прикры́ть сов.

1. прыкры́ць, мног. папрыкрыва́ць; (закрыть) закры́ць, мног. пазакрыва́ць;

2. (притворить) прычыні́ць;

3. перен. (скрыть) схава́ць; (утаить) утаі́ць, мног. паўто́йваць; (покрыть) пакры́ць; см. прикрыва́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раз’е́сці, ‑есць; ‑ядуць; пр. раз’еў, ‑ла; зак., каго-што.

1. Разбурыць, прычыніць пашкоджанні чаму‑н. (пра едкія рэчывы). Кіслага раз’ела руку. □ Адклеіць газету ад вечка Міхалькова куфэрка не ўдалося: клей раз’еў паперу, яна ламалася. Жычка. // Скусаць да крыві.

2. перан. Разбуральна, пагібельна ўздзейнічаць на каго‑, што‑н. — Раз’ела цябе хцівасць, растачыла тваю душу гэта старая хвароба, як шашаль дрэва. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыці́снуць, -ну, -неш, -не; -ні́; -нуты; зак., каго-што.

1. Націснуўшы, наблізіць да чаго-н.; прычыніць боль, націснуўшы чым-н., заціснуўшы дзе-н.

П. дзіця да грудзей.

П. палец дзвярамі.

2. перан. Стварыць суровыя, неспрыяльныя ўмовы, абмежаваць у чым-н., пазбавіць магчымасці адмаўляць што-н., адпірацца ад чаго-н. (разм.).

П. гультаёў. П. каго-н., каб той усё расказаў.

|| незак. прыціска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. прыціска́нне, -я, н. і прыці́ск, -у, м. Прыцісканне павязкі да раны. Прыціск пячаткі да дакумента. Прыціск абібокаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

БЛАКА́ДА (англ. blockade),

1) у міжнародных адносінах сістэма мер эканам., паліт. ці ваен. характару супраць якой-небудзь дзяржавы з мэтаю перапыніць яе сувязі са знешнім светам і прымусіць выконваць пэўныя патрабаванні. Паліт. блакада можа ажыццяўляцца скасаваннем дыпламат. адносін, пазбаўленнем краіны членства ў пэўнай арг-цыі і інш. Эканам. блакада ажыццяўляецца спыненнем (забаронай) знешнегандл., фін., крэдытных і інш. эканам. сувязяў з мэтаю прычыніць шкоду эканоміцы блакіруемай дзяржавы, пазбавіць яе крыніц сыравіны і рынкаў збыту тавараў. Ваен. (марская) блакада выкарыстоўваецца ў мірны час супраць краіны — парушальніцы нормаў міжнар. права. Статут ААН дапускае ўвядзенне блакады як калект. меры для падтрымання ўсеагульнага міру толькі па рашэнні Савета Бяспекі.

2) Блакада ваенная ў час вайны — форма вядзення ваен. дзеянняў, накіраваных на ізаляванне варожага аб’екта (групоўкі войскаў, горада, дзяржавы і інш.) праз парушэнне яго знешніх сувязяў на сушы, у паветры і на моры; яе мэта — падарваць ваенна-эканам. магутнасць дзяржавы, аслабіць яе ўзбр. сілы, прымусіць праціўніка да капітуляцыі або разграміць і захапіць аб’ект блакады. На Беларусі блакада ваенная выкарыстоўвалася агрэсарам для авалодання ўмацаванымі крэпасцямі (блакада Бабруйскай крэпасці франц. войскамі ў 1812). Самымі вялікімі блакадамі былі кантынентальная блакада, якую праводзіў Напалеон I супраць Англіі на пач. 19 ст., марская блакада Вялікабрытаніі Германіяй і блакада Германіі яе праціўнікамі ў 1-ю сусв. вайну. У 2-ю сусв. вайну пераважалі блакады змешаныя (блакада Ленінграда ням.-фаш. войскамі ў 1941—43, блакада сав. войскамі ням.-фаш. групоўкі пад Сталінградам у 1942—43 і інш.). Тэарэтыкі не выключаюць выкарыстання блакады і ў сучасных умовах.

т. 3, с. 185

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Прымкну́ць ’закрыць, зачыніць няпоўнасцю; прысунуцца блізка, шчыльна да чаго-небудзь; стаць прыхільнікам, удзельнікам у якой-небудзь справе’ (ТСБМ), ’замкнуць ненадоўга’, прымкну́ты ’тс’ (брасл., драг., Сл. ПЗБ), прымукну́ць, прымыкну́ць ’замкнуць ненадзейна’, прыму́кваць ’прымацоўваць’ (ТС); сюды ж з развіццём значэння ’далучыцца’ зваротнае прымкну́цца ’ўзяцца шчыра (за работу)’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Да рэдкага мкнуць ’пацягнуць, ударыць дубцом’, ’кінуцца бегчы’, мкну́цца ’крануцца з месца; ударыцца; паткнуцца’ (Нас.), гл. мкаць. Усходнеславянскае ўтварэнне, параўн. рус. примкну́ть ’далучыцца’, дыял. примкну́ться ’далучыцца’, ’налегчы (на вёслы)’, укр. примкну́типрычыніць, зачыніць няпоўнасцю; стаць прыхільнікам, паслядоўнікам чаго-, каго-небудзь’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

патурбава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; зак., каго-што.

