*Мыце́чка, лін. мытечка ’вязка сушаных уюноў’ (Сл. Брэс.). Да вітка (гл.) ’прут, дубец’. Параўн. серб.-харв. витка ’прут для пляцення кошыкаў’, ст.-бел. вить, виць ’лаза, скрутак шнуроў’. Роднасныя да віць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кро́лік 1 ’трус’ (Сл. паўн.-зах.). Ст.-бел. кроликъ ’тс’ з польск. królik (Булыка, Запазыч., 178).

Кро́лік 2 ’ветлівае, ласкальнае пры звароце да чалавека, звычайна маладзейшага’ (Янк. I). Да кролік 1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лагаві́на ’сенажаць у лагчыне’ (Шат., Бел. лекс.; навагр., Сл. паўн.-зах.), рус. пск. логовина ’невялікі падоўжны кавалак зямлі, лагчына’. Беларуска-руская ізалекса, утвораная ад лог (гл.) пры дапамозе суф. ‑ав‑ін‑а.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Лактуш(ш)а, ст.-бел. локтушие ’хустка, полка’ (1519 г.), ст.-польск. loki usze < ст.-ЧЭЩ. loktuse < nnw. Lakentuch (Булыка, Запазыч., 112) або непасрэдна Скарына ўзяў са ст.-чэш. (Там жа, 206).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Адама́нт (БРС), ст.-бел. адамант ’алмаз’ (пач. XVII ст.) (Булыка, Запазыч.). Запазычанне з ст.-слав. адамантъ, якое ў сваю чаргу са ст.-грэч. ἀδάμας, ‑αντος. Фасмер, 1, 61; Шанскі, 1, А, 45.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Азна́йміць (Др.-Падб., Яруш.), азнаймавацца (Нас.), азнайменне (Нас.), ст.-бел. ознаймати ’паведамляць, аб’яўляць’ (1563), ознаймити(ся) (1542), ознайменный (1517), ознайменье, ознаймовати(ся) (Булыка, Запазыч.). Запазычанне з польск. oznajmić (się) (Мартынаў, SlW, 68).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Анталя́жы, антуля́жы, антыля́жы, ’карункі’ (КТС, Шат., Сцяц., Жд., Інстр. I), анталяжыны, анталяжыкі (КТС) праз польскую (Сцяц. Нар., 143) з франц. entoilage ’палатняная падшыўка’. У бел. з пач. XX ст. (Гіст. лекс., 243).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́сак ’жулік’ (Касп.). У выніку пераносу значэння з польск. pasek (gra w pasek) ’азартная гульня з рэмнем’. Да пас 1 (гл.). Параўн. аналагічнае развіццё ў бел. і чэш. мовах, дзе pásek ’стыляга’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пашто́ ’нашто’ (Касп.; ашм., Сл. ПЗБ; браг., Шатал.). Рус. паўн., сіб. пошто́ ’тс’. Бел. лексема можа быць не толькі запазычаннем з рус. мовы, але і калькай з польск. po co ’тс’, ’чаму’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перабілі́ндаваць (неадабр.) ’перагаварыць аб усім’ (воран., Сцяшк. Сл.). Відаць, балтызм. Параўн. літ. bylà ’размова’, ’маўленне’. Магчыма, гэта кантамінаванае ўтварэнне ад bylà і bìldinti ’грукатаць, грукаць’, параўн. рус. натрепа́ться ’нагаварыцца’, бел. наля́скаць (языком).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)