спартыўная гульня з мячом і ракеткамі на спецыяльным корце, у якой два гульцы па чарзе адбіваюць удары мяча, які адскоквае ад сцяны.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ласт-бо́л
(англ. last ball = літар. апошні мяч)
становішча пры гульні ў тэніс, калі аднаму з бакоў не хапае толькі аднаго мяча да выйгрышу партыі або матча.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
głowica
ж.
1. ручка, дзяржанне, дзяржальна;
głowica miecza — дзяржанне мяча;
2.архіт. капітэль;
3. верхавіна, галоўка; наканечнік;
głowica bojowa — боегалоўка
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ПА́ЎЛАЎ (Уладзімір Андрэевіч) (н. 25.10.1935, в. Замошша Любанскага р-на Мінскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1962). Працаваў у прэсе, на Бел. радыё, у выд-ве «Мастацкая літаратура», у 1986—98 у Саюзе бел. пісьменнікаў. Друкуецца з 1954. Выдаў зб-кі паэзіі «Ўзлётная паласа» (1960), «Далягляд» (1964), «Светацені» (1967), «Начная балада» (1971), «Сонца купаецца» (1976), «Сляза на вейцы» (1982), «Гадавое кальцо» (1986), «Што было на Беларусі» (1994) і інш. У-іх тэмы вернасці і кахання, роздум над надзённымі праблемамі часу. У аповесцях і апавяд. (зб-кі «Годы нашы — птушкі», 1970; «Ад агню і мяча», 1973) гераізм народа ў Вял.Айч. вайну. Для дзяцей кн. «Пажарніца» (1968), «Чуж-чужаніца» (1979), «Радзімкі» (1989), «Колькі гусей убачыў Яўсей?» (1994), «Хто знае — адгадае» (1997). Літ. прэмія імя І.Мележа за аповесць «Пад схіленым дрэвам» (1997). На бел. мову пераклаў раманы «Чужая дачка» Я.Фельдэака, «Момант ісціны» («У жніўні сорак чацвёртага...») У.Багамолава, паасобныя творы рус., укр., літ., груз., балг. і інш. паэтаў (кн. яго перакладаў «Поціск рукі», 1991).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Гі́ліць ’біць мяч гілкай’, гілка ’палка, якой падкідваюць мяч у час гульні’ (Бяльк.). Трубачоў (Эт. сл., 7, 221) вельмі непераканаўча аб’яднаў пад праформай *gyliti далёкія па семантыцы словы: серб.-харв.ги̏лити ’шчыкатаць’, ги́льати ’хадзіць па гразі, вадзе, снегу’, рус.дыял.ги̏лить ’смяшыць, балакаць’ і рус.дыял.паўд.ги́лить, гыли́ть ’падкідваць мяч’, укр.гили́ти ’падбіваць мяч гилкою’. Лепш меркаваць, што ў бел. мове і паўд.-рус. гаворках гэта проста запазычанне з укр. Параўн. укр.ги́лка, гі́лка ’галінка; палка для падбівання мяча; гульня ў мяч’. Непераканаўча таксама (аб укр. словах) Рудніцкі, 1, 614.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ка́мера
(лац. camera)
1) памяшканне асобага, спецыяльнага прызначэння (напр. к. для хавання багажу, турэмная к.);
2) закрытая прастора ў якой-н. машыне, прыборы, збудаванні (напр. к. фотаапарата, к. шлюза);
3) унутраная гумавая абалонка пад шынай аўтамабіля, пакрышкай мяча, якая напампоўваецца паветрам.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Мячэўнік ’трыснёг звычайны, Phragmites communis Trin.’ (паўн.-усх., Кіс.), ’чарот, Scirpus L.’ (смарг., Сцяшк. Сл.), ’сіт, Juncus L.’ (віл., Сл. ПЗБ), ’касач, Iris pseudacorus L. (круп., Нар. сл.), ’зараснік касачоў’ (Бяльк.), ’пухоўка, рагоз шыракалісты, Typha latifolia L.’ (маг., чэрв., Сл. ПЗБ; расон., Шатал.; Касп., Мат. Маг., Мат. Гом.), слаўг.мёчаўнік ’тс’ (Яшк.). Усе да меч (гл.). Аб суфіксе ‑оунік гл. Сцяцко, Афікс. наз., 171. Параўн. аналагічна ст.-рус.мечевник ’трыснёг’ (XV ст.), польск.mieczyk ’касач’, ’гладыёлус’, чэш.mećik ’тс’, харв.mącić, тайнае ’тс’ — ад теіь — пераклад лац.gladiolus. Названы паводле падабенства па форме лістоў раслін да мяча.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вядзе́ннен. Führung f -; Léitung f -;
вядзе́нне пасе́джання Léitung der Sítzung;
вядзе́нне спраў Geschä́ftsführung f -;
вядзе́нне бухга́лтарскіх кніг Búchführung f;
адхілі́ць ад вядзе́ння спраў von der Léitung entbínden*;
2.спарт.:
вядзе́нне мяча́ Bállführung f -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Прыса́да1 ’тронкі ў нажа, мяча і пад.; ложа ў стрэльбе; насадка (касы, сякеры і пад.)’ (Нас., Байк. і Некр., Яруш.), прыса́дка ’насадка (касы, сякеры і пад.)’ (Байк. і Некр.), пріса́да ’ложа стрэльбы’ (Бяльк.). Ад прысадзі́ць ’асадзіць, уставіць’ да садзі́ць (гл.); параўн. у іншых славянскіх мовах з блізкімі значэннямі: рус.дыял.приса́дка ’прымацоўванне, накладанне; асаджванне’, польск.przysada ’аздоба’ і г. д.
Прыса́да2 ’выгода, прыволле’ (ТС), ст.-бел.присадъ ’сядзіба’, укр.приса́да ’тс’. Відаць, семантычнае развіццё прыса́да, прыса́ды ’дрэва ўздоўж дарогі, алея; насаджэнні’ (гл.), або ад прысадзі́ць ’пасадзіць каля чаго- ці каго-небудзь’ (Нас.), параўн.: его прысада хороша, удобства кругом (ТС), што дае падставы вывесці першаснае значэнне ’размяшчэнне, пасяленне’. Гл. аса́да.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
мячм. Ball m -s, Bälle;
футбо́льны мяч Fúßball m; Léder n -s, - (разм.звычайна ў рэпартажах);
гуля́ць у мяч Ball spíelen;
мяч па-за гульнёй (у футболе) Ábseits n -, -;
вядзе́нне мяча́ (футбол) Bállführung f -, Bálltreiben n -s
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)