pole

I [poʊl]

1.

n.

1) слуп -а́ m.; кол кала́ m., кало́к -ка́ m.; ты́чка, па́лка f.

a telephone pole — тэлефо́нны слуп

a ski pole — лы́жная па́лка

2) буса́к -а́ m. (у чаўне́)

2.

v.

ру́хаць чо́вен або́ плыт бусако́м

II [poʊl]

n.

по́люс -а m.

The North Pole — паўно́чны по́люс

- poles apart

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Стог ‘вялікая капа сена, саломы’ (ТСБМ, Нас., Шат., Байк. і Некр., Бяльк., Сцяшк., ТС, Сл. ПЗБ), дыял. таксама ‘сцірта’, ‘капец’, ‘укладка дроў’ (Сл. ПЗБ). Параўн. укр. стіг, рус. стог, рус.-ц.-слав. стогъ, польск. stóg, в.-луж. stóh, н.-луж. stóg, чаш., славац. stoh, серб.-харв. сто̂г і сто̏г, славен. stȍg, балг., макед. стог. Прасл. *stogъ ‘сцірта сена, саломы і да т. п., якая ўложана вакол кала, шаста’ < і.-е. *stogo‑, роднаснае ст.-ісл. stakkr ‘стог сена, пласт’, staki ‘кол, жэрдзь’, гл. Младэнаў, 669; Тэрас, ZfslPh, 19, 122 і наст.; Борысь, 579. Параўноўваюць яшчэ з літ. stógas ‘страха’, ст.-прус. steege ‘адрына’, ст.-інд. sthágati ‘укрывае’; Фрэнкель, 911; Траўтман, 288. Супраць Покарны, 1013; гл. Фасмер, 3, 763 з аглядам літ-ры; Шустар-Шэўц, 1159; Бязлай, 3, 319; Махэк₂, 578–579; ЕСУМ, 5, 418. Роднаснае стажар (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

trüb, trübe

1. a

1) (калау́тны, з аса́дкам (пра ваду); цьмя́ны (пра святло); хма́рны, пахму́рны;

~ wrden пакаламу́ціцца, засмуці́цца; не́ба хму́рыцца

2) су́мны (пра думкі і г.д.)

2. adv

1) цьмя́на (гарэць)

2) су́мна, марко́тна, журбо́тна;

im Trüben fschen лаві́ць ры́бу ў каламу́тнай вадзе́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

пла́каць несов., прям., перен. пла́кать;

~калі гро́шыкі — пла́кали де́нежки;

вяро́ўка пла́ча — (па кім) верёвка пла́чет (по ком);

пла́ча як бабёр — пла́чет го́рькими слеза́ми;

чым бы дзіця́ ні це́шылася, абы не ~калапогов. чем бы дитя́ ни те́шилось, лишь бы не пла́кало;

б’юць і п. не даю́цьпогов. бьют и пла́кать не даю́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

двор м.

1. Hof m -(e)s, Höfe;

за́дні двор Hnterhof m;

уну́траны двор nnenhof m;

2. (сялянская гаспадарка) Hof m, Buernhof m, Gehöft n -(e)s, -e;

3. (маёнтак) Gtshof m; (манарха) Hof m;

зае́зны двор inkehr f -, -en; Hrberge f -, -n; Wrtshaus n -es, -häuser;

птушы́ны двор Geflügelhof m, Hühnerhof m;

мане́тны двор Mǘnz(präge)stätte f -, -n, Münze f -, -n;

на дварэ́ (на вуліцы) drußen, im Frien;

ні кала́ ні двара́ wder Haus noch Hof

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Каламы́тка ’панос’ (Мат. Маг.). Рус. каламытка ’тс’. Статус бел. лексемы няясны. Фіксацыя, аднак, і рус. слова прадстаўлена на абмежаванай тэрыторыі і гэта не дазваляе думаць пра банальнае запазычанне або пра інфільтрацыю. Наяўнасць жа сепаратных сувязей нельга аспрэчваць, хоць і няясна, на якой тэрыторыі знаходзіўся цэнтр інавацыі. Слова, як здаецца, было ўтворана на базе больш шырока вядомага мыт ’панос’ (гл.). Паколькі гэта слова вядома і ў рус. і ва ўсх.-бел. гаворках, яно не вырашае пытання аб напрамку інавацыі. Адносна першай часткі лексемы каламытка можна выказаць наступныя меркаванні. Нельга выключыць магчымасці ўтварэння слова з пачатковым эспрэсіўным фармантам кала (кола‑) няяснага паходжання (відаць, выдзяляецца як самастойная частка з складаных слоў). Існаванне такога фарманта пацвярджаецца шэрагам прыкладаў: рус. бран. коломат ’крык, шум і інш.’, укр. бук. калабусьок ’бусел’ і інш., на жаль, не вельмі ясных этымалагічна. З другога боку, нельга выключыць сувязі першай часткі слова са слав. kalъ, пэраў», бел. дыял. каліцца ’спаражняцца’. Трэба ўлічыць таксама, што другая частка разглядаемага слова суадносіцца з дзеясловам тыпу рус. мытить. Адносна значэння параўн. у Даля, 2, 956: «Хворать мытом, поносом». У такім выпадку каламытка ў большай меры нагадвае ўтварэнні тыпу бел. каламут, рус. колоброд і да т. п., аднак генезіс першай часткі слова няясны. Гл. яшчэ адносна этымалогіі другой часткі мыт, мытуха.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ЛІТАГРА́ФІЯ (ад літа... + ...графія),

