граматычная катэгорыя якасных прыметнікаў, утвораных ад іх прыслоўяў і безасабова-прэдыктыўных слоў на «-о», «-а», якая выражае адносную розніцу або перавагу ў якасці, што ўласціва прадметам, дзеянням, станам.
У бел. мове адрозніваюць 3 С.п. Звычайная абазначае якасць прадмета або дзеяння без супастаўлення яе з інш. выяўленнем той жа якасці — «зялёны», «стары»; вышэйшая паказвае, што якасць уласціва гэтаму прадмету або дзеянню ў большай меры, чым іншаму. Форма вышэйшай ступені прыметнікаў утвараецца з дапамогай суфікса «-ейш-(-эйш-)», прыслоўяў і безасабова-прэдыкатыўных слоў — суфікс «-ей-(-эй-)»: «зелянейшы», «старэйшы», «даўней», «даўжэй». Пры замене асновы ў асобных выпадках выкарыстоўваецца суфікс «-ш-»: «большы», «меншы», «лепш». Трэцяя С.п. — найвышэйшая — утвараецца з дапамогай прыстаўкі «най-» ад форм вышэйшай ступені: «наймацнейшы», «найдужэй», «найбольш». Адрозненні ў ступені якасці перадаюцца таксама спалучэннямі тыпу «больш моцны», «старэйшы за яго», «смялей за ўсіх» і інш., якія з’яўляюцца аналітычнымі (складанымі) формамі вышэйшай або найвыш. С.п.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТЭ́НЛІ (Stanley) Генры Мортан [сапр.Роўлендс
(Rowlands) Джон; 28.1.1841, г. Дэнбі, Вялікабрытанія — 10.5.1904], англійскі падарожнік і журналіст, даследчык Афрыкі. Як карэспандэнт амер. газеты ў 1871—72 адправіўся на пошукі Д.Лівінгстана і разам з ім даследаваў воз. Танганьіка. У 1874—77 перасек Афрыку з У на З да вусця р. Конга; вызначыў абрысы воз. Вікторыя, адкрыў азёры Джордж і Эдуард, горны масіў Рувензоры, даследаваў р. Кагера; дасягнуў вярхоўяў р. Луалаба (удакладніў, што яна з’яўляецца вытокам р. Конга),
спусціўся па р. Конга да вусця і пазначыў на карце яе сярэднюю частку. У 1879—84 па даручэнні бельг. караля прымаў удзел у захопе зямель у бас.р. Конга, адначасова адкрыў азёры Маі-Ндомбе і Тумба. У 1887—89 кіраваў англ. экспедыцыяй, якая перасекла Афрыку з З на У, даследаваў р. Арувімі, выявіў, што воз. Эдуард належыць да сістэмы р. Ніл. Яго імем названы вадаспады на р. Конга (з 1983 — Баёма).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУДЗЕ́БНІК 1497,
зборнік законаў Рус. дзяржавы, накіраваны на ліквідацыю яефеад. раздробленасці і стварэнне агульнарус. права. Яго крыніцамі былі Руская праўда, Пскоўская судная грамата, звычаёвае права, граматы і велікакняжацкія ўказы, перапрацаваныя дастасоўна да сац.-эканам. змен. Зборнік устанавіў адзіную сістэму дзярж.суд. органаў, вызначыў іх кампетэнцыю і супадпарадкаванне, рэгламентаваў суд. пошліны. Ён пашырыў кола ўчынкаў, якія прызнаваліся крымінальнымі [напр., крамола, «царкоўная тацба» (святатацтва), паклёп], увёў новыя паняцці злачынстваў і асабліва небяспечных злачынстваў, вышуковую форму працэсу. У якасці меры пакарання прадугледжвалася смяротная кара, лупцаванне (біццё бізуном у людных месцах, на таргах). Абмяжоўвалася права сервітутаў, павялічваліся тэрміны іскавай даўнасці ў адносінах да велікакняжацкіх зямель. Парушэнне межавых знакаў на велікакняжацкіх, баярскіх і манастырскіх землях каралася лупцаваннем, за тыя ж учынкі на сялянскіх землях — грашовым штрафам. Судзебнік увёў плату пажылога (карыстанне сядзібай) пры адыходзе селяніна ад феадала, устанавіў адзіны для ўсёй дзяржавы тэрмін пераходу сялян ад аднаго ўладальніка да другога — Юр’еў дзень.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУПЕРГРАВІТА́ЦЫЯ,
лакальнае абагульненне суперсіметрыі. Уключае рэлятывісцкія пераўтварэнні каардынат і часу (гл.Адноснасці тэорыя) і пераўтварэнні сіметрыі паміж базонамі і ферміёнамі.
