Каса́р ’касец’ (Сл. паўн.-зах.), укр. косарь, рус. косарь, чэш. kosaŕ ’каваль, які куе косы’, в.-луж. kosař ’тс’, польск. kosiarz ’касец’, балг. косар ’тс’, серб.-харв. ко́сар ’каваль, які куе косы’, славен. kosár ’тс’. Да каса з суфіксам ‑arь.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кая́нка ’раскаяние’ (Янк. БП, 228: «Каянка будзе, з павароткі не будзе»), Рус. арханг. каянка ’тс’. Словаўтваральна, відаць, з суф. анк‑а, дзеяслоўным суфіксам у гаворках, гістарычна складаным (ан‑ка). Статус слова, магчыма, усх.-слав. інавацыя; не выключаны і незалежныя ўтварэнні.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Клык 1 ’ікол’ (Сцяшк., Сержп. Пр.). Укр. клик, рус. клык, польск. kłyk, чэш. klyk, н.-луж. kłyk ’тс’. Прасл. klykъ да kъlti ∼ літ. kùlti ’малаціць, біць’, лат. kułt ’тс’ (Слаўскі, 2, 278–279).
Клык 2 ’глыток’ (З нар. сл.). Гл. клыкаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Клёст ’дзіцячая гульня’ (Бяльк.). «Пойдзім гуляць у клёст, я пальніку ўжу зьдзелыў» (Там жа, 227). Ілюстрацыя сведчыць аб надзейнасці паралелі рус. клесток ’завостраная з двух бакоў палачка для гульні ў «чыжык», клестки ’гульня ў «чыжык»’. Да прасл. klesliti/ klestati. Гл. пляскаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кру́глы ’круглы’ (ТСБМ, Бяльк., ТС, Сл. паўн.-зах., Сержп. Ск., Ян.). Укр. круглий, рус. круглый ’тс’, балг. кръгъл, серб.-харв. о̀кругао, славен. krógəl, польск. okrągły, чэш. okrouhlý; прасл. krǫglъ утворана ад krǫgъ пры дапамозе суфікса прыметнікаў ‑lъ (Мейе, Общеслав., 282).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Во́йкаць (БРС, Нас., Шат., КТС). Рус. о́йкать, укр. о́йкати, славац. jojkať ’тс’. Да вой пры дапамозе суфікса ‑ка, які ўтварыўся ў працэсе перараскладання дзеясловаў, утвораных ад выклічнікаў, меўшых гэта ‑к, як бурк‑, буркати і г. д. (Смаль–Стоцкі, Прім. словотвір, 83).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вонь часц. ’вунь’ (Шат., Янк. III, Жд., 1; З нар. сл.), вон‑дзя ’тс’ (Касп.), воньдзека (Янк. I). Рус. вон, дыял. вонь, укр. он ’вунь, там’. Звязана з ён, яна, яно (Праабражэнскі, 1, 95; Фасмер, 1, 348). Гл. таксама вунь.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Во́сцеж выкл. (2‑я асоба мн. л.) (Нас.) «Восцеж вам на закуску!» З вось + те і часц. ж, дзе це (< те) — канчатак 2‑й асобы мн. л. загаднага ладу, як у рус. нуте, полноте і г. д. (Фасмер, 4, 34).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вуздэ́чка (БРС), вузьдзе́чка ’аброць’ (Бяльк.), вузде́чка, вуздэ́чка, уздэ́чка, гузьде́чка ’тс’ (Маслен.), укр. вузде́чка, рус. узде́чка, дыял. вузде́чка і вуздэ́чка ’тс’ (Растаргуеў, Бранск.). Па фанетычных і акцэнталагічных прычынах хутчэй за ўсё запазычана з польск. uzdeczka ’тс’; параўн. Карскі, 1, 166; Нарысы, 121.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вуркатаць (БРС). Да вурча́ць, суфіксацыя ‑ат‑ (‑от) характэрна для ўтварэння гукапераймальных слоў. Параўн. рус. воркот, чэш. vrkot, славац. vrkotať, укр. воркотати, польск. warkotać, wurkot і інш. (Голуб-Копечны, 336; Фасмер, 2, 351; Махэк₂, 700; Брукнер, 602; Шанскі, 1, В, 164).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)