дапусці́ць, ‑пушчу, ‑пусціш, ‑пусціць; зак., каго-што і здадан.дап.
1. Дазволіць прыйсці, увайсці, падысці куды‑н., да каго‑, чаго‑н.; падпусціць. Дапусціць у пакой. □ [Антоненка] думаў толькі аб тым, каб затрымаць бандытаў, не дапусціць іх да Літвінавіч.Шыловіч.// Даць дазвол займацца чым‑н., удзельнічаць у чым‑н. Дапусціць да экзаменаў.
2. Дазволіць што‑н. зрабіць, чаму‑н. адбыцца. — Як вам не брыдка, мужчыны, — звярнуўся Лабановіч да грамады. — Дапусціць, каб людзі крывавілі адзін другога!Колас.// Дазволіць сабе. Дапусціць грубасць. Не дапусціць браку ў сваёй рабоце. Дапусціць памылку.// Дазволіць дайсці да якога‑н. стану. Марыя падалася бліжэй да Веры, каб уцешыць яе, не дапусціць да слёз.Кулакоўскі.
3. Палічыць за магчымае, верагоднае. — Гэта сын ад першай жонкі, — адказаў Шумейка. Спачатку я не паверыў сваім вушам. Не мог дапусціць нават думкі, каб гэты чалавек мог мяняць жонак.Дамашэвіч.//узнач.пабочн. Будзем лічыць магчымым. Дапусцім, усё пойдзе, як трэба.
4. Прыладзіць, падагнаць што‑н. да чаго‑н. так, каб дайшло, шчыльна прыстала. Дапусціць аконную раму.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
do
I
да; у;
podejść do stołu — падысці ад стала;
jadę do Warszawy — я еду ў Варшаву;
pójść do szkoły — пайсці ў школу;
do broni! — да зброі!;
2.да;
do rana — да раніцы;
do dziś dnia — да сённяшняга дня;
pół do ósmej — палова восьмай;
do jutra! — да заўтра!;
3. для;
beczka do piwa — бочка на піва;
maszyna do pisania — друкавальная машынка;
chustka do nosa — насоўка;
krem do rąk — крэм для рук;
nie mam nic do czytania — мне няма чаго чытаць;
mieć do czynienia — мець справу;
4. па;
dyrektor do spraw administracyjnych — адміністрацыйны дырэктар; дырэктар па адміністрацыйных справах;
co do ... — што датычыць ...; што да ...; адносна ...;
do cna — датла; дашчэнту; ушчэнт;
do dnia — раніцай; рана;
do syta — удосыць; уволю;
do widzenia! — да пабачэння!; да спаткання!; бывайце здаровы!; бывайце!; пакуль!;
do szczętu;гл. doszczętnie
IIмуз.
до
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
1. Голасам або кіўком запрашаць падысці ці абазвацца; клікаць. Зваць да сябе дзяцей. □ Дзед, здаецца, нічога не чуў і не цяміў. Ён толькі катурхаў сына, будзіў, зваў яго.Колас.// Запрашаць куды‑н. Рабочыя падкідвалі бацьку ўгору, качалі на руках, звалі да сябе ў госці.Лынькоў.На маёўку ў бліжнія бары завуць сяброўку юныя сябры.А. Вольскі.// Заклікаць, агітаваць да выканання чаго‑н. Я адплаціў народу, Чым моц мая магла: Зваў з путаў на свабоду, Зваў з цемры да святла.Купала.[Адась:] Трэба зваць сялян на дэманстрацыю, а там і на барыкады.Козел.//перан. Прывабліваць, прыцягваць. Вызначаюцца трохі шырокія далі, завуць яны да сябе сваім размахам і воляй.Чорны.Сонца.. вабіла і звала да сябе малога Янку.Бядуля.
2. Называць. Івана Сцяпанавіча і Мар’ю Сцяпанаўну Юра зваў татам і мамай...Васілевіч.Салаўіны гай, а побач — вёска, І завуць Мядзведзічы яе.Бялевіч.
