happy [ˈhæpi] adj.

1. шчаслі́вы

2. (with/about) задаво́лены, вясёлы

3. уда́чны, спрыя́льны; падыхо́дзячы

4. уда́члівы, паспяхо́вы

a/the happy event нараджэ́нне дзіця́ці;

a/the happy medium залата́я сярэ́дзіна;

many happy returns (of the day) (віншу́ю) з Днём нараджэ́ння;

Happy New Year! З Но́вым го́дам!

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

zufreden a (mit D) задаво́лены (чым-н.);

~ sein быць задаво́леным;

sich mit etw. ~ gben* з(а)давальня́цца чым-н.;

~ lssen* пакіда́ць у спако́і;

~ stllen задавальня́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Ра́дызадаволены, абрадаваны’ (ТСБМ; віл., Стан.; Сл. ПЗБ, ТС), рад ’тс’: я й сам сабе рад (Сержп. Прык.), сюды ж памянш. радзю́сенькі ’вельмі рады’ (Нас.), укр. ра́дий, рад, рус. рад, польск. rad, кашуб. råd, чэш. rád, славац. rád, в.-, н.-луж. rad, палаб. rådo ж. р., славен. ràd, серб.-харв. ра̏д, балг. дыял. рад, макед. дыял. рад, ст.-слав. радъ ’радасны, вясёлы’. Прасл. *radъ, параўн. ст.-англ. rōt ’вясёлы, бадзёры’, ст.-ісл. rétast ’абрадавацца’; звязваюць таксама з прасл. *raditi/*roditi ’дбаць, старацца’ (Шустар-Шэўц, 2, 1200), гл. рад2, радзець2 (ESJSt, 12, 745 з аглядам літ-ры; Глухак, 515; Бязлай, 3, 143; БЕР, 6, 142–143).

Рады́ ’гадавыя кругі на рагах каровы’ (смарг., лудз., Сл. ПЗБ). Да рад1 (гл.)

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

другі́, -а́я, -о́е.

1. гл. два.

2. Не такі, інакшы, непадобны да гэтага або ранейшага.

Зусім д. голас.

3. Паўторны.

Д. прыезд.

4. Ужыв. пры супрацьстаўленні.

Аднаму чалавеку весела, а другому сумна.

Адзін большы, д. меншы.

5. Не галоўны па значэнні, другарадны.

На другіх ролях.

6. Які замяняе першага, сапраўднага.

У яго цяпер д. бацька.

7. Не гэты, іншы.

Другім разам прыходзьце.

8. займ. неазнач. Які-н. іншы.

Д. дзякаваў бы, а ты не задаволены.

9. Які атрымліваецца пры дзяленні на два.

Другая частка.

10. у знач. наз. друга́я, -о́й, ж. Другая частка чаго-н.; палавіна.

Адна другая.

11. у знач. наз. друго́е, -о́га, н. Страва, якая падаецца пасля першай.

На другое падалі мачанку.

12. у знач. наз. другі́, -о́га, м., мн. -і́я, -і́х. Хтосьці іншы, не сам.

Сам не гам і другому не дам (прымаўка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

glad

[glæd]

1.

adj. gladder, gladdest

1) рады, задаво́лены

to be glad — це́шыцца; ра́давацца

I am glad to see you — Я ра́ды вас ба́чыць

2) ра́дасны, прые́мны

The glad news — прые́мная ве́стка

2.

v.t., Archaic

це́шыць, ра́даваць

3.

v.i.

це́шыцца, быць задаво́леным

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

whichever

[hwɪtʃˈevər]

pron., adj.

1) які́ хаця́, які́ то́лькі, като́ры то́лькі

Buy whichever hat you like — Купля́й капялю́ш, які́ то́лькі табе́ падаба́ецца

2) які́ б ні, като́ры б ні

Whichever side wins, I shall be satisfied — Като́ры б бок ні вы́граў, я бу́ду задаво́лены

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

яшчэ́.

1. прысл. У дадатак да таго, што было або што ёсць; зноў, паўторна.

Падліць я. малака ў шклянку.

Пасля камандзіроўкі прыеду я. сюды.

