Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Член-карэспандэнт 5/477
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
МЯЖЭ́ВІЧ Уладзімір Навумавіч (23.5.1907, пас. Якаўлевічы Аршанскага р-на Віцебскай вобл. — 1.7.1982),
бел. пісьменнік, журналіст. Вучыўся ў БДУ (1930—32). З 1925 на камсамольскай рабоце, з 1929 у газ. «Звязда», з 1934 карэспандэнтгаз. «Известия» па Беларусі. Ў 1937 рэпрэсіраваны. Пакаранне адбываў у Краснаярскім краі. Рэабілітаваны ў 1955. У 1956—67 літ. супрацоўнік час. «Вожык», «Вясёлка», «Бярозка», карэспандэнтгаз. «Лесная промышленность». Друкаваўся з 1924. Выдаў зб-кі апавяданняў і нарысаў «Крок у будучыню» (1931), «Шляхам герояў» (1932), «Землякі» (1969), «Яны былі першымі» (1970), «Спатканні на дарогах» (1978), кн. гумару «Аксамітны бляск» (1971). Пісаў для дзяцей: кнігі «Медунічкі» (1966), «Лясныя знаходкі» (1969), «Выдумшчыцы» (1971), «Стрэлы на зялёнай палянцы» (1973), «На ўсходзе сонца» (1982).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАБКО́Р, рабочы карэспандэнт,
рабочы ці інш. работнік прамысл. прадпрыемства або арганізацыі, які добраахвотна, на грамадскіх пачатках, дасылае карэспандэнцыі ў газеты, на радыё, тэлебачанне пра свой працоўны калектыў, падзеі ў жыцці горада, пасёлка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАДЗІЁМАЎ Уладзімір Ільіч (8.1.1924, мяст. Навабеліца, цяпер у межах Гомеля — 25.11.1983),
бел. пісьменнік. Скончыў Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1958). Працаваў у прэсе, на Бел. радыё. У 1959—64 уласны карэспандэнт «Литературной газеты». Друкаваўся з 1943. Аўтар рамана пра жыццё рабочых-тэкстыльшчыкаў «Над Нёманам» (1955, новая рэд. 1957), дакумент. аповесці пра будаўнікоў Бярозаўскай ДРЭС «Белазерскі дзённік» (1963), нарысаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮНКО́Р,
юны карэспандэнт, які друкуецца ў якім-н. перыяд. выданні, пераважна маладзёжным. На Беларусі створаны клубы юнага карэспандэнта пры газ.«Чырвоная змена» (2001—03), маладога журналіста пры ЦК грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» (БРСМ, з 2003), інтэрнет-старонка ў сайце БРСМ. Бел. маладзёжныя выданні (газ. «Знамя юности», «Переходный возраст», «Чырвоная змена») праводзяць штогадовы рэсп. конкурс «Абітурыент журфака». Ю.-школьнікі друкуюцца ў газ.«Зорька».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́МЕР, Гомер (Homer) Уінслаў (24.2.1836, г. Бостан, ЗША — 29.9.1910), амерыканскі мастак. З 1854 працаваў як літограф, у 1857—74 часопісны ілюстратар. У час грамадзянскай вайны 1861—65 ваен.карэспандэнт. Наведаў Францыю і Вялікабрытанію. З 1862 займаўся жывапісам, удасканальваўся самастойна, вывучаў творы амер. і франц. жывапісцаў. Адлюстроўваў буйнафігурныя сцэны з жыцця простых людзей на фоне напісаных сакавітымі фарбамі амер. пейзажаў: «Абедзенная гадзіна» (1873), «Спадарожны вецер» (1876), «Паляўнічы і ганчак» (1892), «Гальфстрым» (1899).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЫ́НЧЫН Мікалай Іванавіч (нарадзіўся 28.2.1914, горад Зямлянск Варонежскай вобласці, Расія),
беларускі фізіёлаг. Член-карэспандэнтАН Беларусі (1966). Доктар біялагічных навук (1955), прафесар (1960). Скончыў Белацаркоўскі сельска-гаспадарчы інстытут (1937). З 1948 у медыцынскіх установах Расіі. З 1959 у Гродзенскім медыцынскім інстытуце (з 1969 прарэктар). У 1966—69 і з 1975 у Інстытуце фізіялогіі АН Беларусі. Навуковыя працы ў галіне фізіялогіі і паталогіі кровазвароту, параўнальнай і эвалюцыйнай геранталогіі. Акадэмік Міжнароднай акадэміі інфарматызацыі (1994).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛЬПЯРО́ВІЧ Навум Якаўлевіч (н. 14.1.1948, г. Полацк),
бел.паэт. Вучыўся ў БДУ (1967—70). Скончыў Віцебскі пед.ін-т (1979). Працаваў у Наваполацку на радыёвяшчанні (1977—80). З 1981 — уласны карэспандэнт Дзяржтэлерадыё Беларусі па Віцебскай вобл. Друкуецца з 1967. Адзін з аўтараў калектыўнага зб. «Сцяжына» (1983). Выдаў кн. паэзіі «Брама» (1990) і «Востраў душы» (1995), у якіх боль і трывога за людзей свайго пакалення, спроба сродкамі лір. паэзіі адгукнуцца на клопаты нашага часу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗЛО́ЎСКІ Віктар Іванавіч (6.9.1905, в. Мрочкі Уздзенскага р-на Мінскай вобл. — 24.2.1975),
бел.паэт. Скончыў БДУ (1931). Працаваў у прэсе, Бел.дзярж. выдавецтве. З 1935 карэспандэнт «Звязды». Друкаваўся з 1925. У 1932 выйшлі зб-кі паэзіі «Музыка працы», «Слова аб юнай краіне», ліра-паэма «Рахіль». Паэзіі К. характэрны ўскладненая метафарычнасць, багацце рытму і паэт. сінтаксісу, своеасаблівы гукапіс, разнастайнасць рыфмоўкі. На бел. мову пераклаў паасобныя творы М.Святлова, М.Ісакоўскага, М.Асеева, І.Уткіна і інш., польск. паэта У.Кавальскага.