Патыне́ць ’патлець, патрухнуць’ (Юрч.). Да тынець ’тлець, прэць’ (там жа), якое, відаць, з’яўляецца балтызмам. Параўн. літ. truneti ’трухлець, гніць, раскладацца’, лат. trunėt ’тлець’. Хаця семантыка бездакорная, сумненне выклікае ‑г‑ у аснове. У такім выпадку больш блізкім будзе літ. tūnoti ’ляжаць схаваным, схаваўшыся’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Сакарына, сокоры́на ’ясакар’ (Бес.), сакары́ ’ясакары’ (Скарбы), сакары́на ’буслава гняздо’ (Сцяшк. Сл.). Укр. сокори́на ’ясакар’, польск. sokora ’чорны топаль, ясакар’ з усходнеславянскіх (Брукнер, 506). З ясакар з адпадзеннем пратэзы і суф. ‑ina. Выклікае сумненне значэнне ’буслава гняздо’. Мабыць, ’сакарына з гняздом бусла’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

недаве́р’е, ‑я, н.

Адсутнасць давер’я, падазроныя адносіны да каго‑, чаго‑н. Далейшая размова збліжае .. [Андросаву і Лабановіча], рассейвае тое недавер’е і тую асцярожнасць, што замінаюць выяўленню шчырасці і адкрытасці паміж людзьмі, асабліва малазнаёмымі. Колас. Людское недавер’е — бадай самая страшная рэч. Карпаў. // Сумненне ў верагоднасці, праўдзівасці чаго‑н. — Прыязджайце лепш у Маскву вучыцца ў медінстытут. — Няўжо праўда? — з радасным недавер’ем вырвалася ў Алесі. Васілевіч.

•••

Вотум недавер’я гл. вотум.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

question1 [ˈkwestʃən] n.

1. пыта́нне;

May I ask a question? Можна задаць пытанне?

2. прабле́ма, спра́ва; пыта́нне, яко́е абмярко́ўваецца;

economic/social questions эканамі́чныя/сацыя́льныя прабле́мы

3. сумне́нне; пярэ́чанне;

There is no question about it. У гэтым ніхто не сумняваецца.

beyond question без сумне́ння;

in question згада́ны;

out of the question безумо́ўна, на́ват гаво́ркі няма́;

without question без сумне́ння;