від тыражнай графікі; спосаб плоскага друку, твор, выкананы літаграфскім спосабам. Друкарскай формай у Л. з’яўляецца гладкая (для ўзнаўлення пёравай графікі) або зярністая (для ўзнаўлення алоўкавага малюнка) паверхня літаграфскага каменю, часам цынкавай ці алюм. пласцінкі, на якую нанесена выява тлустай тушшу (пяром або пэндзлем) ці літаграфскім алоўкам. Часам выяву пераносяць на камень з малюнка, выкананага на спец. пераводнай паперы — корнпапіры. Пасля спец. хім. апрацоўкі каменю, паслядоўнага нанясення на яго паверхню вады і фарбы праводзяць друкаванне. Л. ўласцівы вял. свабода аўтарскага выканання, разнастайнасць маст. сродкаў пры вял. дакладнасці ўзнаўлення, параўнальная прастата тэхнікі. Мадыфікацыі Л. аўталітаграфія, амаграфія, хромалітаграфія і інш.

Вынайдзена А.Зенефельдэрам у Германіі ў 1798. У 19—20 ст. Л. адыграла важную ролю ў развіцці карыкатуры, ілюстрацыі, плаката, прыкладной графікі. Сярод вядучых майстроў 19 ст. П.​Гаварні, А.​Дам’е, Э.​Дэлакруа, Ф.​Гоя, Т.​Жэрыко. Новыя маст. магчымасці Л. былі адкрыты майстрамі імпрэсіянізму (Э.​Манэ, А.​Рэнуар, Э.​Дэга, К.​Пісаро), ням. экспрэсіяністамі (М.​Ліберман), мастакамі ЗША (Дж.​Уістлер). У канцы 19 — пач. 20 ст. асаблівую вастрыню. драматызм і адначасова дэкар. выразнасць прыўнеслі ў Л. Э.​Вюяр, П.​Пікасо, А.​Рэдон, А. дэ Тулуз-Латрэк у Францыі, Ф.​Ропс у Бельгіі, Э.​Мунк у Нарвегіі, Р.​Кент у ЗША, Я.​Кібрык, П.​Кузняцоў, М.​Ларыёнаў, Н.​Ганчарова, М.​Радзіёнаў у Расіі.

На Беларусі Л. існуе з 1-й пал. 19 ст. У яе развіцці значную ролю адыграла Віленская літаграфская майстэрня, засн. ў 1819—21. Сярод першых літографаў Ф.​Славецкі, Я.​Рустэм, К.​Кукевіч. Да Л., у т. л. каляровай, звярталіся Ю.​Азямблоўскі, К.​Бахматовіч, А.​Бартэльс, Я.​Дамель, М.​Кулеша, Н.​Орда, І.​Хруцкі і інш. У 1920-я г. літаграфская майстэрня ўзнікла пры Віцебскім маст.-практычным ін-це (з 1923 маст. тэхнікум). У 1920—40-я г. ў тэхніцы Л. працавалі Я.​Горыд, Н.​Галоўчанка, П.​Гуткоўскі, М.​Малевіч, Н.​Сасноўская, М.​Філіповіч, Ф.​Фогт, М.​Чураба. Вял. значэнне для развіцця бел. Л. мела стварэнне эстампных майстэрняў пры Бел. тэатр.-маст. ін-це (1953) і Маст. фондзе Беларусі (1956). Літаграфічныя станковыя серыі, сюжэтна-тэматычныя кампазіцыі, партрэты, краявіды, ілюстрацыі, экслібрысы і інш. выкананы бел. мастакамі В.​Александровічам, Л.​Асецкім, У. і М.​Басалыгамі, С.​Волкавым, Ю.​Выхадцавым, С.​Герусам, П.​Дурчыным, Ю.​Зайцавым, А.​Кашкурэвічам, А.​Лось, Г. і Н. Паплаўскімі, А.​Паслядовіч, У.​Пашчасцевым, У.​Піменавым, С.​Раманавым, І.​Раманоўскім, У.​Савічам, У.​Сакаловым, М.​Селяшчуком, Ю.​Тышкевічам, В.​Шаранговічам і інш. Л. — адна з гал. форм бел. эстампа. Іл. гл. таксама да арт. Графіка.

