1. Папрасіць прыйсці, прыехаць, з’явіцца куды‑н. Запрасіць сяброў у госці. □ [Пан] запрасіў мельніка да сябе ў маёнтак і запрапанаваў яму службу палясоўшчык.Бядуля.
2.Прапанаваць каму‑н. зрабіць што‑н. Капітан Рыбін ветліва запрасіў усіх сесці.Пестрак.
3. і без дап. Назваць занадта высокую цану за рэч, якая такой цаны не варта. Запрасіць за тавар вельмі дорага.
запрасі́ць2, ‑прашу, ‑просіш, ‑просіць; зак.
Разм. Пачаць прасіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Аканава́ць ’абяцаць, намеціць (= мець намер)’ (Касп.), магчыма, праславянскі архаізм. Тады да прасл.kaniti: серб.-харв.ка́нити ’мець намер’, балг.каня, макед.кани ’тс’. Параўн. яшчэ балг.каня ’запрашаць, прапанаваць’ макед.кани ’тс’ (Мартынаў, SlW, 62). Бернекер (1, 561) супастаўляе з лац.cōnor ’мець намер, намагацца’. Супраць Вальдэ-Гофман, 1, 262. Параўн. таксама Покарны, 564. Скок (2, 34) звязвае з прасл.konati, konъ (гл. канец). Неверагодна. Гл. канькаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пасулі́ць ’ацаніць’, ’запрапанаваць (паесці)’, ’паабяцаць’ (Др.-Падб.; КЭС, лаг.; Касп., Сл. ПЗБ), пасу́лка ’прапанаванне цаны за купляемы тавар’ (Нас.). Укр.сули́ти (у Фасмера, 3, 801), рус.посули́ть, посуля́ть, посу́ловать, посу́ливать ’абяцаць, прапанаваць падарунак, паслугу, не выконваючы абяцання да пэўнага часу’, посул(ка) ’сумніўнае абяцанне’, посулы ’гасцінцы, хабар’; польск.posuła, posuł ’хабар’ з укр. мовы (Варш. сл., 4, 773). Усх.-славянскае. Узыходзіць да ст.-слав.соулѣи ’лепш’ (Фасмер, 3, 800).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прызнія́ць ’прыгарэць’ (Касп.). Прэфіксальнае ўтварэнне ад незафіксаванага *знія́ць ’гарэць’ з коранем зн(і/о)‑ < прасл.znʼ‑, які рэалізуецца ў назоўніку *znoj і дзеяслове *zněti (< *znoįti) ’гарэць’ (гл. зніч, зно́іць), параўн. чэш.zněť, zňat ’тлець; паліць’, рус.знеть, зне́ять ’тлець, распаляцца’. Відаць, у сувязі з наяўнасцю пры‑знія́ць можна прапанаваць магчымы карэлят для *zněti, а менавіта *zniti/*znijati. Аб сувязях з прасл.*gnětiti ’распальваць, запальваць, паліць’ гл. Анікін, Этимология, 431–433.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
вы́сунуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што.
1. Выставіць вонкі, паказаць што‑н. Не выходзячы з сянец, Сцяпан высунуў у прачыненыя дзверы галаву і пачаў узірацца.Пальчэўскі.Я ціхенька выцягнуў і паклаў на калені стрэльбу, якую ўжо быў высунуў у «акенца».Ляўданскі.
2. Перамясціць на адкрытае месца. Казакі высунулі стол на пасяродак хаты і накрылі яго чорным сукном.Гарэцкі.// Выцягнуць, дастаць што‑н. знутры чаго‑н. Высунуць шуфляду са стала.
3.перан.Прапанаваць для абмеркавання; выставіць прапанову. Высунуць план, праект.
•••
Высунуць (выткнуць) нос — выйсці з дому, паказацца дзе‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пара́іць, ‑раю, ‑раіш, ‑раіць; зак., каго-што.
Даць параду, падказаць, як дзейнічаць; парадзіць. Людзі чакалі парад, а параіць Шалюта нічога не мог, бо сам не меў нічога за душою.Дуброўскі.[Міколка] перайшоў вуліцу, зайшоў на двор дзеда Нупрэя. То ж стары чалавек, яму год дзевяноста, ён дапаможа, параіць.Лынькоў.— Бацька благога табе не параіць.Савіцкі.// Даўшы добры водзыў, прапанаваць выкарыстаць каго‑, што‑н. у якасці каго‑, чаго‑н. Сяргей пачаў прыкідваць, каго можна было б параіць на яго цяперашнюю пасаду.Шахавец.Зубру патрэбен быў памочнік дзелавіты. І вось на гэты пост яму параілі Каня.Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)