bring/throw smth. into question ста́віць што-н. пад сумне́нне, аспрэ́чваць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Балванець ’ледзь віднецца’ (Інстр. лекс.). Рус. дыял. (дан. і зах.) балване́ть, болване́ть ’світаць; ледзь віднецца’, укр. боввані́ти ’ледзь віднецца’. Усх.-слав. утварэнне ад *bъlvanъ ’балван, грамада і да т. п.’ Беларуская форма выклікае сумненне, бо яўна нефанетычная. Запазычанне? Гл. яшчэ Мартынаў, Зб. Крапіве, 211.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сумле́ўсумненне’ (вілен., Стан.; Янк. 3.), сумлі́ў ’няпэўнасць, недавер’ (Варл.). Адваротны дэрыват ад сумлявацца (гл. сумленне); Станкевіч (Язык, 597) лічыў форму з ‑і‑ ўкраінізмам, што не мае падстаў, паколькі яна выводзіцца з дзеяслова з “іканнем”, параўн. sumlivácca ’не давяраць’ (Варл.), сумліва́цца ’сумнявацца’ (Бяльк.) і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сум ’пачуццё смутку, жалю, душэўнай горычы’, ’пакутлівая маркота, туга’ (ТСБМ, Ласт.), ’сумненне’ (Нас.), ’сумненне; смутак’ (Байк. і Некр.), сум‑туга́ ’маркота, роспач’ (Барад.), су́мна ’сумна’, ’прыкра, смутна, маркотна’ (ТСБМ, Шат., ТС, Бяльк., Арх. Федар., Касп., Сержп., Мат. Гом.), ’няпэўна’ (Нас., Мат. Гом., Гарэц.), ’страшна, страшнавата’ (Нас., Некр., Растарг.), су́мно ’тс’ (ТС), су́мны ’маркотны’ (ТСБМ), ’адзінокі’ (Ян.), сумо́сны ’смутны, маркотны’ (Мат. Гом.), сумо́тна ’маркотна’ (Сцяшк. Сл.), сумо́та ’маркота, тута, журба’ (ТСБМ), сумата́, сумаце́нне ’здзіўляльнасць’ (Шат.). Укр. сум ’смутак, журба’, сума́ ’тс’ (Шымк. Сл.), су́мно ’смутна, маркотна’, рус. зах., паўдн. су́мно ’сумніцельна, страшна’ (Пятк. 2, 295), польск. sum, sumny ’тс’ (< усх.-слав., гл. Брукнер, 526; параўн. заўвагу Пяткевіча: “jest to słowo rosyjskie”), славен. sȗm, sȗmnja ’падазрэнне’, серб.-харв. су́мњасумненне; падазрэнне’. Праславянскі дыялектызм *sumъ (Гутшміт, Бел.-укр. ізал., 29). Зыходзяць з прасл. *sǫmьnъ (*sǫmьňa) > *sumьnъ, дэвербатыва ад прасл. *sъ‑mьněti (гл. сумненне), які ў Р. скл. даў *sumьna; пасля падзення рэдукаваных і асіміляцыі насавых форма (у выніку перараскладання) *sum‑ генералізавалася (Міклашыч, 188; Бязлай, Eseji, 136; Бязлай, 3, 341; Варбат, Этимология–1988–1990, 196). Дурыданаў (Зб. памяці Стойкава, 580–581) звязвае з балг. дыял. су́муя ’згадваць, прыпамінаць’ і выводзіць з *sъ‑umiti, параўн. сумець (гл.) і дыял. сумую ’раздумваю’, су́мны ’разумны (з папрокам)’ (Арх. Федар.). Трубачоў (Труды, 1, 284) параўноўвае з серб.-харв. су̏моран ’пануры, хмуры, змрочны’ і лічыць, што слова не мае этымалогіі. Гл. яшчэ Супрун, Бел.-укр. ізал., 67; Сной₁, 619; Борысь, 586–587; ЕСУМ, 5; Жураўлёў, Язык и миф, 69 (агляд версій).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скру́пул ‘малая колькасць, крупинка’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр.), скру́пулка памянш. (Нас., Байк. і Некр.). З польск. skrupuł ‘дробная адзінка вагі (у аптэкарскай справе)’, таксама як і рус. скру́пул ‘тс’ (Кюнэ, Poln., 97); польскае да лац. scrupulus ‘маленькі востры каменьчык; сумненне, апаска’ (Варш. сл., 6, 181).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

по́мніцца, ‑ніцца; незак.

1. Захоўвацца ў памяці, не забывацца. Надыход восені з маленства помніцца мне па гудзенню гэтых правадоў. Кулакоўскі. Мне помніцца год Сорак трэці, Пачатак суровай зімы. Прыходзька.

2. у знач. пабочн. по́мніцца. Як у памяці. Тады ў Льва Раманавіча, помніцца, варухнулася сумненне, ці варта высяляць Сапуна. Асіпенка. Мы тады, помніцца, шумна спраўлялі наваселле. Былі Галіны саслужыўцы, Толікавы сябры, быў, вядома, запрошаны і я з жонкаю. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

магчы́, магу́, мо́жаш, мо́жа; мог, магла́, -ло́; незак., з інф.

1. Быць у стане, мець магчымасць (рабіць што-н.).

М. працаваць.

2. Мець права, абавязак.

Не можам атэставаць.

3. Абазначае верагоднасць, магчымасць якога-н. дзеяння.

Можа паказацца.

Не магчы (не ўмець) звязаць двух слоў (разм., неадабр.) — пра няўменне прыгожа, звязна гаварыць, выказваць свае думкі.

Не можа быць! — вокліч, які выказвае недавер, сумненне, здзіўленне і пад.

Не можа быць (і) гаворкі — нельга нават і гаварыць аб выкананні, здзяйсненні чаго-н.

|| зак. змагчы́, змагу́, змо́жаш, змо́жа; змог, змагла́, -ло́; змажы́.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)