ПА́ЎЛАЎ (Уладзімір Андрэевіч) (н. 25.10.1935, в. Замошша Любанскага р-на Мінскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1962). Працаваў у прэсе, на Бел. радыё, у выд-ве «Мастацкая літаратура», у 1986—98 у Саюзе бел. пісьменнікаў. Друкуецца з 1954. Выдаў зб-кі паэзіі «Ўзлётная паласа» (1960), «Далягляд» (1964), «Светацені» (1967), «Начная балада» (1971), «Сонца купаецца» (1976), «Сляза на вейцы» (1982), «Гадавое кальцо» (1986), «Што было на Беларусі» (1994) і інш. У-іх тэмы вернасці і кахання, роздум над надзённымі праблемамі часу. У аповесцях і апавяд. (зб-кі «Годы нашы — птушкі», 1970; «Ад агню і мяча», 1973) гераізм народа ў Вял. Айч. вайну. Для дзяцей кн. «Пажарніца» (1968), «Чуж-чужаніца» (1979), «Радзімкі» (1989), «Колькі гусей убачыў Яўсей?» (1994), «Хто знае — адгадае» (1997). Літ. прэмія імя І.Мележа за аповесць «Пад схіленым дрэвам» (1997). На бел. мову пераклаў раманы «Чужая дачка» Я.Фельдэака, «Момант ісціны» («У жніўні сорак чацвёртага...») У.Багамолава, паасобныя творы рус., укр., літ., груз., балг. і інш. паэтаў (кн. яго перакладаў «Поціск рукі», 1991).
Тв.:
Выбр. тв. Т. 1—2. Мн., 1987;
Каласы радкоў. Мн., 1979;
Чысты чацвер. Мн., 1995.
І.У.Саламевіч.
т. 12, с. 205
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)