блука́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. Бязмэтна хадзіць, гуляць.

Б. па вуліцы.

2. Пераязджаць з месца на месца, хадзіць у пошуках каго-, чаго-н.

Б. па свеце.

3. перан. Пераходзіць з аднаго прадмета на другі, не спыняючыся на чым-н. (пра погляд, вочы, думкі).

Блукаюць думкі.

|| наз. блука́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

блука́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. блука́ю блука́ем
2-я ас. блука́еш блука́еце
3-я ас. блука́е блука́юць
Прошлы час
м. блука́ў блука́лі
ж. блука́ла
н. блука́ла
Загадны лад
2-я ас. блука́й блука́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час блука́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

блука́ць несов.

1. броди́ть;

б. па ле́се — броди́ть по́ лесу;

2. (ходить в поисках дороги) блужда́ть, плута́ть;

3. (странствовать) блужда́ть, скита́ться; (бродить без дела) шата́ться;

4. перен. (о мыслях, улыбке и т.п.) броди́ть, блужда́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

блука́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Бязмэтна хадзіць, гуляць. Блукаць па лесе. Блукаць па пакоях. □ За сялом, за гарой, Ад змяркання блукаю да раніцы. Гілевіч. З гадзіну блукалі мы па вуліцы, прыглядаючыся к сотням машын, што стаялі ля тратуара. Лынькоў. // Перамяшчацца, знаходзіцца ў руху, узнікаць і прападаць. Блукаюць цені. На вуснах блукала ўсмешка. □ За белымі хмарамі блукаў сонны імглісты месяц. Пестрак. Наперадзе, недзе далёка, блукалі невядомыя агні. Лупсякоў.

2. Пераходзіць, пераязджаць з месца на месца ў пошуках каго‑, чаго‑н. Блукаць па свеце. □ Назаўтра Мікола блукаў па спустошаным і спаленым горадзе, шукаў знаёмых. Якімовіч. Міцю маркотна. Ні разу сёлета не блукаў па грыбовішчах. Навуменка. [Мужчыны] доўга блукалі па балоце, абрасіліся наскрозь і, мокрыя, стаялі цяпер у нерашучасці. Пальчэўскі.

3. перан. Пераходзіць з аднаго прадмета на другі, не спыняючыся на чым‑н. (пра погляд, вочы, думкі). Невідушчы позірк.. [маці] блукае па столі, а слых пакутліва хоча ўлавіць ціхую размову ў хаце. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

блука́ць (umhr)wndern vi (s), umhrschweifen vi (s) (туляцца);

на тва́ры блука́е ўсме́шка ein Lächeln huscht über das Gescht

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Блука́ць. Рус. блука́ть, укр. блука́ти, польск. błąkać się, чэш. blúkat (se) і г. д. Славянскае новаўтварэнне да blǫditi (гл. блудзі́ць). Адносіны blǫditi: blǫkati такія ж, як, напр., у польск. brudzić: brukać ’пэцкаць’. Іншая версія: дэкампазіцыя з слав. *ob‑lǫkati (да *lǫk‑ ’дуга, крывізна’). Параўноўваюць таксама з лат. blañkstît ’пайсці ўбок’, blañkstîtiês ’бадзяцца, бяздзельнічаць’. Фасмер, 1, 178; Бернекер, 62; Буга, РФВ, 70, 101; Слаўскі, 1, 36; Рудніцкі, 150; Махэк₂, 58. Параўн. яшчэ блука́ццаблукаць, бадзяцца’ (Бяльк., Нас., Касп.), блукня́цца (Нас.), блакуня́цца (Касп.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заблука́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак.

1. Блукаючы, зайсці куды-н.

2. перан. Пачаць блукаць.

На губах заблукала ўсмешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скита́ться несов. бадзя́цца, блука́ць; вандрава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

брадзі́ць¹, браджу́, бро́дзіш, бро́дзіць; незак.

1. Хадзіць у розных напрамках; блукаць.

Цэлы дзень брадзіў па лесе.

2. Пракладваць брод (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мы́каться прост. гарава́ць; (скитаться) блука́ць, бадзя́цца;

мы́каться по све́ту блука́ць па све́це;

мы́каться по чужи́м лю́дям гарава́ць (блука́ць) па чужы́х людзя́х.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)