•••
Памінай як звалігл. памінаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2. Момант абвастрэння, узмацнення якой‑н. хваробы, хваравітая з’явы. Прыступ апендыцыту. Сардэчны прыступ. □ Пачнуцца прыступы радыкуліту, і ўжо зусім няможна будзе паехаць у камандзіроўку.Асіпенка.Праз тыдні тры ў Андрэя пачаліся прыступы малярыі.Дуброўскі.// Рэзкае, вострае праяўленне якога‑н. душэўнага стану, пачуцця. Прыступ гневу. Прыступ рэўнасці. □ Ніколі, ні ў гестапа, ні ў лагеры, ні перад аперацыяй, у .. [Зосі Савіч] не было такіх прыступаў страху, якія здараюцца часамі цяпер.Шамякін.— Мартыне! Родны!.. — усклікнуў Коўбец, і голас яго асекся, перахоплены прыступам рыдання.М. Ткачоў.
3. Атака, штурм. Ісці на прыступ. □ Толькі ўбачыўшы купкі сваіх таварышаў, якія .. рашучым прыступам бралі «варожую крэпасць» — высокі сумёт, хлапчук з крыкам ура пабег да іх.Лынькоў.
•••
Ані прыступудакаго — немагчыма падысці, звярнуцца да каго‑н. [Аленка] добра памятае, як хацела дагнаць.. [Сцёпку], а ён толькі воўкам зірне на яе — і ані прыступу.Колас.
Няма прыступудакагогл. няма.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1.(1і2ас.неўжыв.). Умясціцца куды‑н. Усе рэчы ўклаліся ў чамадан. □ На нашы санкі ўклалася [елка] Зялёная, купчастая.Астрэйка.//перан.Падысці пад якую‑н. катэгорыю, класіфікацыю, разрад. Укласціся ў інструкцыю.
2.перан. Зрабіць, выканаць што‑н. у пэўны тэрмін, не выйсці за межы чаго‑н. вызначанага. Укласціся ў рэгламент. Укласціся ў каштарыс. Укласціся ў адпушчаныя сродкі. □ [Крэмез:] — Укладзёмся [з мантажом станка] да трыццатага. От пабачыш!.. Хлопцы ў мяне цяпер, як шалёных, працуюць.Шынклер.
3.Разм. Легчы спаць; улегчыся. Салдаты акапаліся, заслалі акопы травой і ўклаліся спаць.Хомчанка.Недзе ў бальнічных прысадах плакалі кнігаўкі, не ўклаліся яшчэ на ноч.Пташнікаў.
•••
Укласціся ў галаве (у свядомасці) — стаць зразумелым, трывала засвоіцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падско́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; заг. падскоч; зак.
1. Зрабіць скачок уверх. [Мяч] падскочыў раз, другі, трэці і пакаціўся.Юрэвіч.Бусел з перапуду падскочыў на месцы, міжвольна распасцёр крылы, але тут жа зноў падцяў іх, каб не ўзняцца з гнязда.Пальчэўскі.
2.перан.Разм. Рэзка падняцца, павялічыцца. Падскочыла тэмпература. Цэны падскочылі. □ Падскочыць градусаў да трох Апоўначы марозік.Калачынскі.// Раптам з’явіцца. Падскочыла запаленне лёгкіх, і на што ўжо быў .. [дзед Тумаш] здаровы, а на чацвёртыя суткі зусім аслаб.Машара.
