ГАРДЗЯЛКО́ЎСКАЯ (Тэрэза) (1854 — май 1933),
бел. перакладчыца і выдавец. Мела маёнтак Габрылёва-Папоўка (Талачынскі р-н, у межах в. Сані). У 1908 з сынам арганізавала там бел. школу, дзе настаўнікам працаваў Я.Колас. Перакладала на бел. мову творы рус. і польск. пісьменнікаў («Дым» М.Канапніцкай», 1909; «Архіп і Лявонка» М.Горкага, 1910; «Дзядзька голад» С.Віткевіча, 1911). Друкавалася пад псеўд. Зязюля, Т.Г. На ўласныя сродкі выдавала свае пераклады, кнігі Я.Коласа, Ядвігіна Ш. і інш.
В.У.Скалабан.
т. 5, с. 59
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАШЫ́НСКІ (Аркадзь Яўгенавіч) (29.7.1920, г. Мелітопаль, Украіна),
украінскі акцёр. Нар. арт. СССР (1971). Скончыў Ін-т тэатр. мастацтва ў Маскве (1945). У 1945—48 ва Укр. драм. т-ры, з 1948 ва Укр. драм. т-ры імя І.Франко (абодва ў Кіеве). Сярод роляў: Лаўрын Запарожац («Незабыўнае» паводле твораў А.Даўжэнкі), Граза («Старонка дзённіка» А.Карнейчука), Мастакоў («Стары» М.Горкага), Дэрвіш («У ноч зацьмення месяца» М.Карыма), Крэонт («Антыгона» Сафокла), Макбет, Глостэр («Макбет», «Кароль Лір» У.Шэкспіра).
т. 5, с. 96
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРАНЬКО́-МАЙСЮ́К (Леанід Васілевіч) (н. 10.10.1957, г. Давыд-Гарадок Столінскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. паэт. Скончыў Літ. ін-т імя М.Горкага (1982). З 1982 у выд-ве «Мастацкая літаратура». Друкуецца з 1972. Першы зб. паэзіі «Вандроўнік» (1983). Аўтар зб. вершаў «Над пляцам» (1986), вершаў, паэм, эсэ «Тут» (1990), «Акропаль» (1994), прозы «Пра тое, як я...» (1992). Распрацоўвае тэмы творчасці, працы, кахання. Асобныя вершы пакладзены на музыку.
Тв.:
Стомленасць Парыжам: Вершы і эсэ. Мн., 1995.
т. 6, с. 199
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУРАЎЛЁЎ (Дзмітрый Мікалаевіч) (24.10.1900, с. Аляксееўка Першамайскага р-на Харкаўскай вобл., Украіна — 1991),
расійскі акцёр, артыст эстрады. Нар. арг. СССР (1979). У 1927 скончыў вучылішча пры Т-ры імя Я.Б.Вахтангава; да 1939 акцёр гэтага т-ра. На эстрадзе з 1931. Майстар мастацкага слова. У рэпертуары творы А.Пушкіна, А.Чэхава, А.Блока, М.Горкага, Л.Талстога, У.Маякоўскага, П.Мерымэ і інш. У тэмпераментным выкананні Ж. спалучалася лірычная і гераічная накіраванасць. Дзярж. прэмія СССР 1949.
т. 6, с. 451
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНАВА́ЛАЎ (Рыгор Іванавіч) (1.10.1908, с. Багалюбаўка Сарочынскага р-на Арэнбургскай вобл., Расія — 19.4.1987),
расійскі пісьменнік. Скончыў Пермскі пед. ін-т (1935). Друкаваўся з 1934. Аўтар зб-каў апавяд. «Пошукі дзівоснай кветкі» (1959), «Беркуцінская гара» (1963), «Гнеў кроткіх» (1969), раманаў «Універсітэт» (1947), «Сцяпны маяк»(1949), «Былінка ў полі» (1969), «Мяжа» (1974), «Удзячнасць» (1983), кн. нарысаў «Пад адным дахам» (1962). У рамане «Вытокі» (кн. 1—2, 1959—67; Дзярж. прэмія Расіі імя Горкага 1970) паказаны лёс карэннай волжскай сям’і.
т. 7, с. 557
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́НІНГ ((Menning) Карл) (11.5.1874, г. Тарту, Эстонія — 5.3.1941),
эстонскі рэжысёр; заснавальнік прафес. рэжысуры ў эст. т-ры. У 1883—1901 вучыўся ў Тартускім ун-це. У 1904—06 вывучаў маст. практыку т-раў Парыжа, Вены, Берліна. У 1906—14 узначальваў т-р «Ванемуйне» (Тарту). У 1918—37 на дыпламат. рабоце. Сярод пастановак: «Стаўпы грамадства» (1907), «Вораг народа» (1908) Г.Ібсена, «Возчык Геншэль» Г.Гаўптмана (1907), «На дне» М.Горкага (1909), «Ваўкалак» (1911), «Бог каліты» (1912) Кітцберга.
т. 10, с. 287
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́ШНА ((Mošna) Йіндржых) (1.8.1837, Прага — 6.5.1911),
чэшскі акцёр; адзін з заснавальнікаў нац. рэаліст. акцёрскай школы. З 1856 выступаў як прафес. акцёр, гастраліраваў па Аўстрыі з перасоўнай трупай. З 1860 іграў у чэш. правінцыяльных гарадах, з 1864 — у Часовым т-ры ў Празе. Выступаў у драме, оперы, аперэце. З 1883 працаваў у пражскім Нац. т-ры, дзе прапагандаваў рэаліст. рэпертуар. Сярод роляў: Лізал («Марыша» B. і А.Мрштыкаў), Дзівішак, Грушка («Бацька», «Вайнарка» А.Ірасека), Цецераў («Мяшчане» М.Горкага) і інш.
