ЯРМО́ЛІНА Ларыса Аляксандраўна (23.11.1900, г. Мазыр Гомельскай вобл. —20.2.1984),

бел. актрыса, тэатр. дзеяч. Засл. дз. маст. Беларусі (1949). Сцэн. дзейнасць пачала ў 1920. У 1924—44 актрыса БДТ-1. З 1944 дырэктар Рэсп. дома нар. творчасці і Дзярж. харавой капэлы Беларусі (1952—57). Характарная актрыса. Лепшыя сцэнічныя вобразы вызначаліся выразнасцю, дакладнасцю знешняга малюнка: Ядвіга («Салавей» З.​Бядулі), Кацярына Жарнасек («Кацярына Жарнасек» М.​Клімковіча), Любоў («Апошнія» М.​Горкага), Люсіль («Мяшчанін у дваранах» Мальера).

т. 18, кн. 1, с. 302

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)