Раздаба́рвацьразмаўляць, балбатаць’ (Нас., Сержп. Казкі), раздабе́рваць ’балбатаць’ (слуц., Бел. дыял.), раздабы́раваць ’гаварыць шмат непатрэбнага, лішняга’ (Мат. Маг. 2), раздаба́рыцца ’разгаварыцца’ (Нас.), раздаба́ра ’балбатун’, раздаба́ры ’доўгая размова пра пустое’ (Нас., Чач.), у дзіцячай фальклорнай рыфмоўцы: «Шарыбары‑расдабары / Белы сняжкі выпадалі…» (Рам. 2), укр. роздоба́рювати, рус. дыял. раздаба́ривать, раздаба́рывать ’весці пустыя размовы’, ’размаўляць’, ’спрачацца’, ’доўга і нудна гаварыць’, раздоба́ривать, растоба́ривать ’балбатаць’. Зыходным з’яўляецца ст.-яўр. daßar (dābhār) ’слова, звестка’, ’рэч, справа’, dibber ’гаварыць’, адкуль яўр.-ням. dabbern, dibbern ’гаварыць’ (Нас., 548; Фасмер, 3, 434; Горбач, Арго, 18). Трубачоў (Дополн., там жа) лічыць самастойным утварэннем з прыстаўкамі раз‑до‑, pac‑то‑ ад асновы бар‑ у рыфмоўцы тары-бары, што падаецца верагодным.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гу́тарыць ’гаварыць, размаўляць’. Прасл. *gutoriti. Рус. гу́торить, гута́рить, укр. гу́тір ’размова, бяседа’, гуто́рити, славац. hutoriť. Лічыцца складаным словам: *gu‑ адносіцца да *govoriti, а другая частка (*‑toriti) — да літ. tar̃ti ’сказаць’ (параўн. і слав. *tortoriti). Гл. Фасмер, 1, 479; падрабязна Трубачоў, Эт. сл., 7, 179–180.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зюзю́каць ’весці лагодную размову’ (чавус., Нар. сл.), зю́каць ’тс’, ’гаварыць паціху’ (Нас., Юрч.). Рус. калуж. зюзю́кать ’гаварыць шапялявячы, картава’, пск. ’піць (віно)’, зюкать калуж., смал., зах.-бранск. зах.размаўляць’, кур., арханг. ’шаптацца’, пск. ’піць’, пск., цвяр. ’біць’. Верагодна, анаматапея. Фасмер, 2, 110: зюзюка. Параўн. зузліць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мане́ра

(польск. maniera, ад фр. maniére)

1) спосаб што-н. рабіць, прыём, прывычка (напр. м. размаўляць);

2) знешняя форма паводзін (напр. м. трымацца);

3) адметныя рысы якога-н. твора мастацтва, чыйго-н. выканання мастацкіх твораў.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

Гавэ́ндзіць ’гаварыць’ (слонім., Арх. Бяльк.), гаве́ньдзіцьразмаўляць, траціць час у пустых размовах’ (Бяльк.), рус. смал. гаве́ндить ’гаварыць пустое’. Бясспрэчна, запазычанне з польск. gawędzić ’тс’, як і гавэ́нда (гл.). Запазычана з польск. і слова гавэ́ндаць ’гаварыць пустое, бяссэнснае’ (Шат.). Параўн. польск. рэдкае gawędać ’гаварыць’ (Варш. сл., I, 810).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

polszczyzna

polszczyzn|a

ж. польская мова;

mówić dobrą ~ą — размаўляць на добрай (чыстай) польскай мове

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

afektacja

afektacj|a

ж. афектацыя; манернасць, пазіраванне; апломб;

mówić (gestykulować) z ~ą — манерна размаўляць (жэстыкуляваць)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

буркава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак.

Утвараць характэрныя для галубоў гукі. Саша сумна сядзела на лаўцы каля бальнічных варот і бяздумна сачыла, як на даху дома, што насупраць, буркуюць галубы. Шамякін. // перан. Жарт. Лагодна і пяшчотна размаўляць. З усімі.. [Ліза] гаварыла ласкава і мякка. Ну проста не гаварыла, а мурлыкала, як каток, ці буркавала, як галубка. Арабей. Сядзела на лаўцы Пад фрэнчам хлапечым І ўсё буркавала Каханку аб нечым. Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Талкава́ць ’гутарыць, гаварыць; растлумачваць’ (ТСБМ), ’разважаць, доўга і шматслоўна даводзіць’: толкуе — німа чаго слухаць (Федар. 4, Цых.), толкова́цьразмаўляць, абмяркоўваць’ (ТС), ст.-бел. толковати ’тлумачыць, гаварыць, казаць’ (КГС), сюды ж талкаві́та, талкаві́ста ’разумна, разважна’ (Мат. Маг., Юрч. Вытв.), талко́вы ’змястоўны, разумны, дзелавы, удалы’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Цых.). Да толк, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Грак ’птушка грак’ (БРС, Шат., Касп.). Параўн. укр. грак, польск. grak ’тс’. Параўн. яшчэ балг. гра́ка ’варона’. Утварэнне ад слав. гукапераймальнага дзеяслова *grakati ’каркаць’, ’лаяць; крычаць, голасна размаўляць і да т. п.’ Гл. Трубачоў, Эт. сл., 7, 102–103; Фасмер, 1, 451. Сюды ж і бел. гра́кнуць ’грукнуць’, гра́кнуцца ’ўпасці’ (БРС, Касп.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)