т. 10, с. 534
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІТРАМЕТА́Н,
найпрасцейшае нітразлучэнне аліфатычнага раду, CH3NO2. Бясколерная вадкасць з пахам горкага міндалю, tкіп 100,8 °C, шчыльн. 1137,1 кг/м³. Добра раствараецца ў арган. растваральніках (акрамя аліфатычных вуглевадародаў), маларастваральны ў вадзе. Вогне- і выбухованебяспечны. У прам-сці атрымліваюць дэструктыўным нітраваннем прапану канцэнтраванай азотнай к-той у паравой фазе (400—700 °C). Выкарыстоўваюць як растваральнік для эфірацэлюлозных лакаў і смол, экстрагент араматычных вуглевадародаў, дабаўку да дызельнага паліва, высокакіпячае аднакампанентнае ракетнае паліва. Моцны яд, аказвае наркатычнае ўздзеянне, ГДК 30 мг/м³.
т. 11, с. 351
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСУМЯ́Н (Бэла Амікаўна) (н. 15.9.1937, г. Паўлаград Днепрапятроўскай вобл., Украіна),
бел. актрыса. Нар. арт. Беларусі (1995). Скончыла Бел. тэатр.-маст. ін-т (1961). Працуе ў Нац. акад. драм. т-ры імя М.Горкага. Выканаўца драм. і лірыка-драм. роляў. Творчую манеру М. вылучаюць эмацыянальнасць, схільнасць да рамант. афарбоўкі і псіхал. паглыбленасці вобразаў. Сярод лепшых роляў: Вера, Таццяна («Пад адным небам», «Толькі адно жыццё» А.Маўзона), Вольга («Аб’ява ў вячэрняй газеце» А.Паповай), Вара («Узнятая цаліна» паводле М.Шолахава), Мадлен Бежар («Мальер» М.Булгакава), Людміла («Дзеці Ванюшына» С.Найдзёнава), Зоя («Фізікі-лірыкі» Я.Волчака), Ніна, Наташа («Чалавек з боку», «Сам-насам з усімі» А.Гельмана), Рыта Асяніна («А досвіткі тут ціхія...» паводле Б.Васільева), Марыя («Марыя» А.Салынскага), Люся («Апошні тэрмін» паводле В.Распуціна), Анвар («Узыходжанне на Фудзіяму» Ч.Айтматава і К.Мухамеджанава), Аліса («Іграем Стрындберга» Ф.Дзюрэнмата), Ніса («Дурнічка» Лопэ дэ Вэгі), Гітэль Моска («Двое на арэлях» У.Гібсана), Гелена («Варшаўская мелодыя» Л.Зорына), Маша («Тры сястры» А.Чэхава), Джэні («Усё ў садзе» Э.Олбі), Мэры Тайран («Доўгае падарожжа ў ноч» Ю.О’Ніла), Этэль («На Залатым возеры» Э.Томпсана), Ніна («Букееў і кампанія» М.Горкага), Старая актрыса на ролю жонкі Дастаеўскага («Рулетка» Э.Радзінскага) і інш.
т. 10, с. 202
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ДЛІХ (Вера Паўлаўна) (12.4.1894, с. Мікалаеўка Сумскага р-на, Украіна — 21.2.1992),
расійская і бел. актрыса, рэжысёр, педагог. Нар. арт. Расіі (1956). Праф. (1966). Вучылася ў тэатр. школе пры Маск. маст. т-ры (МХТ; 1914—17), у 2-й студыі МХТ. Працавала ў т-рах Яраслаўля, Уладзівастока, з 1932 рэжысёр, з 1943 гал. рэжысёр т-ра «Чырвоны факел» (Новасібірск). У 1960—65 рэжысёр Дзярж. рус. драм. т-ра Беларусі. Адначасова з 1960 выкладала ў Бел. тэатр.-маст. ін-це. Сцвярджаючы рэалізм у тэатр. мастацтве, дасягала глыбокай і тонкай характарыстыкі вобразаў, праўдзівага раскрыцця псіхалогіі і пачуццяў сцэн. герояў. Асаблівую ўвагу аддавала акцёрскай творчасці, цэласнасці ансамбля. Сярод лепшых пастаўленых спектакляў: «Зыкавы» (1944), «Апошнія» (1948) М.Горкага, «Звычайны чалавек» Л.Лявонава (1947), «Гамлет» У.Шэкспіра, «Чайка» А.Чэхава (абодва 1952), «Сяло Сцяпанчыкава» паводле Ф.Дастаеўскага (1956), «Барабаншчыца» А.Салынскага (1959) і інш.; у Дзярж. рус. драм. т-ры Беларусі — «Дванаццатая гадзіна» А.Арбузава, «Выгнанне блудніцы» І.Шамякіна (абодва 1961), «Беспасажніца» А.Астроўскага, «Вернасць» («Чорныя птушкі») М.Пагодзіна (абодва 1962), «Паварот ключа» («Уладальнік ключоў») М.Кундзеры (1963), «Антоній і Клеапатра» У.Шэкспіра (1964), «Дзеці сонца» М.Горкага (1965).
Літ.:
Баландин Л.А. В театр влюбленные. Новосибирск, 1981;
Бурьян Б.И. Судьба чужая — как своя. Мн., 1982.
Б.І.Бур’ян.
т. 13, с. 553
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)