Змест ’тэма, сутнасць’. Укр. зміст. Бязафіксны назоўнік ад дзеяслова змѣщати (Сіноніма) ’умяшчаць’ ад кораня měst‑ (гл. места) з суфіксам ‑ja‑ і прэфіксам з‑ < *sъ‑. Тэрмін замацаваўся ў пачатку XX ст., у прыватнасці ў творах М. Багдановіча (1911 г.). Жаўтобрух (Мова укр. періодичної преси, 1970, 160) фіксуе ўкр. зміст у 1909 г. Не выключаны ўкр. уплыў на замацаванне ці ўтварэнне тэрміна ў бел., паколькі цяжка ўявіць незалежнасць гэтых слоў. Першаснае (магчыма, не актуалізаванае) значэнне ’тое, што змяшчаецца ў нейкай з’яве’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Ко́зны ’гульня’ (Нар. словатв.). У Нар. словатв. (261) гаворыцца аб тым, што «У козны гулялі, як з бежанства прыехалі», а таксама: «…гуляць «у козны» тое, што і «у бабкі». Пры апісанні гульні ў бабкі (там жа, 259) адзначаецца, што стараліся «збіць як найбольш бабак, з якіх кожная мела цану». Таму можна лічыць, што набор бабак называўся казна. Рус. казна ’скарбніца’ была запазычана ў часы «бежанства». Параўн. там жа: «Як прыехалі з Расеі, то ўсе ў банкі хлопцы гулялі».
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ку́цы 1 ’кароткі’ (ТСБМ, Нас., ТС, Касп., Бяльк.). Укр. куций, рус. куцый ’тс’. Надзейнай этымалогіі няма. Экспрэсіўны варыянт да *кусы (укр. кусий ’куцы’, балг. къс, серб.-харв. ку̑с, польск. kęsy, чэш. kusý, в.-луж. kuši, н.-луж. kušy ’тс’) (Бернекер, 601; Міклашыч, 128). Гэта версія даволі надзейная, бо дапамагае зразумець абмежаванае распаўсюджанне куцы і тое, што кусы і куцы знаходзяцца, за выключэннем укр. кусий, у дадатковай дыстрыбуцыі.
Ку́цы 2 ’чорт’ (Сержп. Грам.). Гл. куцы 1. Параўн. куртаты 2 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Леге́нда ’народнае паданне аб якой-небудзь падзеі, асобе, якое выдаецца і ўспрымаецца як імавернае’, ’вымысел, што-небудзь неверагоднае’, ’сукупнасць умоўных знакаў на карце, плане’, ’надпіс на манеце’, ст.-бел. леенда ’апавяданне’ (1646 г.), смал. легендить ’малоць лухту, бязглуздзіцу’. Запазычана са ст.-польск. мовы (Булыка, Запазыч., 186) або з с.-лац. legenda ’жыцці святых, апавяданне пра жыццё святога’ < legendus ’тое, што трэба чытаць (штодзённа) у царкве (касцёле)’ < legere ’чытаць’ (Слаўскі, 4, 114–115; Фасмер, 2, 473 з літаратурай).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Межаву́ха ’балотнае дрэва’, ’кручаная драўніна з ускрайку леса, якая дрэнна колецца’ (Сцяц., Інстр. II). Балтызм. Параўн. усх.-літ. mẽdžias ’лес’, лат. mežs ’лес’, ’дрэва’ — у балт. мовах лексемы з і.