Дазваляе аб’яднаць прасторава-часавыя і ўнутраныя групы сіметрыі і на гэтай падставе апісаць усе вядомыя ўзаемадзеянні (гравітацыйнае, слабае, эл.-магн. і моцнае). С. патрабуе ўвядзення бязмасавай часціцы са спінам 3/2 (гравітына), партнёрам якой па супермультыплету з’яўляецца бязмасавая часціца са спінам 2, якая атаясамліваецца з квантам гравітацыйнага поля — гравітонам. Важная перавага С. — значнае скарачэнне ультрафіялетавых разбежнасцей (абарачэнне ў бясконцасць) фіз. велічынь, магчымасць рашыць праблему іерархій і пабудова на яе аснове тэорыі суперструн (аднамерных аб’ектаў у прасторы з 10 ці 26 вымярэннямі) — калібровачнай тэорыі вышэйшай сіметрыі, якая дазваляе апісаць усе элементарныя часціцы і іх узаемадзеянні на адзінай аснове.
Літ.:
Фридман Д., Ньювенхейзен П. ван. Супергравитация и унификация законов физики: Пер. с англ. // Успехи физ. наук. 1979. Т. 128, вып. 1;
Окунь Л.Б. Физика элементарных частиц. 2 изд. М., 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́РАЖСКІ Васіль, бел. і ўкр. пісьменнік-палеміст 2-й пал. 16 ст. Мяркуючы па прозвішчы, паходзіў з Суража, але невядома з якога — віцебскага, бранскага ці падляшскага. Пасля смерці І.Фёдарава кіраваў да 1598 Астрожскай друкарняй. Да асобных яе выданняў напісаў прадмовы. Быў членам літ. гуртка кн. К.Астрожскага. У гісторыю палемічнай л-ры ўвайшоў як аўтар кн. «Аб адзінай ісціннай праваслаўнай веры і святой саборнай апостальскай царкве» (Астрог, 1588), скіраванай супраць прапаганды ідэі царкоўнай уніі Б.Гербеста і П.Скаргі. У творы выявіў эрудыцыю ў веданні царк.-кананічнай л-ры. Цікавая зместам і некат. запазычаннямі ў інш. аўтараў кніга С. не вызначаецца літ. густам. Свае думкі ён выклаў на царк.-слав. мове і толькі зрэдку ўстаўляў словы жывой нар. мовы, таму стыль надзвычай цяжкі.
Літ.:
Памятники полемической литературы в Западной Руси. Кн. 2. СПб., 1882;
Возняк М. Історія української літератури. Т. 2, ч. 1. Львів, 1921;
Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Т. 1. Мн., 1968;
История белорусской дооктябрьской литературы. Мн., 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАВА́РНЫЯ РЭСУ́РСЫ,
прадметы спажывання, прызначаныя для рэалізацыі на ўнутр. рынку ці на экспарт у пэўны час і па канкрэтнай цане. Выяўляюць магчымасці таварнага рынку забяспечыць патрэбы насельніцтва. Крыніцамі ўтварэння Т.р. з’яўляюцца: прам-сць; с.-г. вытворчасць; тавары, якія выпускаюцца прыватнымі вытворцамі; імпарт; таварныя запасы. Т.р. ахопліваюць не ўсю прадукцыю прадметаў спажывання, паколькі частка яе застаецца ў вытворцаў для ўнутрыгасп. патрэб і натуральнага спажывання. Але яны могуць і перавышаць аб’ём прадукцыі за кошт пераходных запасаў і імпарту тавараў. Аб’ём Т.р. на рынку залежыць ад велічыні плацежаздольнага попыту, даступнасці тавараў для спажыўцоў, стабільнасці рынку, канкурэнцыі, сабекошту вытв-сці, дынамікі цэн, колькасці таваравытворцаў і іх зацікаўленасці ў вытворчасці і інш. Ва ўмовах пераходнай эканомікі дзяржава з’яўляецца сувязным звяном у кіраванні таварнымі сістэмамі; з гэтай мэтай распрацоўваюцца на перспектыву балансы попыту і прапанавання таварных груп, устанаўліваюцца заданні на закупку ў айч. вытворцаў тавараў для ўнутр. рынку, рэгламентуюцца цэны і ўзроўні рэнтабельнасці сацыяльна-значнай прадукцыі і прадукцыі прадпрыемстваў-манапалістаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТА́ФТА—ХА́РТЛІ ЗАКО́Н (Taft-Hartley Act, афіц. назва Labor-Management Relations Act),
