МАЦКЕ́ВІЧ (Уладзімір Аляксандравіч) (н. 1.3.1947, г. Мар’іна Горка Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел.дзярж. дзеяч. Ген.-лейт. (1999). Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1970), Ін-тКДБ пры СМСССР (1978). З 1970 працаваў на нафтаперапрацоўчым з-дзе ў г. Мазыр, з 1973 на камсамольскай рабоце на Гомельшчыне. З 1976 у органах КДБ Беларусі. З 1995 старшыня КДБ Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЦКЕ́ВІЧ (Ігнацій Вікенцьевіч) (28.5.1912, в. Завольша Лёзненскага р-на Віцебскай вобл. — 26.9.1943),
Герой Сав. Саюза (1943). У Чырв. Арміі з 1934. У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941. Лейтэнант М. вызначыўся пры вызваленні Брагінскага р-на. Рота на чале з М. пераправілася цераз Дняпро, захапіла плацдарм і в. Калыбань, адбіла 5 контратак; М. асабіста падбіў 2 танкі, знішчыў шмат жывой сілы праціўніка. М. загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЦКЕ́ВІЧ (Баляслаў Іосіфавіч) (н. 2.1.1928, в. Гнесічы Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-рмед.н. (1984), праф. (1987). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1953). З 1962 у Гродзенскім мед. ін-це (у 1985—98 Заг. кафедры). Навук. працы па агульнай і дзіцячай хірургіі, анкалогіі, паталаг. фізіялогіі хірург. захворванняў.
Тв.:
Состояние калликреин-кининовой системы и антиферментная терапия при остром перитоните в детском возрасте // Вестн. хирургии. 1982. Т. 129, № 8;
Клиническое значение мембранодеструктивных процессов и их коррекция у детей с гнойной хирургической инфекцией (разам з В.І.Кавальчуком) // Хирургия. 1992. № 11—12.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЦКЕ́ВІЧ (Леў Пятровіч) (24.4.1903, г. Орша Віцебскай вобл. — 27.11.1968),
бел. архітэктар. Скончыў Маскоўскі арх.ін-т (1936). З 1945 нам.нач. Упраўлення па справах архітэктуры пры СМ Беларусі, гал. архітэктар Мінска і нач. Упраўлення па справах буд-ва і архітэктуры Мінгарвыканкома. З 1962 выкладаў у БПІ. Працаваў у Расіі: генплан Масквы 1935 (у сааўт.), адм. будынак ін-та «Электрахіммет» (1936—37, у сааўт.) і інш.Асн. работы на Беларусі: генпланы Оршы (1946), Полацка (1946—47), у Мінску — праекты забудовы Незалежнасці плошчы, пл. Я.Коласа, Скарыны праспекта (1947—51), забудовы Машэрава праспекта (1954), вул. Маскоўскай (1948), пл. Кастрычніцкай (1950—55), праект дэталёвай планіроўкі Мінска (да 2000 года; 1954—55, усе ў сааўт.).
Тв.:
Минск: Послевоенный опыт реконструкции и развития. М., 1966 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЦКЕ́ВІЧ (Юзэфа Фларыянаўна) (н. 27.7.1911, в. Ухлё Чашніцкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. мовазнавец. Чл.-кар.АН Беларусі (1969). Д-рфілал.н. (1963). Засл. дз. нав. Беларусі (1978). Скончыла Мінскі пед.ін-т (1938). Настаўнічала. У 1945—91 працавала ў Ін-це мовазнаўства імя Я.Коласа АН Беларусі (у 1952—86 заг. сектара дыялекталогіі). Асн.навук. працы ў галіне дыялекталогіі і гісторыі бел. мовы, сучаснай бел.літ. мовы. Аўтар манаграфіі «Марфалогія дзеяслова ў беларускай мове» (1959), сааўтар кніг «Курс сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Марфалогія», «Нарысы па гісторыі беларускай мовы» (абедзве 1957), «Хрэстаматыя па беларускай дыялекталогіі» (1962), «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы» (ч. 1—2, 1963), «Нарысы па беларускай дыялекталогіі» (1964), «Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак» (1968—69), «Мікратапанімія Беларусі» (1974), «Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча» (т. 1—5, 1979—86), «Лексічны атлас беларускіх народных гаворак» (т. 1—5, 1993—98), «Лексічныя ландшафты Беларусі: Жывёльны свет» (1995) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1971 за ўдзел у комплексе прац па бел. лінгвагеаграфіі.