УСЦЬ-АРДЫ́НСКІ,
пасёлак, цэнтр Усць-Ардынскай Бурацкай аўт. акругі (Расія), на р. Куда, на Ангара-Ленскім тракце. 13 тыс. ж. (2000). Вугальны разрэз, маслазавод, хлебакамбінат, леспрамгас і інш. прадпрыемствы. Краязнаўчы музей.
т. 16, с. 281
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)