Пасняка́ць ’высмаркацца’ (свісл., Сцяшк. Сл.), карэліц. ’вычысціць нос’ (Сл. ПЗБ). Укр.сякати(ся) ’смаркацца, фыркаць’, польск.siąkać, славац.siakať ’тс’. Мацкевіч (Сл. ПЗБ, 3, 430) выводзіць бел. лексему з па‑ і польск.siąkać ’тс’. Устаўное ‑н‑ можна разглядаць як кампенсацыю пасля насавога ą. Аднак генетычна гэтыя лексемы ўзыходзяць да прасл.sęknęti (гл. Фасмер, 3, 826). Параўн. бел.прасякнуцца (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ты́лька ‘толькі’: тылька асталося тры зелечка (там., Д.-Хадак.), тылько, ты́лькі ‘толькі’ (воран., гродз., беласт., кам., драг., Сл. ПЗБ), ‘толькі што, нядаўна’ (воран., астрав., там жа), ст.-бел.тылько, тылко, тилко ‘не больш як’, ‘выключна, адзіна’, ‘толькі’ (1501 г., ГСБМ). Апошнія лічацца запазычанымі са ст.-польск.tylko (Булыка, Лекс. запазыч., 201; Мацкевіч, Сл. ПЗБ, 5, 154).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пружыно́ўка ’культыватар’ (беласт., Сл. ПЗБ), пружы́нывка ’тс’ (Сл. Брэс.). Мацкевіч (Сл. ПЗБ, 4, 118) лічыць, што гэта запазычанне з польск.sprężynowka ’тс’. Смулкова (Смул., 64), адзначаючы распаўсюджанне слова ў Беларусі (Віцебскі і Старобінскі р‑ны), лічыць магчымым утварэнне слова ўжо на ўсходне-славянскай глебе ад пружына пры дапамозе суфікса ‑оўка. Параўн. яшчэ Куркіна адносна рус.пружи́ть ’баранаваць’ (Зб. Слаўскаму, 156).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ЛІНГВІСТЫ́ЧНАЯ ГЕАГРА́ФІЯ,
раздзел мовазнаўства, які вывучае тэрытарыяльнае распаўсюджанне моўных з’яў. Вылучылася з дыялекталогіі ў канцы 19 — пач. 20 ст. Цесна звязана з арэальнай лінгвістыкай. Вытокі бел. Л.г. ў працах па ўсх.-слав. дыялекталогіі — «Нарыс рускай дыялекталогіі» А.І.Сабалеўскага (1892) і інш. Упершыню абгрунтаваў падзел бел. гаворак на 2 гал. часткі — паўн.-ўсх. і паўд.-зах. — і вызначыў іх тэр. межы Я.Ф.Карскі («Агляд гукаў і форм беларускай мовы», 1885). Вял. значэнне ў станаўленні Л.г. мелі працы П.А.Бузука, які шырока карыстаўся метадамі арэальнай лінгвістыкі («Спроба лінгвістычнай геаграфіі Беларусі», 1928, і інш.), праводзіў рэканструкцыю стараж. форм на аснове сучаснага распаўсюджання моўных з’яў. Якасна новы этап у развіцці Л.г. звязаны з інтэнсіўнай працай над складаннем дыялекталагічных атласаўбел., рус. і ўкр. моў, значнае месца сярод іх належыць «Дыялекталагічнаму атласу беларускай мовы». У ім акрэсліваюцца арэалы моўных з’яў, уласцівых агульнанац. бел. мове, а таксама дыялектных рыс, агульных для бел., рус. і ўкр. моў. Комплекс пытанняў, звязаных з групоўкай бел. гаворак, праблемамі гіст. дыялекталогіі і моўных кантактаў, асвятляецца ў працы (на базе атласа) «Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак» (1968, карты ізаглос 1969). Слоўнікаваму складу гаворак Беларусі прысвечаны спец. «Лексічны атлас беларускіх народных гаворак» у 5 тамах (т. 1—4, 1993—97).
Літ.:
Эдельман Д.И. Основные вопросы лингвистической географии. М., 1968;
Ареальные исследования в языкознании и этнографии: (Язык и этнос). Л., 1983;
Крывіцкі А.А. Што такое лінгвагеаграфія. Мн., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ ДРАМАТЫ́ЧНЫ ТЭА́ТР «ДЗЕ́-Я?».