2. прысл. Ужо, у мінулым.

Купіў касцюм я. тры месяцы назад.

3. прысл. Да гэтага часу.

Стары я. рухавы.

Бацькі дома я. няма (пакуль няма).

4. прысл. Указвае на наяўнасць дастатковага часу, умоў для чаго-н.

Я. паспею на аўтобус.

Я вам я. спатрэблюся.

Я. малады.

5. прысл. (пры вышэйшай ступені параўнання). У большай ступені.

Ён я. ніжэй сагнуўся.

6. злуч. уступальны. Указвае на верагоднасць умоў ці на іх суадноснасць з чым-н.; хоць.

Я. не паправіўся пасля хваробы, а ўжо думае пра работу.

7. часц. Ужыв. пасля займ. і прысл. для ўзмацнення выразнасці.

Ён нам дапамагаў, я. як дапамагаў!

Акучнік забраў Сяргей. — Які я.

Сяргей?

Яшчэ б (разм.) — было б недарэчы, калі б не...

Я. б ты не быў задаволены!

Яшчэ нічога (разм.) — да некаторай ступені здавальняюча.

Гэта я. нічога.

Яшчэ які (разм.) — такі, што нават дзіўна, цудоўна, выключна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

rad

I

рады; задаволены;

jestem rad — я рады;

rad nie rad — рады не рады; хочаш-не-хочаш;

rad bym ci pomóc — я быў бы рады табе дапамагчы

II rad {, ~u}

м. хім. радый

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Ра́чыць ’жадаць, спрыяць, быць ласкавым’ (Нас., Мат. Гом., Сл. рэг. лекс.), ’раіць’, ’зрабіць ласку, уважыць просьбу’ (Варл.), рачы́ць ’ласкава запрашаць’ (Ласт.), ра́чыты ’жадаць’ (кобр., Жыв. сл.), ст.-бел. рачити ’любіць, турбавацца; рабіць ласку, згаджацца’ (Ст.-бел. лексікон). Сюды ж рачы́цца ’адгаворвацца, адракацца’ (маладз., Жыв. сл.), а таксама ў спалучэнні бажыцца‑рачыцца: бо́жыцца‑ро́чыцца, што не ён (Янк. 3.), магчыма і рачо́н ’рады, задаволены’: рачон быў куску хлеба (Сл. ПЗБ). Традыцыйна разглядаецца як запазычанае з польск. raczyć ’хацець, жадаць’ (Кохман, Polonica, 71; Булыка, Запазыч., 275), што цяжка давесці ў сувязі з ужываннем у народнай мове і шырокай вядомасцю ў славянскіх мовах, параўн. укр. ра́чити ’дазваляць, рабіць ласку’, рус. ра́чить ’жадаць, садзейнічаць, клапаціцца, старацца’, польск. raczyć, чэш. račiti, славац. račiť, славен. ráčiti ’хацець, рабіць ласку’, серб.-харв. ра́чити ’жадаць’, балг. ра́ча ’хацець, жадаць’, ст.-слав. рачити ’тс’. Прасл. *račiti, хутчэй за ўсё, да *rekti ’сказаць, заявіць’ (гл. рэкнуць), каранёвае a адлюстроўвае ступень падаўжэння (*rōk‑), звычайную для ітэратываў (Фасмер, 3, 451; ESJSt, 12, 744, з аглядам версій і літ-ры); лічыцца роднасным ст.-в.-ням. ruohhen ’клапаціцца’, ням. geruhen ’рабіць ласку’ (Бязлай, 3, 143; БЕР, 6, 193).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

satisfy

[ˈsætɪsfaɪ]

v.t. -fied, -fying

1) задавальня́ць; заспако́йваць, наталя́ць

He satisfied his hunger with a piece of bread and milk — Ён наталі́ў го́лад кава́лкам хле́ба з малако́м

2) задаво́льваць

Are you satisfied now? — Ці ты цяпе́р задаво́лены?

3) плаці́ць, кампэнсава́ць (за шко́ду)

4) перако́нваць

He was satisfied that it was an accident — Ён перакана́ўся ў тым, што гэ́та быў выпа́дак

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)