Літ.:

Суворов П.И. Искусство литографии. 4 изд. М., 1964;

Шматаў В.Ф. Беларуская графіка 1917—1941 гг. Мн., 1975;

Яго ж. Сучасная беларуская графіка, 1945—1977. Мн., 1979.

В.​Я.​Буйвал, І.​Л.​Чэбан.

Да арт. Літаграфія. Я.Кібрык. Ласачка. Ілюстрацыя да рамана Р.​Ралана «Кала Бруньён». 1934—36.
Да арт. Літаграфія. А. дэ Тулуз-Латрэк. Японская канапа. 1893.
Да арт. Літаграфія. Р. Кент. Вяршыня.
Да арт. Літаграфія. Н.Паплаўская. Нядзеля. 1993.

т. 9, с. 291

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Калабо́к ’малы хлябок’ (навагр., Жыв. сл.; Сцяшк.; в.-дзвін., Сл. паўн.-зах.; рас., Шатал.). Статус фіксацый слова ў першых дзвюх крыніцах няясны; параўн. меркаванне аўтара слоўніка: «магчыма, слова запазычана ў бежанстве з рускай ці ўкраінскай мовы ў час першай сусветнай вайны» (Жыв. сл., 23). Апошнія запісы з поўначы Беларусі можна разумець або як суаднесеныя з рус. колобок ’тс’ (паколькі гаворкі поўначы Беларусі роднасныя з рускімі), або як рус. запазычанне (на дыялектным узроўні). Рус. колобок (памянш. ад колоб) ведаюць на шырокай тэрыторыі, адносна ўкр. лексемы (прыводзіцца ў Грынчэнкі) можна сказаць, што статус яго не вельмі надзейны: слова сустракаецца ў казцы, параўн.: «Баба… витопила в печі, замісила яйцями борошно… спекла колобок» (Грынчэнка, 2, 270). Такім чынам, меркаваць аб усх.-слав. характары ўтварэння не даводзіцца. Рус. колоб этымалагічна вельмі няяснае ўтварэнне; з аднаго боку, праглядваюцца сувязі гэтага слова з утварэннямі ад колб‑ (параўн. коўб), якія называюць розныя акруглыя прадметы, абрубкі і да т. п., з другога — формы тыпу колабушек ’хлябок’, нельга не суаднесці з балабошкі ’пышкі і да т. п.’ Апрача таго. звяртае на сябе ўвагу незразумелы паралелізм коло‑ і кала, прычым не толькі на рус. тэрыторыі, дзе гэта можна было б вытлумачыць аканнем, але і ва ўкр. мове і ў паўн.-рус. окаючых гаворках (тут і назвы хлеба, і абрубкі дрэва, і посуд, і назвы геаграфічнага рэльефу, гл. больш падрабязна Талстой, Геогр., 231–232). Гл. яшчэ Фасмер, 2, 292, дзе агляд старых этымалогій рус. колоб.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вол (род. вала́) м. вол;

рабі́ць як чо́рны в. — рабо́тать как вол;

ні вала́ ні кала́ — ни кола́ ни двора́;

з аднаго́ вала́ дзвюх шкур не дзяру́цьпогов. с одного́ вола́ двух шкур не деру́т;

адзі́н хоць з’еш вала́, дык адна́ хвала́посл. оди́н хоть съешь вола́, так одна́ сла́ва;

стары́ в. баразны́ не псуе́погов. ста́рый конь борозды́ не по́ртит;

(прыйшо́ўся) як вол да карэ́тыпогов. (годи́тся) как вол для каре́ты

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дворI м.

1. двор, род. двара́ м.; (возле дома — ещё) панадво́рак, -рка м.; (большой) дзядзі́нец, -нца м.;

на дворе́ на двары́;

вход со двора́ увахо́д з двара́;

моне́тный двор мане́тны двор;

постоя́лый двор зае́зны дом;

скотоприго́нный двор жывёлапрыго́нны двор;

пти́чий двор пту́шнік, птушы́ны двор;

2. (отдельное крестьянское хозяйство) двор, род. двара́ м.; ха́та, -ты ж.;

в дере́вне сто дворо́в у вёсцы сто дваро́ў (хат);

быть не ко двору́ быць не да кампа́ніі;

ни кола́ ни двора́ ні кала́ ні двара́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)