ке́пскі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ке́пскі ке́пская ке́пскае ке́пскія
Р. ке́пскага ке́пскай
ке́пскае
ке́пскага ке́пскіх
Д. ке́пскаму ке́пскай ке́пскаму ке́пскім
В. ке́пскі (неадуш.)
ке́пскага (адуш.)
ке́пскую ке́пскае ке́пскія (неадуш.)
ке́пскіх (адуш.)
Т. ке́пскім ке́пскай
ке́пскаю
ке́пскім ке́пскімі
М. ке́пскім ке́пскай ке́пскім ке́пскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ке́пскі плохо́й; скве́рный; худо́й, дрянно́й, дурно́й;

~кія спра́вы — плохи́е дела́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ке́пскі, ‑ая, ‑ае.

Не такі, як трэба, якога хацелася б; дрэнны. Кепскі настрой. □ Надвор’е кепскае — туманна, хмарна. Зарыцкі. / у знач. наз. ке́пскае, ‑ага, н. Сэрца маткі заўсёды чуе і кепскае і добрае. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ке́пскі, -ая, -ае.

1. Не такі, як трэба, якога хацелася б; дрэнны.

К. малаток.

Кепска (прысл.) зроблена акно.

2. у знач. вык. ке́пска каму. Пра цяжкі душэўны або фізічны стан.

Дзіцяці стала к.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ке́пскі ’дрэнны, благі’ (ТСБМ, Нас., ТС, Сл. паўн.-зах., Шат., Касп., Яруш., Сержп. Ск., Бяльк.). Гл. кеп.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

няўда́чны, -ая, -ае.

1. Не такі, які павінен быць, якога чакалі, якога хацелі.

Няўдачнае асабістае жыццё.

Н. фінал.

2. Нездавальняючы, кепскі.

Н. фотаздымак.

|| наз. няўда́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нехоро́ший нядо́бры; (плохой) благі́, дрэ́нны, ке́пскі; (дурной) пага́ны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пашуткава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак.

Абл. Пажартаваць. [Бабка:] — Чалавек ён [пан] не кепскі. І пагаварыць любіць, і пашуткуе, і пасмяецца. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нядо́бры, -ая, -ае.

1. Які непрыязна настроены да людзей, злосны.

Н. чалавек.

Нядобрая ўсмешка.

2. Непрыемны, кепскі.

Нядобрыя весці.

Пачуць сэрцам нядобрае (наз.).

3. Дрэнны, заганны ў маральным плане.

Нядобрая рыса характару.

4. Варты дрэннай ацэнкі; не такі, якім павінен быць.

Н. тавар.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нялю́дскі, -ая, -ае.

1. Не ўласцівы чалавеку, не характэрны для чалавека.

З лесу даносіўся страшэнны н. крык.

2. Які перавышае чалавечыя магчымасці, сілы, моцны па ступені праяўлення.

Многім давялося перанесці нялюдскія пакуты.

3. Антыгуманны, бесчалавечны; ганебны.

Нялюдская вайна.

4. Дрэнны, кепскі (разм.).

Нялюдская дарога.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)