл. заводзіць — завесці (у 6 знач.).
2.‑у. Тэрмін дзеяння заведзенага механізма. Гадзіннік з сутачным заводам.
3.‑а. Прыстасаванне ў механізме, якое прыводзіць яго ў дзеянне. Завод гадзінніка.
4.‑у. Частка тыражу кнігі, надрукаваная з аднаго набору.
заво́д3, ‑у, М ‑дзе, м.
Асобая, адборная парода свойскай жывёлы. Сапраўды, конь і іх быў добры: гладкі, малады, не проста заводу.Сабаленка.
•••
І заводу нямагл. няма.
На завод; да заводу — для размнажэння, развядзення. Яшчэ з вясны, у час перабору, Сюды прывезлі пчол калоду, Ну, так, між іншым, да заводу.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
настро́й, ‑ю, м.
1. Унутраны, душэўны стан. На кожным твары, у кожнай хаце адчувалася: у людзей узняты перадсвяточны настрой.Васілевіч.Арына адразу заўважыла, што муж не ў гуморы, і, як звычайна ў ў апошні час, пастаралася развеяць яго кепскі настрой.Карпаў.//Разм.Добры гумор. Свайго вясёлага настрою Схаваць не можа наш рыбак.Колас.[Сухадольскі:] Ты ўжо дасягнула свайго — сапсавала мне настрой.Крапіва.
2. Накіраванасць думак, пачуццяў і пад. каго‑н.; настроенасць. Толькі пазней мы даведаліся, што Гурскі прад’явіў некаторыя з нашых работ на педсавеце, абвінавачваючы нас у крамольных настроях.Мядзёлка.Агульны напрамак творчасці маладых паэтаў — правільны. Але бываюць выпадкі, калі ў іх лірыцы пачынаюць гучаць нездаровыя настроі.«Маладосць».
3. Схільнасць, жаданне рабіць што‑н. Вечарам, пасля работы, Рыгор вярнуўся на кватэру. Быў настрой нікуды не выходзіць.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
патрабава́нне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. патрабаваць.
2. Просьба, жаданне, выказаныя ў катэгарычнай форме. — Адчыніце! — патрабаванне паўтарылася ўжо голасам больш настойлівым.Галавач.// Загад зрабіць што‑н. — Добры дзень, — сказаў .. [Карніцкі] пасля пэўнай паўзы Шынкевічу такім тонам, у якім выразна чулася патрабаванне назваць сябе.Паслядовіч.
3. Афіцыйны дакумент з просьбай выдаць што‑н. або накіраваць каго‑н. у чыё‑н. распараджэнне. Неўзабаве.. ў кантору да нас зайшоў чалавек у паношанай брызентавай спяцоўцы і падаў Собічу патрабаванне на кісларод.Скрыган.
4.звычайнамн. (патрабава́нні, ‑яў). Норма, умовы, якім хто або што‑н. павінны адпавядаць. [Вагуцкі:] — Вы ведаеце мае патрабаванні да кожнага рабочага і яго работы. Яны застаюцца нязменнымі: працаваць на выдатна.Лынькоў.// Правілы, нормы паводзін, абумоўленыя чым‑н. Патрабаванні моды. Патрабаванні ветлівасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паэ́зія, ‑і, ж.
1. Мастацкая, пераважна вершаваная, творчасць. Асветленая і сагрэтая полымем рэвалюцыі 1905–1907 гадоў, паэзія Янкі Купалы стала голасам беларускага народа.Палітыка.
2. Творы, напісаныя вершаванай мовай; проціл. проза. Прозвішча нічога не гаварыла слухачам, хіба толькі аматары паэзіі ўспомнілі невялікую кніжку ў блакітнай вокладцы — першы яго зборнік.Хадкевіч.[Сцёпка:] — І адкуль ты ўзяў, што я паэзіі не люблю? Сапраўдную паэзію ўсе любяць.Колас.// Сукупнасць вершаваных твораў якога‑н. народа, эпохі і пад. Пралетарская паэзія. Рамантычная паэзія.
3.перан. Што‑н. прыгожае, велічнае, узвышанае, што хвалюе, уздзейнічае на пачуцці. Паэзія прыроды. Паэзія працы. □ І гэты ясны дзень, і гэтыя краявіды, поўныя паэзіі, і гэтыя весткі аб новым месцы, сабраныя ў дарозе, — усё гэта памацняла той добры настрой, у якім пад’язджаў Лабановіч да Пінска.Колас.
[Грэч. póiēsis.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уздыха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Рабіць уздыхі. — Добрая душа гэта паненка, — казала бабка і ўздыхала.Колас.Відаць, не лягчэй на сэрцы было і ў Паўліка, бо ён прыціх і толькі час ад часу ўздыхаў.Бяганская./уперан.ужыв.Вада і неба былі чорныя, глуха ўздыхала бездань акіяна.Хомчанка.Уздыхаў на пероне цягнік, Залатыя губляючы іскры.Глебка.
2.перан.; пакім-чым. Сумаваць, тужыць. Уздыхаць па далёкай радзіме. □ [Цёця Каця:] Вас мне шкада, Аляксандр Пятровіч. [Чарнавус:] Чаго ж па мне ўздыхаць? Я ж не памёр.Крапіва.Трэці быў няўклюдны малы, які ўвесь час уздыхаў па нейкай сваёй гармоні.Лынькоў.//пакім. Быць закаханым у каго‑н. Добры быў хлопец, А зараз па ім Болей дзяўчына Не будзе ўздыхаць, — П’яніц дзяўчаты Не хочуць кахаць.Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
та́к-то
1.нареч. (гэ́та) так, так вось; (в сочетании с прил. — сказ.) (гэ́та) такі́, такі́ вось;
та́к-то ты исполня́ешь про́сьбы гэ́та так (так вось) ты выко́нваеш про́сьбы;
он не та́к-то уж добр ён не такі́ ўжо до́бры;
2.част. вось так;
та́к-то бы́ло де́ло вось так была́ спра́ва;
◊
не та́к-то не так ужо́.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
kind
I[kaɪnd]
adj.
1) до́бры; ве́тлы, прыве́тны; спрыя́льны
kind words — до́брыя, добразычлі́выя сло́вы
a kind and gentle heart — спага́длівае й чу́лае сэ́рца
2) ласка́вы
be so kind — бу́дзь ласка́вы, калі́ ла́ска
3) ува́жлівы, ува́жны, чу́лы, клапатлі́вы
a kind master — клапатлі́вы гаспада́р
II[kaɪnd]
n.
1) гату́нак -ку m., род -у m.
2) паро́да f.
•
- in kind
- kind of
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)