Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗРЭ́Зархітэктурны,
франтальная праекцыя будынка ці арх. дэталі, умоўна рассечаных плоскасцю або сістэмай плоскасцей; абавязковая ч.арх.праектаў. Служыць для паказу на чарцяжы ўнутр. прасторы будынка і асобных яго памяшканняў, канструкцый будынка і арх. дэталей. Пры неабходнасці больш поўнага і нагляднага паказу структуры будынка і яго арх.-прасторавай арг-цыі Р. можа сумяшчацца з аксанаметрыяй. Вядома са старажытнасці. На Беларусі Р. выкарыстоўваюцца з 18 ст.
С.А.Сергачоў.
Аксанаметрычны разрэз храма святой Сафіі ў Стамбуле. 532—537.Папярочны разрэз Іосіфаўскага сабора ў Магілёве. 18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Геалагічны разрэз 1/392; 3/402, 467; 10/76
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕАЛАГІ́ЧНЫ РАЗРЭ́З, геалагічны профіль,
графічнае адлюстраванне геал. будовы тэрыторыі, тэктанічнай структуры, радовішча і інш. аб’ектаў у вертыкальнай плоскасці. Паказвае склад горных парод, іх узрост і ўмовы залягання ўздоўж умоўнай лініі пэўнай працягласці (ад дзесяткаў метраў да соцень і тысяч кіламетраў) на паверхні Зямлі. Складаецца паводле матэрыялаў вывучэння свідравін, выхадаў горных парод на паверхню, горных вырабатак, геафізічных даследаванняў, часам на падставе геал. картаў; паказваецца на геал. картах і ў дакументацыі. На выяве геалагічнага разрэзу вертыкальны маштаб звычайна значна большы за гарызантальны. Геалагічным разрэзам называюць таксама апісанне ці графічны паказ стратыграфічнай паслядоўнасці і літалагічнага складу горных парод у пункце назіранняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫХАТАМІ́Я (грэч. dichotomia ад dicha на дзве часткі + tomē разрэз, сячэнне),
тып галінавання раслін, пры якім вось падзяляецца на 2 новыя, звычайна аднолькава развітыя галінкі (гл.Галінаванне). Д. ўласціва і некат. беспазваночным жывёлам (напр., дыхатамічнае дзяленне кішачнаполасцевых).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКВАПЛА́Н (ад аква... + план),
драўляны плоцік, які буксіруецца самаходнымі суднамі і прызначаны для міжсезоннай трэніроўкі спартсменаў (у т. л. гарналыжнікаў). Даўж. каля 0,9 м, шыр. 0,6 м; аптымальная скорасць буксіравання 30—45 км/гадз, даўж. буксірнага шнура 10—15 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРОВАПУСКА́ННЕ,
выдаленне пэўнай колькасці крыві (200—400 мл) з крывянога рэчышча ў лек. мэтах. Робяць пры цяжкіх гіпертанічных крызах (зніжае крывяны ціск), сардэчнай недастатковасці (зніжае прыток крыві да сэрца), ацёку лёгкіх, некат. хваробах крыві, урэміі, атручэннях, таксікозах цяжарнасці і інш. Робяць пракол ці разрэз вены (радзей артэрыі) або з дапамогай п’явак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМА́РЫШКІ,
помнік прыроды рэсп. значэння (1963). Геал. агаленне міжледавіковых стужачных глін у Астравецкім р-не Гродзенскай вобл., за 5 км на З ад г.п. Свір. Разрэз знаходзіцца на абрывістым выгіне р. Страча (правы бераг), выш. абрыву каля 4 м, даўж. 55 м. Пад тоўшчай марэнных адкладаў паазерскага зледзянення адзінае вядомае на тэр. Беларусі месцазнаходжанне рэшткаў арктычных (прыледавіковых) раслін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯЗГО́ДНАСЦЬу геалогіі, нязгоднае заляганне,
межаванне рознаўзроставых пластоў горных парод па паверхні размыву, які ўтварыўся ў выніку перарыву ў асадканамнажэнні. Фіксуе прасторавыя і гіст. суадносіны рознаўзроставых горных парод. Няпоўны стратыграфічны разрэзгеал. адкладаў наз. стратыграфічнай Н. (яўнай, або схаванай). У залежнасці ад залягання кантактуючых тоўшчаў адрозніваюць Н.: паралельную, вуглавую, азімутальную, покрыўную, структурную, лакальную і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́НІШ (Moniz) Антоніу Каэтану ды Абрэу Фрэйр Эгаш
(de Abreu Freire Egas; 29.11.1874, г. Эштарэжа, Партугалія — 13.12.1955),
партугальскі неўрапатолаг і нейрахірург. Вучыўся ва ун-тах г. Каімбра (Партугалія) і г. Бардо (Францыя). З 1902 праф. ун-та г. Каімбра, у 1911—44 у Лісабонскім ун-це. Навук. працы па ўдасканаленні метаду ангіяграфіі для дыягностыкі пухлін мозга. Выкарыстаў хірург. ўмяшанне для лячэння некат. псіхічных хвароб, распрацаваў методыку прэфрантальнай лейкатаміі (разрэз белага рэчыва пярэдняга мозга). Нобелеўская прэмія 1949 (разам з В.Р.Гесам).