Плута́ць ’бадзяжнічаць’ (Нас.), тушаваць ’ашукваць’ (Скарбы), ’маніць’ (дзятл., Сл. ПЗБ), ’блытаць (ніткі)’ (Нас.; ТС; кіраў., Нар. сл.), апушыць ’блытаць па лесе’ (Бяльк.; Юрч. Вытв.; кіраў., Нар. сл.), апушацца ’блытацца, чапляцца’ (Уладз.; Мат. Гом.; ТС), ’блытацца (аб нітках, аб мове, словах)’ (Нас.; Сл. ПЗБ; Растарг.), плутон t на ’блытаніна’ (Мядзв., Растарг.), ^путанне ’блытанне’, ’страта арыентацыі’ (Юрч. Вытв.), плутня ’хлусня, плёткі’ (Нас.), ’блытаніна’ (ТС), ’хітры падман’ (мсцісл., Юрч. СНС), ’бадзянне’ (Нас.), плу́тні ’махлярства, ашуканства’ (Нар. Гом.), плут ’ашуканец, махляр, прайдзісвет’ (Скарбы), ’манюка’ (брэсц., ЛА, 3), плу́то ’нікчэмны чалавек’ (Сл. Брэс.), плуцяга ’бадзяга’ (Нас.), укр. плутати ’блытаць, блытала расказваць’, плутатися ’блытацца (аб валасах)’, ’няўмела хадзіць’, рус. плутать ’хадзіць без мэты, бадзяцца; блукаць’, ст.-рус. плутатьблукаць, бадзяцца’, ’памыляцца’, ’рабіць несамавітыя ўчынкі’ (з XVII ст.); плуть ’махляр’, польск. plątać (šią) ’блытацца, заблытвацца’, ’збівацца (з думкі)’, ’блытацца пад нагамі’, ’заплятацца’, чэш. ганацк. ріапіаіі ’блытацца, заплятацца’, ляш. piantai’ ’блытаць, змешваць’, ’збіваць з панталыку’, славац. plantať sa. рГantat* ’блытацца’, ’блытацца пад нагамі’, ’бадзяцца, швэндацца’. Прасл. паўн. plotai іox.)l *plętati (зах.) — дзеяслоў шматразовага дзеяння да *pląsti (першапачаткова * plėsti). роднасны літ. błęsti ’мяшаць, змешваць’ (Банькоўскі, 2, 601). Пачатковае б- у бел. блытаць, гродз. блындаць ’хадзіць без справы, бадзяцца’ (Сцяшк. МГ), ваўк. блёнтагща ’перашкаджаць, блытацца пад рукамі’ (Сцяшк. Сл.), шчуч. тблёшпацца ’пераблытацца (пра ніткі на пачынку)’ (Сл. ПЗБ), відаць, з балцкага субстрату. Параўн. таксама размеркаванне пп∼! бл‑ у бел. гаворках (ЛА, 4): зах. і цэнтр.-бел. (піткі) блытаюцца, паўн. і ўсх. (ніткі) спутаюцца. Параўн. таксама блытаць (гл.). На семантыку разглядаемых лексем, магчыма, аказала ўплыў прасл. blęsti, bloditiблукаць’. З плесці звязваюць лексему плутаць Махэк₃ (454) і Фасмер (3, 287–288). Сюды ж: тушаць ’ілгаць’, плу́тма тушаць ’бесперапынна ілгаць’ (Нас.; дзятл., Сл. ПЗБ), плутон плуцяга ’хлус’ (Нас., Анім.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кружы́цца

1. sich drhen;

2. (апісваць кругіпра драпежную птушку) Krise zehen*, krisen vi;

3. (насіцца ў паветрыпра снег, пыл) wrbeln vi;

4. (блукаць) umhr¦irren vi (s);

