ДЗЯМЕ́НЦЬЕЎ Андрэй Дзмітрыевіч
(н. 16.7.1928, г. Цвер, Расія),
рускі паэт. Скончыў Літ. ін-т імя М.Горкага (1952). У 1981—92 гал. рэдактар час. «Юность». У лірыцы Дз. (зб-кі «Лірычныя вершы», 1955, «Роднае», 1958, «Сам-насам з сумленнем», 1965, «Побач ты і каханне», 1976, «Нараджэнне дня». 1978, «Азарт», 1983, Дзярж. прэмія СССР, 1985), «Характар» (1986) і паэмах («Мужнасць», 1958, «Дарога ў заўтра», 1960, «Расія», 1964) апявае духоўнае багацце чалавека, гучаць тэмы кахання і прыроды.
т. 6, с. 138
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)