вертыкальны разрэз глебавай тоўшчы ад паверхні да мацярынскай пароды. Мае слаістую будову, утварае сукупнасць генетычна ўзаемазвязаных глебавых гарызонтаў і падгарызонтаў. Магутнасць ад дзесяткаў сантыметраў да некалькіх метраў. Паводле глебавага профілю вызначаюцца назвы глеб і іх месца ў глебавай класіфікацыі. Адрозніваюць прыродныя і змененыя дзейнасцю чалавека глебавыя профілі (меліяраваныя, акультураныя і інш.). Кожны від глебы мае свой спецыфічны глебавы профіль і яго будову. Паводле характару суадносін глебавых гарызонтаў глебавыя профілі падзяляюць на простыя і складаныя, сярод якіх вылучаюць некалькі тыпаў будовы: прымітыўныя, нармальныя, слабадыферэнцыраваныя, парушаныя (эрадзіраваныя і перагорнутыя), рэліктавыя і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕ́САРАВА СЯЧЭ́ННЕ, кесарскае сячэнне
[ад lex Caesarea — у Стараж. Рыме царскі (кесараў) закон, што дазваляў рабіць такую аперацыю],
хірургічная аперацыя з мэтай дастаць плод і паслед з поласці маткі праз разрэз яе сценкі Адрозніваюць К.с. абдамінальнае (брушна-сценачнае) і похвеннае. Робяць К.с. пры жывым плодзе, калі ёсць пагроза для жыцця маці і плода, калі нармальныя роды немагчымы (вузкі ці дэфармаваны таз, рэзкія рубцовыя змены похвы, узрост жанчыны — 30 і больш гадоў, вял. плод і інш.). Пры вострых і моцных крывацёках, некаторых хваробах К.с. робяць нават пры мёртвым ці нежыццяздольным плодзе для выратавання маці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
contravene
[,kɑ:ntrəˈvi:n]
v.t.
1) супярэ́чыць, ісьці́ ў разрэ́з
2) адмаўля́ць, не згаджа́цца
3) паруша́ць (зако́н, умо́ву); дзе́яць насу́перак
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
wykrój, ~oju
wykr|ój
м. выемка, выразка;
wykrój oczu — разрэз вачэй
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Прарэ́х, прарэ́ха ’разадранае або разрэзанае месца ў адзенні; дзірка’, ’пярэдні разрэз у штанах’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Сцяшк. Сл., Сл. ПЗБ), прарэ́х ’агрэх (у полі)’ (Скарбы), прарэшка, прарэшак ’пятля для гузіка’ (Інстр. 3), ’незасеянае месца на полі’ (Сцяшк. Сл.; гродз., Шн. 3), ’каўнер кашулі’ (Нас.). Рус.проре́ха, проре́шина, проре́ховина ’распоратае або разадранае месца ў адзенні’, ст.-рус.прарѣха. Этымалогія няпэўная. Лічыцца дэрыватам з другасным ‑х‑ (як праха, рус.сваха) ад прорэ́заць (гл. Фасмер, 3, 376 і наст.). Праабражэнскі (2, 137) узводзіць слова да рус.редкий і спасылаецца на проредь. Параўноўвалі таксама са ст.-інд.rēkhā ’паласа, рыса’, лац.rīma ’расколіна, шчыліна’ (Ільінскі, РФВ 69, 16) і з лат.risums, rìsiens ’трэшчына, разрэз’ (Мацэнаўэр, LF, 14, 92).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
przekrój, ~oju
przekr|ój
м.
1.разрэз; сячэнне;
~ój podłużny — падоўжны разрэз;
~ój poprzeczny — папярочны разрэз;
~ój stożka мат. канічнае сячэнне;
2.перан. агляд;
~ój wydarzeń — агляд падзей;
3.чыг. профіль;
w ~oju tygodnia — на працягу тыдня; цягам тыдня
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ВЕРТЫЦЫЛЁЗ,
хвароба, якая выклікаецца недасканалымі грыбамі з роду Verticillium. Найб. часта пашкоджвае клён, ліпу, дуб, конскі каштан, ільмовыя і многія інш. дрэвавыя пароды, кусты і травяністыя расліны. Асабліва небяспечны для маладых раслін. На Беларусі адзначаны на лісцевых пародах у Брэсцкай і Гомельскай абласцях.
Пры вертыцылёзе закупорваюцца сасуды дрэў, у выніку пашкоджваецца іх водапранікальная сістэма і галінкі або ўсё дрэва засыхаюць. На зрэзах пашкоджаных участкаў бурыя або аліўкавыя суцэльныя ці перарывістыя кольцы. Заражэнне адбываецца спорамі грыба праз мех. пашкоджанні ў вобласці каранёвай шыйкі і ніжняй часткі ствала, а таксама міцэліем пры кантакце хворых і здаровых каранёў. Пашырэнню хваробы спрыяе цёплае вільготнае надвор’е.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКУЛІРО́ЎКА (ад лац. oculus вока),
спосаб прышчэплівання раслін роставай пупышкай (вочкам). Найб. пашыраны спосаб размнажэння многіх пладовых дрэў. Спячым вочкам часцей за ўсё прышчэпліваюць сеянцы дзікіх відаў і культурных сартоў. Акуліроўка патрабуе найменшага расходу прышчэпачнага матэрыялу і забяспечвае адносна высокую прыжывальнасць прышчэпак. Прышчэпа прыдатная да акуліроўкі ў час летняга руху сокаў (ліпень—жнівень), калі ў раслін добра адстае кара. У першую чаргу акуліруюць костачкавыя культуры, потым грушу, насенныя прышчэпы яблыні і апошнімі — клонавыя прышчэпы.
Акуліроўка: а — паўмесяцавы надрэз кары прышчэпы; б — падоўжны разрэз кары; в — пачатак зрэзу шчытка з пупышкай; г — размяшчэнне шчытка пад кару; д — абцісканне кары пасля размяшчэння шчытка; е — пачатак абвязкі; ж — паслядоўнасць абвязкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРА́Ж (франц. garage ад garer ставіць пад навес, схаваць),
памяшканне (або комплекс збудаванняў) для захоўвання, тэхн. абслугоўвання і бягучага рамонту аўтамабіляў. Адрозніваюць гаражы для грузавых, легкавых і спец. аўтамабіляў, аўтобусаў, а таксама мяшаныя. Гаражы бываюць наземныя, паўпадземныя і падземныя; адно- і шматпавярховыя, у т. л. гаражы-этажэркі (без абмежавальных сцен). Расстаноўка аўтамабіляў тупіковая і праматочная; адна- і шматрадная. Спец. гаражы выкарыстоўваюць для захоўвання трактароў і інш. самаходных машын.