КІРЫ́ЛАЎ (Герман Іларыёнавіч) (н. 15.12.1937, г.п. Шаркаўшчына Віцебскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1959). Працаваў на Віцебшчыне ў перыяд. друку, з 1976 уласны карэспандэнтабл.газ. «Віцебскі рабочы» ў Полацку. Друкуецца з 1974. У творах — роздум сучасніка над складанымі праблемамі жыцця, тэма Вял.Айч. вайны: раман «Пах жыта» (1989), аповесць «Сонца тваіх вачэй» (1981), апавяданні «Без крыўды ў сэрцы», «Татава пілотка», «Адажыо» і інш. Аўтар п’есы «У ноч напрадвесні» (1974), нарысаў, гумарэсак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗЛО́ЎСКІ (Віктар Іванавіч) (6.9.1905, в. Мрочкі Уздзенскага р-на Мінскай вобл. — 24.2.1975),
бел.паэт. Скончыў БДУ (1931). Працаваў у прэсе, Бел.дзярж. выдавецтве. З 1935 карэспандэнт «Звязды». Друкаваўся з 1925. У 1932 выйшлі зб-кі паэзіі «Музыка працы», «Слова аб юнай краіне», ліра-паэма «Рахіль». Паэзіі К. характэрны ўскладненая метафарычнасць, багацце рытму і паэт. сінтаксісу, своеасаблівы гукапіс, разнастайнасць рыфмоўкі. На бел. мову пераклаў паасобныя творы М.Святлова, М.Ісакоўскага, М.Асеева, І.Уткіна і інш., польск. паэта У.Кавальскага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЛАС (Андрэй Данілавіч) (н. 6.11.1918, в. Майсееўка Мазырскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. журналіст. Засл. работнік культ. Беларусі (1975). Скончыў Гродзенскі пед.ін-т (1955). У 1937—39 настаўнік у Лельчыцкім р-не Гомельскай вобл. З 1944 рэдактар Ваўкавыскай раённай газ. «Заря», з 1946 старшыня Ваўкавыскага гарвыканкома, з 1948 уласны карэспандэнт, заг. аддзела, адказны сакратар, нам. рэдактара, рэдактар абл.газ. «Гродненская правда», нач. упраўлення па друку Гродзенскага аблвыканкома. З 1970 нам. рэдактара, у 1972—84 рэдактар «Сельской газеты».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
вяско́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да вёскі, уласцівы вёсцы. Вясковая хата. Вясковае жыццё.
2. Які жыве, працуе, дзейнічае ў вёсцы, у сельскай мясцовасці. Вясковы хлопец. Вясковы настаўнік. Вясковы карэспандэнт. □ Сярод вясковага люду аўтарытэт Самабыля, як краўца і слаўнага чалавека, стаіць надзвычайна высока.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тое, што і пяцца. [Чмаруцька:] — Адкуль толькі не павезлі хлеба, колькі месяцаў згружалі, пнуліся, і — на табе — пайшло дымам, пылам.Лынькоў.Абледзянелая ручаіна.. млява пнулася выкідаць на лёд крынічную сцюдзёнасць.Чорны.Кожны пнуўся наперад, і таму карэспандэнт расставіў нас сам.Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АРЭ́НІУС ((Arrhenius) Свантэ Аўгуст) (19.2.1859, маёнтак Вейк, каля Упсалы, Швецыя — 2.10.1927),
шведскі фізікахімік, адзін з заснавальнікаў фізічнай хіміі. Член Каралеўскай Шведскай АН (1901), замежны член-карэспандэнт Пецярбургскай АН (1903), ганаровы акадэмік АН многіх краін, у т. л.СССР (1926). Скончыў Упсальскі універсітэт (1878). З 1905 дырэктар Нобелеўскага інстытута. Навуковыя працы па тэорыі раствораў электралітычнай дысацыяцыі, даследаванняў па хімічнай кінетыцы (ураўненне Арэніуса), а таксама па астраноміі, астрафізіцы, біялогіі (дастасаванне фізіка-хімічных законаў да біялагічных працэсаў), тэорыі касмічнага паходжання жыцця на Зямлі. Нобелеўская прэмія 1903.
Літ.:
Соловьев Ю.И. Сванте Аррениус, 1859—1927. М., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Zéitungsmannm -(e)s, -männer
1) газе́тчык, журналі́ст, карэспандэ́нт
2) газе́тчык, прадаве́ц [разно́счык] газе́т
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
КЛІМАШЭ́ЎСКАЯ (Ірына Уладзіміраўна) (н. 30.8.1928, Мінск),
бел. пісьменніца. Скончыла Літ.ін-т імя Горкага ў Маскве (1960). У 1959—79 працавала ў газ. «Советская Белоруссия», «Советская культура» (уласны карэспандэнт па Беларусі), бюлетэні «Строительство и архитектура Белоруссии». Друкуецца з 1952. Піша на рус. мове. У зб-ках прозы «Сіні бор» (1960), «На доўгую памяць» (1978), «Пара кахання» (1984), «Шчасце і сэнс жыцця» (1986), нарысаў «Ключыкі і ключ» (1976), «Пятая пара года» (1980), «Ліст пра шчасце» (1989) праблемы выхавання, духоўнасці асобы, сцвярджэнне высокіх маральных прынцыпаў. Аўтар крыт. артыкулаў. Пераклала на рус. мову кн. С.Майхровіча «Жыццё і творчасць Ф.Багушэвіча» (1961), асобныя творы І.Навуменкі, Я.Скрыгана, У.Шахаўца і інш.