кру́жыцца ў галаве́, кру́жыцца галава́ mir wird [ist] schwnd(e)lig

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Вярблю́д (БРС), укр. верблюд, рус. верблюд, ст.-рус. верблюдъ (верблудъ), верьбудъ (вербюдъ) (з XII ст.), польск. wielbłąd, в.-луж. wjelbłud, чэш. velbloud, славац. veľblúd, славен. velblòd, балг. велблюд, ст.-слав. вельбѫдъ, вельблѫдъ. Прасл. velьbǫdъ запазычана з гоц. ulbandus < грэч. ἐλέφας, ἐλέψαντος ’слон’. Першапачаткова, відаць, было vъlbǫdъ, пасля відазмянілася пад уплывам народнай этымалогіі, якая атаясамлівала яго са словамі велии ’вялікі’ (< velьjь) і блѫдити (< blǫditi) ’блукаць’, а ў выніку дысіміляцыі ‑л‑ у складзе вельб‑ з’явілася ‑р‑ (Праабражэнскі, 1, 72; Шанскі, 1, В, 55–56; Фасмер, 1, 293; Кіпарскі, Gemeinslav., 213). Сюды ж вярблю́джы, вярблю́джына, вярблю́дзіца (БРС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мы́ліцца ’вагацца, быць у нерашучасці’ (Бяльск.), ’адчуваючы сумненне, нерашучасць, цягнуць з рашэннем якой-небудзь справы’ (Рам. 3; раг., Нар. Гом.), ’дзьмуцца, крыўдзіцца’, ’саромецца сказаць што-небудзь’ (Юрч.), мы́ліць ’вельмі марудна рабіць’ (навагр., З нар. сл.). Да му́ліць (гл.).

Мылі́цца, мыля́цца, мылі́ць, ’памыляцца, ашуквацца’ (ТСБМ, Нас., Др.-Падб., Касп.; Крыў., Дзіс.; віл., Сл. ПЗБ), маст. ’загаворвацца’ (там жа), ’збіваць з панталыку’ (КЭС, лаг), ’не разлічваць як трэба, блукаць’ (свісл., ваўк., Сцяшк. Сл.), ’не трапляць’ (Сцяц.); ваўк. мыля́ць ’перашкаджаць’, шальч. мыльну́ць ’памыліцца’ (Сл. ПЗБ). З польск. mylić się, mylać ’памыляцца, уводзіць у зман’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плане́та ’нябеснае цела’ (ТСБМ), плянэ́та ’тс’ (Яруш.), планэ́та ’тс’ (Шат.), ’поўня’ (ігн., Сл. ПЗБ), плане́та ’лёс’ (ТСБМ; Юрч. СНЛ), ст.-бел. планета, плянета ’планета’, лёс’ (1518 г.) запазычана са ст.-польск. planeta (м. р.), płaneta ’тс’, якія з лац. planēta, ст.-грэч. πλανήτης ’які блукае’ < πλανάεσθαιблукаць’, πλανάειν ’збівацца з дарогі’ (Фасмер, Этюды, 151; Праабражэнскі, 2, 67; Банькоўскі, 2, 597). Сюды ж плане́тнік ’кніга прадказанняў’ (Юрч. СНЛ), параўн. ст.-чэш. planetník ’прадказальнік лёсу паводле планет’ (Махэк₃, 454), польск. planetnik ’астролаг, які ўмее прадказваць лёс па зорках’, ст.-рус. планитникъ ’астролаг’ (XVII ст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

moon

[mu:n]

1.

n.

1) ме́сяц -а m. (спадаро́жнік Зямлі́)

2) ме́сячнае сьвятло́

3) спадаро́жнік плянэ́ты

the moons of Jupiter — спадаро́жнікі Юпі́тэра

2.

v.

блука́ць бязьдзе́йна, як у сьне; пазіра́ць абыя́кава

- once in a blue moon

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

блы́тацца, -аюся, -аешся, -аецца; -аны; незак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Бязладна пераплятацца (пра ніткі, валасы, дарогі і пад.).

Ніткі блытаюцца.

2. Чапляцца за што-н., заблытвацца.

Ногі блытаюцца ў траве.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Траціць яснасць, дакладнасць (пра думкі, словы і пад.).

Думкі пачалі б.

4. Рабіць, гаварыць няясна, недакладна; збівацца.

