Лётніска, лётніско ’аэрадром’ (воран., лях., драг., Сл. паўн.-зах.). Запазычаны з польск. lotnisko ’тс’. У калінк. гаворцы (в. Аўцюкі, Сл. паўн.-зах.) гэта запазычанне было перероблена ў лётнішча (з усх.-слав. суфіксам).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мяра́нка ’невялікая яма, запозненая вадой’ (лях., Сл. Брэс.). Да прасл. тегпа (укр. мерена, мерёнька ’жабіна ікра’), якое з уграфін. моў. Параўн. хантыйск. марэн, мансійск. ма°рнэ ’ікра’, ’жабіны малькі’ (ЕСУМ, 3, 440).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́старанак, прыстаро́нак, прысторо́нок ’застаронак; месца ў гумне паабапал току, дзе складваецца збожжа’ (ТСБМ; в.-дзв., Шатал.; лях., ганц., карэліц., Сл. ПЗБ; Сл. Брэс.; лях., клец., ЛА, 2), пры́старанак, прыстаро́нак, прысторо́нок, прыстуро́нок ’драўляная загародка, якая аддзяляе бок гумна, дзе кладуць збожжа, ад тока’ (слонім., Арх. Бяльк.; Нар. сл.), ’сценка ў два-тры бервяны, якая разгароджвае гумно’ (баран., ваўк., пруж., Сл. ПЗБ), прысторэ́нак ’пабудова са сценамі для гаспадарчых прылад’ (ДАБМ), серб.-харв. прѝстанак ’скат; месца ў старане’. Да старана́ (гл.); кандэнсацыя выразу пры старане, аформленае суфіксам ‑ак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Ляхі́, ляхе́ ’мэндлік, малая ўкладка снапоў на полі’ (іван., ДАБМ, к. 286). Да лях ’паляк’ > ’пан’ (гл.). Названа паводле пераносу значэння. Аналагічна ў чэш. і славац. panák < pán ’пан’. Параўн. яшчэ ляшок, ляшкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляжбе́ль ’гультай’ (лях., Сл. ПЗБ). Да прасл. ležьba (гл. Трубачоў, Эт. сл., 14, 167). Утворана пры дапамозе суфікса ‑ель (аб ім гл. Слаўскі, SP, 1, 108; Сцяцко, Афікс. наз., 151–152). Параўн. таксама лажме́й.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Насцяба́цца ’напіцца да ап’янення’ (Нас.), насціба́цца ’напіцца ўдосталь’ (Мядзв.), насцёбацца ’напіцца гарэлкі’ (лях., Янк. Мат.). Да сцяба́ць ’сячы, хвастаць; піць залпам і інш.’, развіццё семантыкі ’біць’ > ’піць’, гл. ця́пнуць ’выпіць’, урэ́заць ’тс’ і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пупро́ ’пуп, страўнік у птушак’ (баран., ЛА, 1; лях., барыс., Сл. ПЗБ). Вытворнае ад пуп, да словаўтварэння параўн. гродз. купро ’грыўка (у каня)’ і іншыя назвы птушынага страўніка ад пуп- (пупок, пупавіна, пу́пэц і пад.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пяча́йка ’пякотка’ (ТСБМ; Гарэц.; дзятл., карэл., лях., свісл., смарг., астрав., Сл. ПЗБ; Янк. 3.; Жд.; Сцяц.; слонім., Нар. лекс.; навагр., Жыв. сл.), піча́йка, пычя́йка ’тс’ (віл., Жыв. сл.; Сл. Брэс.; Сл. ПЗБ). Гл. печая́ ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сяве́нька ’сявалка’ (ТСБМ, Нас.; лях., Янк. Мат.), сяве́нка, сяве́нька ’тс’ (Сл. ПЗБ, ЛА, 5), сяве́нка ’тс’ (Сцяшк.), севе́нка (воран., Сл. ПЗБ), севе́нь ’тс’ (ТС). Этымалагічна тое ж, што і сява́лка (гл.), але з іншым суфіксам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляпе́й 1 ’лепш’ (Гарэц., Др.-Падб., Сцяшк.; гродз., навагр., бар., лях., Сл. ПЗБ). Да ле́пей (гл.). Націск на канчатку — выроўніванне формы лепей паводле аналогіі да большасці прыслоўяў вышэйшай ступені ў бел. мове (Бел. гр.₂, 1, 197).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)