upset1 [ˈʌpset] n.

1. хвалява́нне; дрэ́нны настро́й;

cause a great deal of upset выкліка́ць ке́пскі настро́й

2. недамага́нне;

a stomach up set расстро́йства стра́ўніка, пано́с

3. не чака́нае паражэ́нне (у спорце, на выбарах і да т.п.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

mizernie

1. блага, кепска, дрэнна, мізэрна;

mizernie wyglądać — блага (кепска) выглядаць; мець благі (кепскі) выгляд;

2. убога, бедна

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Зака́ла ’помслівы чалавек’ (мядз., Нар. словатв.). Рус. дыял. зака́л ’чалавек, што крыўдзіць слабых’, пск. ’пятніца’, урал. ’зух’, польск. zakał ’чалавек, што кампраметуе блізкіх’, zakała ’ганебная, кампраметуючая рэч’, укр. уст. дыял. зака́ла ’сорам’ (Жэлях.), рус. кастр. зака́ла ’неакуратнасць, нядбайнасць’. Ст.-польск. zakał (XIV ст.) ’пляма, бруд, загана’. Параўн. чэш., славац. zákal ’пакаламучанне вады, піва, віна’. Параўн. рус. арханг., алан. зака́л ’смелы, бывалы чалавек’. Назва чалавека з адмоўнай характарыстыкай узыходзіць, відаць, як семантычны перанос да адмоўнай назвы рэчы. Можна меркаваць аб двух вытоках такога пераносу: хлеб з закальцам (закалам) ганьбіць гаспадыню, адкуль ідзе семантычны шлях: ’закалец у хлебе’ > ’нядбайнасць’ > ’ганебная рэч’, ’сорам’ > ’чалавек, што кампраметуе блізкіх’ > ’кепскі чалавек’, у тым ліку ’помслівы’, ’п’яніца’ і г. д. ’Пакаламучанае віно’ > ’кепскае віно’ > ’кепская рэч’ > ’кепскі чалавек’. Адносна другога шляху важна ўлічыць адцягненае, пераноснае ўжыванне слова ўжо ў XIV ст. у ст.-польск., якое можа ўзыходзіць да ст.-чэш. (суч. чэш. zákal тлумачыцца як аддзеяслоўны бязафіксны назоўнік ад zakaliti да кал ’бруд’, параўн. каламуціць). Гл. закалец. Рус. зака́л ’смелы, бывалы чалавек’, ’зух’ можа быць непасрэдна ад закалять(ся) ’гартавацца, атрымліваць вопыт’ і хутчэй не звязана са словамі са знач. адмоўнай характарыстыкі чалавека.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляда́шчы1 леда́шчы, ліда́шчый, лыда́шчый ’кволы, хілы; нядужы, слабы; дрэнны, нягодны; стары, струхлелы; збуцвелы; выцерты’ (Нас., Грыг., Бес., Яруш., Ант., Касп., Бір. Дзярж., Сцяшк., ТСБМ, Сл. ПЗБ), ’злы, сярдзіты, запальчывы’ (слуц., Жыв. сл.), ’нікудышні, пусты’; ’д’ябал’ (мін., КЭС), ’легкадумны’. Да ляда́шты (гл.). Сюды ж: ляда́шчына ’непатрэбная рэч’ (Нас.), ляда́шчыца, ліда́шчыцакепскі, дрэнны, сапсаваны’ (Мал., Булг., Кос.), ’нягодніца’ (паўд.-усх., КЭС), лядашчыцца ’паступаць дрэнна’ (Федар. Дад.).

Ляда́шчы2 ’ледзяны, дужа халодны’ (валож., Жыв. сл.). Нерэгулярнае ўтварэнне ад лядакі́ ’ледзякі’ пры ад’ідэацыі ляда́шчы1 і польск. lodowaty ’ледзяны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

kiepski

разм. кепскі, дрэнны, благі;

~e wino — дрэннае віно;

~e wiersze — кепскія вершы;

kiepski interes перан. кепскія (дрэнныя) справы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Каўга́н ’міска, выдзеўбаная з дрэва’ (Шат.), ёсць таксама ў рус. мове. Параўн. рус. калган ’драўляная міска’, вядомае ў розных рус. гаворках, якое. мае таксама формы калей, калгашка ’драўляная кружка, коўш’, калгиска ’чашка’. Слова цёмнага паходжання. У свой час Гараеў (440) меркаваў, што гэта, магчыма, запазычанне з усх. крыніцы і прыводзіў цюрк. kolyan, якое Фасмер (2, 165) лічыў вельмі няпэўным. Сапраўды, надзейных паралелей да форм тыпу каўган, калган няма, але камбінацыя фанем у слове вельмі нагадвае камбінаторыкуусходніх моў. Параўн. яшчэ няяснае каўган ’хмара, кучавас воблака’; ’кепскі майстар’ (Сл. паўн.-зах., 2).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

nieudany

nieudan|y

1. які не ўдаўся, няўдалы;

~e przedstawienie — няўдалая пастаноўка;

2. няўмелы; няўдалы; кепскі;

~y wiersz — няўдалы верш

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

usposobienie

usposobieni|e

н.

1. характар;

złe ~e — кепскі характар;

być z ~a cholerykiem — быць па характары халерыкам;

2. настрой

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Жыбуры́1 ’жабурынне’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. укр. жабур ’жабурынне’, польск. żiburaкепскі мутны напой’. Брукнер (669) лічыў польск. слова ўсх. элементам, спасылаючыся на серб.-харв. џи̏бра, балг. джѝбри ’жамерыны’, якое ўзводзяць да цюрк. (Фасмер, Зб. Крэчмеру, 277; Фасмер, 2, 39), напр. тур. cibre (Скок, 1, 473; БЕР, 362). Не выключана, аднак, і сувязь з жабурынне, жамерыны (гл.).

Жыбуры́2, жабуро́к, жыбуркі, жабэ́ркі ’кавалкі дрэва, цуркі’ (Сл. паўн.-зах.). З літ. žobaraĩ ’сухія галіны’ (Сл. паўн.-зах., 2, 130). Магчыма, аднак, і іншае тлумачэнне — з літ. žiburys ’факел, лучына’. Яблонскіс (269) прыводзіць адпаведны польск. прыклад з 1619 г.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

hopeless [ˈhəʊpləs] adj.

1. безнадзе́йны, безвыхо́дны, бесперспекты́ўны;

hopeless illness невыле́чная хваро́ба

2. (about, of, for) які́ страціў надзе́ю, у адча́і;

He is hopeless for the future. Ён не мае надзеі на будучае.

3. infml ніку́ды не ва́рты, безнадзе́йна ке́пскі;

You are hopeless! Цябе ўжо не выправіш!

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)