Прычыніць клопат, неспакой, турботы каму‑н.; патрывожыць каго‑н. [Пісар:] — Прабачце, Андрэй Пятровіч, што патурбаваў вас: я павінен уручыць вам пакет, бо мне прадпісана аддаць яго пад распіску. Колас. [Тварыцкі:] — Пакуль спакойна — можна прыдбаць што, а ты баішся вялікую шышку, Назарэўскага, патурбаваць. Чорны. Касоўскі адпачываў пасля абеду. — Што табе трэба, Цвіркун? — спытаў ён, нездаволены тым, што яго патурбавалі. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перасцерагчы́, ‑рагу, ‑ражэш, ‑ражэ; ‑ражом, ‑ражаце, ‑рагуць; пр. перасцярог, ‑сцерагла, ‑ло; заг. перасцеражы; зак., каго.

Даць параду асцерагацца чаго‑н. такога, што можа прычыніць шкоду; папярэдзіць аб небяспецы. — Не заводзься з імі! — перасцерагла дзеда бабка Наста. Колас. Дзяўчына без гуку перасцерагла хлопцаў, прыўзняўшы палец да вуснаў. Мурашка. // Засцерагчы ад небяспекі. Я стаў каля хлопчыка так, каб засланіць сабою дарогу і перасцерагчы на выпадак, калі б ён захацеў бегчы на сярэдзіну. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

gift [gɪft] n.

1. падару́нак, дару́нак

2. (for) та́лент, здо́льнасці;

She has a great gift for music. У яе вялікія здольнасці да музыкі.

Gre ek gifts дару́нкі дана́йцаў (каварная паслуга з мэтай прычыніць зло);

have the gift of the gab BrE, infml мець до́бра падве́шаны язы́к;

you must not look a gift horse in the mouth дармо́ваму каню́ ў зу́бы не глядзя́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

даста́віць, дастаўля́ць

1. (тавары і г. д.) zstellen vt; lefern vt; nliefern vt; überbrngen* vt, zkommen lssen* vt; brngen* vt;

2. (прычыніць) beriten vt;

даста́віць непрые́мнасць Kmmer beriten;

даста́віць задавальне́нне Vergnügen beriten

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ПРАЦО́ЎНЫ ДАГАВО́Р,

пагадненне паміж работнікам і наймальнікам. Паводле П.д. работнік абавязваецца выконваць работу па адной або некалькіх прафесіях, спецыяльнасцях або пасадах адпаведнай кваліфікацыі і выконваць унутраны прац. распарадак; наймальнік абавязваецца прадастаўляць работніку абумоўленую П.д. работу, забяспечваць умовы працы, прадугледжаныя заканадаўствам аб працы, лакальнымі нарматыўнымі актамі і пагадненнямі бакоў, своечасова выплачваць работніку заработную плату. Дагаворнымі бакамі з’яўляюцца наймальнік і работнік, якія знаходзяцца паміж сабой у прац. адносінах на аснове П.д. Па агульным для наймальнікаў правіле не дапускаецца заключэнне П.д. з асобамі да 16 гадоў. П.д. можа быць заключаны з асобай, што дасягнула 14 гадоў, з пісьмовай згоды аднаго з бацькоў (усынавіцеля, папячыцеля) для выканання лёгкай працы, якая не прычыніць шкоды здароўю і не парушыць працэс навучання.

Умовы П.Д., што вызначаюць сукупнасць правоў і абавязкаў дагаворных бакоў, складаюць яго змест. У П.д. павінны быць: звесткі пра работніка і наймальніка; месца работы з указаннем структурнага падраздзялення, куды работнік уладкоўваецца; працоўныя функцыі работніка; асн. правы і абавязкі работніка і наймальніка; тэрмін П.д. (для тэрміновага дагавора); рэжым працы і адпачынку (у выпадку адрознення ад агульнаўстаноўленага); умовы аплаты працы. Паводле пагаднення бакоў у П.д. могуць быць уключаны і інш. (дадатковыя) умовы, абавязковыя для абодвух бакоў. Пасля заключэння П.д. яго бакі набываюць правы і нясуць абавязкі, замацаваныя ў заканадаўстве аб працы, калект. дагаворы і ў лакальных актах наймальніка.

П.д. можа быць заключаны на няпэўны ці пэўны тэрмін, але не больш як на 5 гадоў; на час выканання пэўнай работы; на час выканання абавязкаў часова адсутнага работніка, за якім захоўваецца месца работы; на час выканання сезонных работ. П.д. заключаецца ў пісьмовай форме і падпісваецца бакамі. Пасля заключэння П.д. прыём на работу афармляецца загадам (распараджэннем). Заканадаўства Рэспублікі Беларусь прадугледжвае таксама такі від П.д., як кантракт, які заключаецца на пэўны тэрмін, і мае асаблівасці ў параўнанні з агульнымі нормамі заканадаўства аб працы і прадугледжвае кампенсацыю за пагаршэнне прававога становішча работніка.

М.​І.​Тарасевіч.

т. 13, с. 32

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)