-е. коранем *medhi̯o ’сярэдні’ азначаюць ’тое, што служыла граніцай, размяжоўваннем чаго-небудзь’. Семантычна бел. лексема ўваходзіць у лік тых, якія маюць звязаныя семемы ’балота’ ⟷ ’лес’ (гл. Талстой, Геогр., 244). Параўн. ме́жань 2, а таксама бел. ку́дра ’ставок, азярцо, балота’ — ’лясок сярод поля’ і літ. kūdra ’ставок’, лат. kūdra ’торф’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ По́стрык ’доўгі шост з крукам для падавання снапоў’ (Шат.). Утворана пры дапамозе прыстаўкі по- ад *мгьк‑/*słrek‑/*strok‑, параўн. спірык ’прыстасаванне ў возе для прыпрэжкі другога каня’, стрыкаць ’пстрыкаць’ (ТС). укр. стракаты ’калоць, джаліць’, рус. дыял. апраксіяй ’вастрыё, джала’, стрекать. стрекну́ть ’калоць, пырскаць’, польск. strzykać ’пра боль, што коле’, чэш. strikati ’тс’, ст.-слав. стріькало ’джала’, ’востры кій, якім падганяюць валоў’, стріьклтм ’джаліць’, ’укалоць (у тым ліку пра ўкус насякомых)’. Даслоўна ’тое. чым колюць, наколваюць’, ’шост, якім наколваюць сена’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пуці́нка ’сорт яблыні, якая дае зялёныя кісла-салодкія яблыкі, і яе плады’ (ТСБМ; жлоб., б.-каш., нараўл., лоеў., Мат. Гом.), пуці́нька ’тое, што і пепін’ (Мат. Гом.), путі́мка ’сорт яблыкаў’ (Сіг.), укр. пути́вка ’сорт невялікіх круглых яблыкаў’, рус. пути́вка ’сорт паўночнарускіх яблыкаў’; магчыма, сюды ж польск. puciepka ’сорт дзікіх сліў’. Няясна; магчыма, ад месца вывядзення сорту, параўн. назву горада Путивль ад гідроніма Путивка (першапачаткова *Путивъ, гл. Фасмер, 3, 412), тыпалагічна анто́наўка ад назвы горада Антонава (там жа, 1, 80).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сап 1 ’заразная хвароба коней і іншых непарнакапытных, якая небяспечна і для людзей’ (ТСБМ, Бяльк., Сл. ПЗБ). Укр., рус. сап ’тс’, польск. дыял. sapa ’катар носу, насмарк’, sapy ’сап’. Звязана чаргаваннем галосных з *sopeti (гл. сапсці́), гл. Фасмер, 3, 558; Брукнер, 481.
Сап 2 ’багна’, ’нізкае месца’ (Сл. ПЗБ). Этымалагічна тое ж, што і сап 1; назва па гуку, які робіць багна, калі па ёй ідуць. Значэнне развілося, відаць, пад польскім уплывам, параўн. польск. sapowisko ’багно’ ад sapać ’сапсці’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сіва́к 1 ‘неўрадлівая глеба сівога колеру’ (шчуч., дзятл., лід., Сл. ПЗБ), тое ж сіве́ц (віл., ганц., докш., Сл. ПЗБ; ст.-дар., Яшк.), сіву́ха (воран., Сл. ПЗБ). Апошняе абазначае яшчэ і ‘глей’ (там жа). Да сівы, паводле колеру.
Сіва́к 2 ‘птушка чырвонагаловы нырэц, Aythya ferina L.’ (гарад., Касп.; пін., Федз.–Доўб.), параўн. рус. ярасл. сиво́к, сиву́ч ‘тс’, укр. сива́к ‘парода галубоў’, чаш. sivák ‘шызы голуб’. Да сівы (гл.); найменне па пераважаючым колеры апярэння, параўн. сіўка, сявак (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
зарадзі́ць
I сов. (вызвать, возбудить мысли, чувства) зароди́ть;
з. сумне́нне — зароди́ть сомне́ние
II сов., разг. уроди́ться;
бу́льба ў гэ́тым го́дзе ~дзі́ла — карто́фель в э́том году́ уроди́лся
III сов., в разн. знач. заряди́ть;
з. гарма́ту — заряди́ть пу́шку;
з. фотаапара́т — заряди́ть фотоаппара́т;
з. акумуля́тар — заряди́ть аккумуля́тор
IV сов., разг. заряди́ть;
~дзі́ў адно́ і то́е ж — заряди́л одно́ и то же
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)