пінжачо́к, ‑чка, м.

Памянш.-ласк. да пінжак. Каля бярэзніку .. [Лемяшэвіч] сустрэўся з высокім чалавекам у гэткім жа, як у яго, саламяным капелюшы і ў белым пінжачку. Шамякін. — Здымайце свой пінжачок — сушыцеся, — яна фартухом змяла і без таго чысты сасновы тапчан, запрашаючы госця сесці. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

tweedy [ˈtwi:di] adj.

1. тві́давы;

a tweedy jacket тві́давы пінжа́к;

2. infml апра́нуты ў тві́давы касцю́м;

There were a lot of tweedy farmers there. Там было многа фермераў у твідавых касцюмах.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Лахта́н ’верхняя адзежына (пінжак, паліто і г. д.), звычайна старая’ (слова ўжываецца з адценнем пагардлівасці) (міёр., М. Н. Крыўко, вусн. паведамл.). У выніку метатэзы з халтин ’тс’ (гл.), якое з польск. chałat ’балахон, паношанае адзенне’+ суф. ‑ан (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 147).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пужа́к ’марынарка, пінжак’, паржак ’тс’ (ветк., хойн., нараўл., Мат. Гом.). З рус. пиджак < англ. pea‑jacket, гл. жакет (Фасмер, 3, 259) з характэрным для палескнх гаворак спрашчэннем спалучэння дж > ж і, магчыма, іранічным збліжэннем з пужаць ’палохаць’ ці дэфармацыяй у выніку дээтымалагізацыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абрасе́лы, ‑ая, ‑ае.

Абмоклы ў расе; пакрыты расою. Хоць дзень ідзе на спад, але У вачах смяшынкі-д’яблікі. У абраселым падале Ты мне падносіш яблыкі. Барадулін. [Антон] зачарпнуў рукою вады, памыў твар, потым.. кінуў пінжак на густы абраселы палын і зморана шмякнуўся на яго. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жаке́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Разм.

1. Тое, што і жакет. Жакетка, відаць, грэла кепска, Ганна мерзла, але не прызнавалася. Мележ.

2. Уст. Верхняе кароткае мужчынскае адзенне; пінжак. Ён цясней зашпіліўся ў сваёй суконнай жакетцы і лёг на лаўку. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тро́йка, -і, ДМ тро́йцы, мн. -і, тро́ек, ж.

1. Лічба

3.

2. Адзнака паспяховасці вучняў, студэнтаў (разм.).

Атрымаць тройку па матэматыцы.

3. Трое коней, запрэжаных поруч у адзін экіпаж.

Катацца на тройцы.

4. Група з трох чалавек або трох аднародных прадметаў.

5. Касцюм, у які ўваходзяць пінжак, штаны або спадніца, камізэлька.

6. Назва чаго-н., абазначанага лічбай 3 (трамвай, аўтобус і пад.; разм.).

|| прым. тро́ечны, -ая, -ае (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

pad2 [pæd] v. падбіва́ць, падкла́дваць (пра адзенне);

a padded jacket пінжа́к з падкладны́мі плечука́мі

pad out [ˌpædˈaʊt] phr. v. перагружа́ць;

His essay was padded out with quotations. Яго сачыненне было перагружана цытатамі.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ду́шна, безас. у знач. вык.

Пра наяўнасць духаты дзе‑н. У падвале стала яшчэ больш горача і душна. Карпаў. У паветры пахла гарэлымі анучамі, гаркаватым дымам. Было душна, як у печы. Бядуля. // каму. Пра адчуванне духаты кім‑н. Пасля чаю зрабілася душна. Валатовіч зняў пінжак, павесіў яго на спінку крэсла. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчо́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

1. Памянш.-ласк. да шчака (у 1 знач.). А вейкі доўгія-доўгія, на шчочках не высахлі слёзы. Брыль.

2. Спец. Тое, што і шчака (у 2 знач.). Злоўчаным рухам бацька пераломвае.. [стрэльбу], хавае пад пінжак рулю, прыклад, шчочку ад яе кладзе ў кішэню штаноў. Паўлаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)