Бу́рбылка дзіцячая цацка’ (Бяльк.): «у костцы свідруецца дзірка, у якую зацягваюць нітку…, костка круціцца, гудзе, бурчыць». Бясспрэчна, звязана з бу́рбалка ’пухір, бурбалка’, запазычанага з літ. мовы (або ж самастойнага, гукапераймальнага паходжання).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бару́сік! (бару́сік! бару́сік!) ’падзыўное слова для барана’ (Маш.). Бясспрэчна, звязана з бар! (гл.). У аснове ляжыць выклічнік бар‑, расшыраны суфіксамі. Можна думаць таксама аб паходжанні ад не зафіксаванага *барусь, *баруся ’баран’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вары́ха́ць ’разгойдваць, хістаць’ (Гарэц.). Адсюль выклічнік вары́х!Рус.дыял.ворыха́ть ’кідаць’, воры́хнуться ’шавяльнуцца, упасці’. Бясспрэчна, экспрэсіўнае ўтварэнне да варушы́ць (гл.). Параўн. яшчэ рус.ворюха́ть ’гайдаць’. У рус. мове, можа, уплыў дзеяслова колыха́ть.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
surely
[ˈʃʊrli]
adv.
1) бясспрэ́чна, пэ́ўна, упэ́ўнена
2) бада́й, хіба́
Surely it will not rain all week — Дождж бада́й ня бу́дзе йсьці́ цэ́лы ты́дзень
•
- slowly but surely
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Баланды́чыты ’біць лынды, каніцеліцца’ (Клім.). Аналагічныя ўтварэнні і ў іншых усх.-слав. мовах (рус., укр.). Бясспрэчна, адносіцца да групы: рус.бала́ндать, бала́ндить ’вазіцца, займацца балбатнёй’, укр.баланда ’марудны, нехлямяжы чалавек; балбатун’. Гл. баланда́.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Баланнё ’маладыя пасадкі дрэў’ (Сцяшк. МГ). Бясспрэчна, таго ж паходжання, што і бало́нне, балона (гл.). У зах.-бел. гаворках устанавілася адно з шматлікіх значэнняў (да таго ж не асноўнае) гэтага слав. геаграфічнага тэрміна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Відаво́чны ’яўны, пэўны, бясспрэчны’ (БРС, КТС); ’які знаходзіцца побач’ (Шат.), відавочна ’яўна, наглядна’ (Касп., Сцяшк. МГ); ’свядома’ (лаг., КЭС); ’напэўна, відаць, мусіць’; ’яўна’; ’прыкметна’; ’ясна’; ’бясспрэчна’ (КТС). Утвораны ад відавок і суф. ‑(ь)nъ.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бара́нчыкі ’ўключыны ў лодцы’ (Маслен.). Бясспрэчна, вытворнае (семантычна) да бара́н ’баран’. Бараном называюць розныя драўляныя прылады, не толькі вялікія, але пэўнай формы (калодкі і г. д.). Гл. падрабязна Ісерлін, РЯШ, 1940, 4, 20–23.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Басо́к ’лёска вудачкі; кручок, прымацаваны да лёскі’ (Маш.). Бясспрэчна, да бас ’струна’ (гл.), параўн. і ўкр.басо́к ’басавая струна’. Значэнне ’лёска вудачкі’ зразумелае (перанос), а ’кручок, прымацаваны да лёскі’ — рэзультат забыцця ўнутранай формы слова.