бліскучы, ‑ая, ‑ае.

1. Які бліскае, ззяе, вылучае святло, прамені. Па шкляным цёмна-сінім небе мігцяць зоркі — буйныя, бліскучыя. Бядуля. Высока ўзняўшы ўгару рукі, маладая жанчына вешала на.. [ялінку] бліскучыя каляровыя цацкі. Васілевіч. // Які свеціцца, блішчыць, выяўляючы ўнутраны стан чалавека (пра вочы). У той жа міг да нас падбегла двое падлеткаў, хлапчук і дзяўчынка, разгарачаныя, з бліскучымі вачамі. Краўчанка.

2. перан. Вельмі добры. Парадныя залы ў Белавежскім палацы былі прыведзены ў бездакорны, бліскучы парадак. В. Вольскі. Прыбыўшы .. [на заставу] чатыры месяцы таму назад, маёр застаў жыллёвыя ўмовы далёка не бліскучымі. Брыль. // З вельмі добрай знешнасцю, шыкоўна апрануты. Пераступіў парог [Сашка], бліскучы і жыццярадасны. Чорны. // Выдатны, надзвычайны. Бліскучыя поспехі. Бліскучы аналіз фактаў. ▪ Маркс і Энгельс выхавалі бліскучую плеяду пралетарскіх рэвалюцыянераў. «Звязда». [Бутылін:] — Ручаюся, праз тры гады.. [Іванова] сама ў нашым жа інстытуце будзе чытаць бліскучыя лекцыі. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)