1. Стаць халодным ці больш халодным; астыць, ахалодаць. Здавалася, што.. [сын] лёг у цяньку на росную яшчэ мураву, каб ахаладзіцца ад веснавой гарачыні, каб адпачыць.Галавач.// Асвяжыцца на паветры; праветрыцца; ахалодаць.
2.перан. Перастаць гарачыцца; астыць. Супакоіўся я крыху, ахаладзіўся.Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ве́ялка, ‑і, ДМ ‑лцы; Рмн. ‑лак; ж.
1. Сельскагаспадарчая машына, якой ачышчаюць збожжа ад мякіны пасля малацьбы.
2. Драўляны шуфлік для ручнога веяння збожжа пасля малацьбы. Каб адпачыць і падумаць, Клемс сеў на варотніцу, выцяг[нуў] перад сабою ногі, веялку кінуў на мякіну.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыста́нак, ‑нку, м.
Тое, што і прыстанішча. — А чым вам тут, у цёткі Хімы, благі прыстанак? Хата вялікая. Гаспадарка добрая.Сабаленка.Змораныя дальняй дарогай, мы марылі толькі аб адным: хутчэй бы знайсці добры прыстанак ды адпачыць, каб прывесці сябе ў нармальны чалавечы выгляд.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адгуля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.
Разм.
1. Уволю пагуляць, адпачыць. Усе ведалі, што Адарка ў апошні час любіць адгуляцца.Лупсякоў.
2. Адпасвіцца на падножным корме (пра жывёлу). Мой конь, ты добра адгуляўся, Пакуль я ездзіў на машыне, Мой конь, ты добра назбіраўся Дарожкай белай канюшыны.Гаўрусёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Агасфе́р
(п.-лац. Ahasverus = імя легендарнага сярэдневяковага персанажа — «вечнага жыда», які не дазволіў адпачыць Ісусу Хрысту ў час яго пакутніцкага шляху на Галгофу і за гэта быў асуджаны на вечнае блуканне па свеце)
перан. чалавек, які вандруе ўсё жыццё, не знаходзячы сабе прыстанку.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
сумо́та, ‑ы, ДМ ‑моце, ж.
Разм. Тое, што і сум. Некалькі хвілін прыемна было адпачыць, а потым паступова находзіла нейкая неадольная сумота і нават крыўдна рабілася за сваё становішча.Кулакоўскі.Марына слухае ў сумоце, А ў думках ёй карціць адно.Колас.Нудныя дні насталі для яго [Ігнася]. Сумота.Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уздыхну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
1.Аднакр.да ўздыхаць (у 1 знач.).
2. Перадыхнуць, адпачыць. [Антось:] — Знайсці то знайшоў, ды вельмі ж занятыя яны [сваякі]: і днём і ноччу на будоўлі, уздыхнуць няма калі.Кулакоўскі.
•••
Уздыхнуць свабодна (вольна); уздыхнуць на поўныя грудзі — адчуць палёгку, вызваліўшыся ад клопатаў і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
breathe
[bri:ð]1.
v.i.
1) ды́хаць
2) перадыхну́ць, адсапсьці́ся, адпачы́ць
At last there is time to breathe — Нарэ́шце знайшо́ўся час перадыхну́ць
3) лёгка дзьмуць, ве́яць (пра ве́цер)
4) жыць, быць жывы́м
2.
v.t.
1) удыха́ць, ды́хаць
to breathe poisonous fumes — удыха́ць атру́тныя выпарэ́ньні
2) дава́ць адпачы́ць
The rider breathed his horse — Ко́ньнік даў адпачы́ць каню́
3) шапта́ць; каза́ць
not to breathe a word — не прагавары́цца ні сло́вам, ня пі́скнуць ні сло́ва, трыма́ць у сакрэ́це
4) перадава́ць; ды́хаць чым
5) Figur. удыха́ць, натхня́ць
to breathe new life into an organization — ажыві́ць арганіза́цыю
•
- breathe a vein
- breathe easy
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ГРАМА́ДСКАЕ ХАРЧАВА́ННЕ,
галіна нар. гаспадаркі па вытв-сці і рэалізацыі гатовай ежы насельніцтву праз сетку сталовых, кафэ, рэстаранаў, буфетаў. Першыя таверны, якія выконвалі тую ж ролю, паявіліся ў краінах Захаду ў 1-й пал. 17 ст. У 1832 адкрыты першы рэстаран у Нью-Йорку. Вял. ўплыў на развіццё рэстараннай справы зрабіла Францыя.
У Беларусі былі шырока вядомы заезныя дамы, корчмы, шынкі, дзе людзі маглі пасталавацца і адпачыць. З развіццём прам-сці пачалі ўзнікаць і інш. формы абслугоўвання ў харчаванні. У студз. 1918 у Мінску ў нацыяналізаваных рэстаранах «Еўропа» і «Цэнтральны» створаны нар. сталовыя, пазней падобныя ўстановы адкрыты і ў інш. гарадах. Арганізоўвалася бясплатнае харчаванне рабочых на вытв-сці і дзяцей да 16 гадоў. У 1940 тавараабарот дзярж. і каап. прадпрыемстваў грамадскага харчавання ў БССР дасягнуў 68,9 млн.руб. За 1950—75 колькасць прадпрыемстваў грамадскага харчавання павялічылася амаль у 5 разоў, пашырылася сетка такіх прадпрыемстваў ў сельскай мясцовасці. У 1993 працавала 11,2 тыс. прадпрыемстваў грамадскага харчавання, колькасць месцаў на іх складала 812 тыс. Паслугі прадпрыемстваў грамадскага харчавання былі даступныя шырокім слаям насельніцтва. Складанае фін. становішча дзярж. прадпрыемстваў грамадскага харчавання ў пач. 1990-х г. абумовіла закрыццё або перапрафіляванне многіх агульнадаступных сталовых, закусачных, чайных у дарагія кафэ і рэстараны. Як альтэрнатыва скарачэнню недарагіх прадпрыемстваў грамадскага харчавання ў 1995—96 пачалі адкрывацца ў гарадах прадпрыемствы хуткага харчавання. Найб. актыўна ў новым для бел. грамадскага харчавання кірунку працуюць фірмы з прыватным капіталам, у т. л. сумесныя прадпрыемствы з замежнымі інвестыцыямі. У 1996 у Мінску адкрыты 3 рэстараны «МакДональдс» на 540 месцаў.
Зрушыцца з месца. Нібы прыкуты быў да месца Міколка, не мог скрануцца, ні паварушыцца.Лынькоў.Хацелася сесці і адпачыць. Але нам было вядома, што лепш не спыняцца, бо затым не скранешся.Лось.Саша скранулася з месца і ішла павольна да стала, як баючыся.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)