адпачы́ць, -чну́, -чне́ш, -чне́; -чнём, -чняце́, -чну́ць; -чы́ў, -чы́ла; -чні́; зак.

Аднавіць сілы, зрабіўшы перапынак у рабоце.

А. на Нарачы.

|| незак. адпачыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адпачы́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адпачну́ адпачнё́м
2-я ас. адпачне́ш адпачняце́
3-я ас. адпачне́ адпачну́ць
Прошлы час
м. адпачы́ў адпачы́лі
ж. адпачы́ла
н. адпачы́ла
Загадны лад
2-я ас. адпачні́ адпачні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час адпачы́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

адпачы́ць сов. отдохну́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адпачы́ць, ‑чну, ‑чнеш, ‑чне; ‑чнём, ‑чняце; заг. адпачні; зак.

Аднавіць сілы, зрабіўшы перапынак у рабоце, у якім‑н. занятку. Ногі замлелі і ў роце гарыць, Якраз бы цяпер адпачыць. Жычка. Ігнась узлез па прыступках на ганак. Іх толькі пяць, а як змарыўся. На ганку ён адпачыў і зайшоў у хату. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Адпачы́ць, ст.-бел. отпочивати (1547) (Нас. гіст.) да пакой (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адпачыць, адпачнуць, спачыць, супачыць, спачнуць, аддыхнуць / на кароткі час: перадыхнуць, прысесці (перан.), прылегчы (перан.) / удосталь: адляжацца, вылежацца (перан.); аддыхацца, адсапціся, адысці (перан.) □ набрацца сіл, зрабіць прывал, перавесці дух, звесці дух

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

адпачыва́ць гл. адпачыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

отдохну́ть сов. адпачы́ць, аддыхну́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адпачну́ць сов., см. адпачы́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адпачну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак.

Тое, што і адпачыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)