Засн. ў 1987 у Мінску як тэатр-студыя пад кіраўніцтвам М.Трухана і В.Баркоўскага. З 1992 сучасная назва. Маст. кіраўнік Трухан (да 1999). У рэпертуары т-ра студыйнага перыяду драма «Шрамы» Я.Шабана, казка «Кот у ботах» паводле Ш.Перо, камедыі «Андантэ» і «Кватэра Каламбіны» Л.Петрушэўскай, драм. трылогія «Эцюды памяці зямлі Беларускай» («Роспач») паводле твораў У.Караткевіча, «Імжа» паводле п’есы І.Кофты «Халопская вайна», «Рагнеда» Н.Рапы — своеасаблівы творчы маніфест калектыву, які абвясціў яго маст. і грамадз. заклапочанасць вывучэннем і творчым адлюстраваннем менталітэту бел. народа. Значнай маст. з’явай жыцця т-ра 1990-х г. сталі пастаноўкі твораў Ф.Аляхновіча: «Здань» — псіхал. кантамінацыя сімволіка-містычных драм «Страхі жыцця» і «Цені», фальк. камедыя «Чорт і баба», спектакль «Круці...» паводле сцэн. гратэску «Круці не круці — трэба памярці» і кн. «У капцюрох ГПУ». З інш. пастановак найб. значныя: філас. драма-малітва «Распад» паводле п’ес У.Шэкспіра, камедыя «Жаніцьба» М.Гогаля і сцэн. паэма «Мёртвыя душы» паводле яго аднайм. рамана, камедыя «Каханне — кніга залатая» А.Талстога, біблейскі фарс «Дзевяты прапаведнік» Е.Юрандота, казкі-прыпавесці «Барановы кароль» Трухана, «Дзіва-казка» В.Острава і інш. Сярод акцёраў т-ра: Л.Баталава, Г.Гатоўчыц, Т.Міронава, І.Падлівальчаў, Т.Папова, А.Сушко, Г.Чарнабаева і інш. Спектаклі ставілі Трухан, Баркоўскі, М.Дзінаў, І.Мацкевіч і інш.
Л.А.Лявонава.
Мінскі Драматычны тэатр «Дзе-Я?» Сцэна са спектакля «Чорт і баба» Ф.Аляхновіча.Мінскі Драматычны тэатр «Дзе-Я?» Сцэна са спектакля «Жаніцьба» М.Гогаля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Сенава́ць ‘нарыхтоўваць сена’ (Сл. ПЗБ; ашм.Стан., Сцяшк. Сл.), ‘касіць, сушыць і ўбіраць сена’ (Скарбы), ‘касіць сена’ (навагр., З нар. сл.), ‘сушыць сена’ (свісл., Шатал.). Паводле Мацкевіч і інш. (Балто-слав. этнояз. отнош., 35), супольная балтыйска-славянская інавацыя, параўн. літ.šienáuti ‘нарыхтоўваць сена’. Звычайна перадаецца апісана з дзеясловам ‘рабіць’: робі́ць се́но (ТС), разьян. dilat sénъ ‘тс’, параўн. таксама ням.Heu machen ‘тс’ і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трашчэ́ць ‘выдаваць рэзкія гукі, скрыпець, бразгатаць’ (Гарэц., Сл. ПЗБ), ‘гаварыць хутка, гучна’ (мёрск., Нар. лекс.). Гл. трашчаць; няма падстаў разглядаць як запазычанне з літ.traškė́ti ‘трашчаць’ з заменай літ.‑šʼkʼ‑ на ‑шч‑ (Лаўчутэ, Балтизмы, 133), паколькі адзначаны дзеяслоў у такой форме характэрны для ўсяго паўночна-ўсходняга дыялекта беларускай мовы (Мацкевіч, Марфалогія дзеяслова ў беларускай мове, Мінск, 1959, 28) і вядомы іншым славянскім мовам, параўн. польск.trzeszczeć ‘тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ты́ко ‘толькі’ (астрав., трак., Сл. ПЗБ). Арэальна і фармальна суадносіцца з літ.tìk ‘тс’, няясным па паходжанні, гл. Смачынскі, 676; заканчэнне, магчыма, пад уплывам польск.tylko ‘тс’ (Мацкевіч, Сл. ПЗБ, 5, 153), параўн. ты́ко пташе́чого молока́ ныма́ ‘ўсяго ўволю’ (маларыт., Бел. дыял. 1, 93). Параўн., аднак, славен.tik ‘непасрэдна, усутыч’, што да *tykati (Фурлан у Бязлай, 4, 180), гл. тыкаць1. Параўн. тулько1, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трухтом ‘трушком’ (бераст., Сл. рэг. лекс.), трухтою ‘тс’ (беласт., Сл. ПЗБ). З польск.truchtem ‘тс’ (Мацкевіч, там жа, 5, 134). Брукнер (577) адзначае, што ў польскай мове слова trucht (truchtem, truchcikiem) з XVIII ст. і запазычана з ням.Trott ‘тс’. Паводле SWO (1980, 778), польск.trucht ‘від бегу каня, сярэдні паміж шагам і рыссю’ ўзыходзіць да с.-в.-ням.truht; ужываецца звычайна ў выразе: biec truchtem ‘бегчы трушком’.