федэральны акт, прыняты 23.6.1947 Кангрэсам ЗША, аб рэгуляванні прац. адносін у краіне. Назва ад імя сенатара Р.А.Тафта і чл. Палаты прадстаўнікоў Ф.Хартлі, якія ўзначальвалі працу па падрыхтоўцы гэтага закона. Быў скіраваны супраць папярэдняга ліберальнага і незбалансаванага (абмяжоўвала толькі інтарэсы наймальнікаў) прац. заканадаўства «новага курсу» (закон Вагнера ад 5.7.1935). Закон абмяжоўваў правы наёмных работнікаў і прафсаюзаў: забарона прафсаюзам уносіць у калект. дагавор пункт пра «закрыты цэх», забарона забастовак дзярж. служачых; уведамленне прадпрымальніка рабочымі пра іх стачку за 30 дзён да яе пачатку; наданне заканад. сходам штатаў права забараняць прафс. гарантыі, дазволеныя федэральным заканадаўствам; рэгулярныя справаздачы прафсаюзаў міністру працы пра ўсе свае справы; пісьмовыя паказанні пад прысягай аб непрыналежнасці прафс. функцыянераў да Камуніст. партыі ЗША і інш. У 1959 дадаткова прыняты закон Лэндграма—Грыфіна, а ў 1970 і дапаўненні да яго, якія прадугледжвалі далейшае рэгуляванне прац. адносін у ЗША.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТКАЧО́Ў Павел Іванавіч (3.9.1930, с. Скадаінаўка Каменскага р-на Растоўскай вобл., Расія — 1.1.1998),
бел. пісьменнік, літ.-знавец. Д-рфілал.н. (1981), праф. (1982). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1983). Скончыў БДУ (1955). З 1955 працаваў у газ. «Зорька», «Піянер Беларусі» (1960—64). З 1969 у БДУ (у 1981—86 дэкан ф-та журналістыкі). Друкаваўся з 1947. Пісаў на бел. і рус. мовах пераважна для дзяцей: кн. «Мікіткаў падарунак» (1960), «Вішнёвая квецень» (1965), «Самае галоўнае» (1977), аповесці «Пра Сяргейку і лясных жыхароў» (1961), «Піліпка з Галубінай Слабодкі» (1969), «Граніца была побач» (1972). Даследаваў памфлет і сатыру: манаграфіі «Вечны бой: (Памфлетная спадчына Я.Галана і традыцыі М.Горкага)» (1970), «Іду на вы» (1975), «Граніцы жанру» (1977).
Тв.:
Час світальнай зоркі: Выбранае. Мн., 1980;
«Сатиры злой звенящая строка...»: Природа смеха в памфлете. Мн., 1980;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТКАЧЭ́НКА Нінель Аляксандраўна (н. 21.11.1928, г. Харкаў, Украіна),
украінская і бел. спявачка (драм. сапрана). Нар.арт.СССР (1964). Скончыла Харкаўскую кансерваторыю (1958). З 1958 салістка опернай студыі Кіеўскай кансерваторыі і Львоўскага т-ра оперы і балета, з 1962 Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі, з 1968 — Адэскага т-ра оперы і балета, з 1981 Маскоўскай філармоніі. Валодае моцным рухомым голасам шырокага дыяпазону; яе выканальніцкая манера спалучае вял.ўнутр. эмацыянальнасць з вонкавай стрыманасцю. Сярод выкананых партый класічнага і сучаснага рэпертуару на бел. сцэне: Касандра («Арэстэя» С.Танеева), Дэздэмона, Аіда, Леанора («Атэла», «Аіда», «Трубадур» Дж.Вердзі), Марына («Кастрычнік» В.Мурадэлі), Яраслаўна («Князь Ігар» А.Барадзіна), Таццяна, Ліза («Яўген Анегін», «Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Тоска («Тоска» Дж.Пучыні). Вяла канцэртную дзейнасць. Лаўрэат 2-га Усесаюзнага конкурсу вакалістаў імя М.Глінкі (1962).
Літ.:
Черкашина М. Голоса молодых // Сов. музыка. 1964. № 11;
Ракава А.Я. Нінэль Ткачэнка // Слова пра майстроў сцэны. Мн., 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАФІ́ЧНЫ ЛАНЦУ́Г, ланцуг харчавання,
шэраг арганізмаў у біягеацэнозах, звязаных паміж сабой адносінамі «корм — спажывец». Асн. тыпы Т.Л.: пашавы (у аснове зялёныя расліны; напр., елка—тля—божая кароўка—павук—мухалоўка—ястраб; аднаклетачныя водарасці—весланогія рачкі—верхаводка—судак),
і дэтрытны (у аснове фітадэтрыт; напр., лісцевы апад дрэў—дажджавы чарвяк—жукі-стафіліны—землярыйкі—ліс). Арганізмы наступнага звяна (трафічнага ўзроўню) паядаюць прадстаўнікоў папярэдняга звяна, т.ч. здзяйсняецца ланцуговы перанос энергіі і рэчыва, які ляжыць у аснове кругавароту рэчываў у прыродзе. У Т.л. пры пераносе патэнцыяльнай энергіі ад звяна да звяна большая яеч. страчваецца, таму ў Т.л. звычайна не больш як 5 звёнаў. Т.л. ўтвараюць трафічныя сеткі, якія ўзнікаюць у выніку шырокага трафічнага спектра (паліфагіі) большасці кансументаў (напр., пацукі жывяцца расл. і жывёльным кармамі, могуць з’яўляцца рознымі трафічнымі ўзроўнямі некалькіх трафічных ланцугоў) і інш.Асн. структурны элемент і ўласцівасць трафічнай сеткі — экалагічнае дубліраванне, пры якім у экасістэмах нешматлікі від замяняецца інш., функцыянальна блізкім (напр., буйных капытных жывёл замяняюць грызуны). Вывучае Т.л. трофаэкалогія.