3. Наблізіцца скачкамі; хутка падбегчы, пад’ехаць да каго‑, чаго‑н. Прыстаў.. падскочыў да жанчыны ззаду, паваліў на зямлю, крутануў за руку, адводзячы ад пана паліцмайстра стрэлы.Мехаў.Лук’ян насцярожана падскочыў да акна. Усе падняліся з месца.М. Ткачоў.Да Міколкі падскочыў спешаны коннік, сівы нямецкі вахмістр.Лынькоў.//Разм. Хутка з’ездзіць, схадзіць куды‑н. [Антон:] — Ты пабудзь тут з таварышамі, а я падскочу на станцыю.Новікаў.[Хведар:] — Заўтра прывязём бензін, а сёння мне трэба са Сцяпанам у адно месца падскочыць.Асіпенка.//Разм.Падысці, пад’ехаць у патрэбны момант; падаспець. Добра, што падскочылі людзі, інакш бы ім абодвум былі канцы ў той багне.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
zúkommen*vi(s)
1) падыхо́дзіць;
auf j-n ~падысці́да каго́-н.
2) падыхо́дзіць (рабіць што-н.);
es kommt Íhnen nicht zu Вам гэ́та не падыхо́дзіць [не нале́жыць] (рабіць)
3) нале́жаць;
díeses Geld kommt euch zu гэ́тыя гро́шы нале́жаць вам;
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
падаспе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Прыйсці, з’явіцца ў патрэбны момант. — Нам неабходна пратрымацца некалькі дзён, — гаворыць Мяснікоў таварышам, — а тады падаспее падлюга...В. Вольскі.Да месца бою падаспеў камандзір брыгады з невялікай групай.Гурскі.// Быць гатовым у час, у патрэбны момант. Ляжыць [Воўк] і не здыхаецца, як запараны конь. Тут якраз і падаспела снеданне. Прынеслі яго Анюта, дачка Ваўка, і Гануся, пакаёўка пані Адэлі.Машара.// Настаць, падысці (пра тэрміны, з’явы і пад.). Важкія снапы жыта былі звезены ў гумно. Прыладзілі камбайн і патроху малацілі. Якраз падаспела і пара касіць атаву.Гроднеў.Ну, а як бліжэй сысціся з Іванам Луцкім? І тут падаспеў зручны выпадак.Новікаў.
2.Разм. Стаць гатовым для збору, уборкі (пра расліны, плады). [Андрэй Сцяпанавіч:] — Скончацца суніцы, чарніцы — пойдзем у маліны. А там падаспее ажына — цудоўная ягада.Мяжэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
парк, ‑у і ‑а, м.
1.‑у. Участак з прыроднымі ці штучнымі насаджэннямі, дарожкамі, алеямі, вадаёмамі, прызначаны для адпачынку. Парк маўчаў у перадвосеньскім зняменні, нават птушкі не гаманілі ў пабурэлым, але яшчэ густым лісці дрэў.Дуброўскі.
2.‑а. Месца стаянкі і рамонту транспартных сродкаў. Трамвайны парк. Аўтобусны парк. □ Звініць на прыпынку апошні трамвай ля вакзала. — У парк адыходзіць, — кандуктарка ветла сказала.Вялюгін.
3.‑у. Сукупнасць рухомага саставу чыгуначнага, аўтамабільнага і іншых відаў транспарту. А цяпер увесь .. парк — дваццаць трактараў, два камбайны, дзесяць жняярак...Сіўцоў.У танкавым парку, угледзеўшы новыя машыны, якіх да гэтага яшчэ ні разу не бачыў, Максім аж уздыхнуў ад хвалявання і нясцерпнай прагі падысці, пакратаць іх.Грамовіч.
•••
Заалагічны парк (сад) — навукова-асветная ўстанова, у якой трымаюць у клетках, вальерах ці на вялікіх пляцоўках дзікіх жывёл для дэманстрацыі іх і вывучэння.
[Англ. park.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прийти́сьсов.
1.(оказаться подходящим)падысці́;
о́бувь пришла́сь мне впо́ру абу́так падышо́ў мне якра́з;
2.(об ударе) тра́піць (па чым);
уда́р пришёлся по ноге́ уда́р тра́піў па назе́;
3.(совпасть) прыпа́сці (на што);
пра́здник пришёлся на пя́тницу свя́та прыпа́ла на пя́тніцу;