веялка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

1. Сельскагаспадарчая машына, якой ачышчаюць збожжа ад мякіны пасля малацьбы.

2. Драўляны шуфлік для ручнога веяння збожжа пасля малацьбы. Каб адпачыць і падумаць, Клемс сеў на варотніцу, выцяг[нуў] перад сабою ногі, веялку кінуў на мякіну. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)