Б. ў адказе.

5. Пераходзіць з месца на месца; блукаць (разм.).

Б. па хатах.

6. Падтрымліваць сувязь з людзьмі, паводзіны якіх выклікаюць неадабрэнне (разм.).

Б. з дрэннай кампаніяй.

|| зак. заблы́тацца, -аюся, -аешся, -аецца; -аны (да 1—4 знач.), зблы́тацца, -аюся, -аешся, -аецца; -аны (да 1, 3, 4 і 6 знач.), пераблы́тацца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -аецца (да 1 і 3 знач.) і ублы́тацца, -аюся, -аешся, -аецца; -аны (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Скіта́ццаблукаць, бадзяцца; вандраваць’ (Касп., ТС, Ян., Сержп. Прымхі; в.-дзв., узд., шальч., Сл. ПЗБ), скі́тнік ‘бадзяга’, ‘адзінокі чалавек’ (Ян.). Параўн. укр. скита́тися, рус. скита́ться ‘тс’, славен. дыял. skítati se, серб.-харв. ски́тати се, балг. скитам (се), макед. скита се, ст.-слав. скытати сѧ. Прасл. *skitati sę, роднаснае літ. kutéti ‘устрэсваць’, kutrùs ‘бойкі’, ст.-ісл. skunda ‘хутка збіраць, прыбіраць, спяшацца’, ст.-в.-ням. scutten ‘трэсці, штурхаць’ і г. д.; гл. Фасмер, 3, 641; Шустар-Шэўц, 1289 (адносіць сюды в.-луж. skićić, чэш. skytati, славац. skytať з развіццём значэння ‘бадзяцца’ ≥ ‘прапаноўваць сябе’); Куркіна, Этимология–1971, 75; SEK, 4, 307–308.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стыка́цца ‘зачыняцца’, ‘сутыкацца’ (Нас.), ‘бываць, знаходзіцца’ (Сцяшк.; навагр., З нар. сл.; ТС; віл., Жыв. сл.; Юрч., Варл.; бялын.; Янк. 3.), звычайна ў спалучэннях з не: не стыкацца дома (у хаце) ‘затрымлівацца, пабыць; вандраваць, бадзяцца, блукаць’, ‘паказвацца, мала бываць’ (Барад., Ян.): дома не стыкаецца (Нар. Гом.), ‘межаваць, судакранацца’ (Ласт., ТС), ‘злучацца’ (Варл.). Гл. тыкаць. Значэнне ‘зачыняцца’ Мяркулава (Этимология–1979, 12) тлумачыць у сувязі з дзеясловам ткаць, параўн. заткала ‘затычка’ (Нас.), рус. пск., цвяр. заткать ‘заткнуць, схаваць’, заткаться ‘знікнуць’; значэнне ‘быць, знаходзіцца’ узнікла, магчыма, у выніку эліпсіса слова-злучэння стыкацца з кім‑небудзь ‘сустракацца’. Да значэння ‘з’яўляцца, паказвацца’ параўн. ст.-слав. сътъкати, стъкати ‘абвясціць, паведаміць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бадзя́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. У пошуках чаго‑н. весці вандроўнае, без пэўнага занятку і прыстанішча жыццё. Можна сабе ўявіць, якое шчасце мець свой кут і не мець вечнай патрэбы бадзяцца па свеце, каб зарабляць хлеб у чужых людзей! Чорны. Два гады бадзяўся Тодар па маёнтках, бяздомнік, беззямельнік. Чарнышэвіч.

2. Марна траціць час, сланяючыся без справы. Сын трымаўся адзін, нудзеў, бадзяўся з кута ў кут і да ўсяго быў халодны і абыякавы. Чорны. // Бязмэтна блукаць дзе‑н. Я прыйшоў у лес без якой там пэўнай мэты ці пільнай патрэбы. Проста бадзяўся па аглухлых палянах, дыхаў сыраватым паветрам. Ігнаценка. [Ігнат] бадзяўся то па агародзе, то па вуліцы, не знаходзячы месца. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)