(н. 31.5.1917, в. Мадахава Цвярской вобл., Расія),
расійскі харавы дырыжор, педагог. Нар.арт.СССР (1980). Скончыла Маскоўскую кансерваторыю (1945). Кіравала самадз.нар. харамі. З 1956 хормайстар Хору рус.песні Усесаюзнага радыё, з 1960 маст. кіраўнік акад.Паўн.рус.нар. хору (Архангельск). У 1945—58 выкладала ў Маскоўскім гар.муз.-пед. вучылішчы, з 1969 у Рас. акадэміі музыкі імя Гнесіных (з 1982 праф.). Паставіла шэраг манум.хар. кампазіцый, у т. л. «Паўночнае ігрышча», «Паморская сюіта», «Пячорскія бяседы». Аўтар хар. твораў і апрацовак нар. песень для хору, артыкулаў па пытаннях хар. мастацтва. Дзярж. прэмія Расіі імя М.І.Глінкі 1968.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДВО́ДКА, падгалосак,
верхні саліруючы голас, які ў нар. шматгалоссі кантрапунктуе асн. напеву ніжняга голасу, што вядзе ўвесь хор («басуе», «туруе»), Выконваецца адным найб. майстэрскім спеваком (што можа «падняць песню»). Бел. шматгалосы спеў з П. роднасны спеву Укр. Палесся (з майстэрствам «выводзіць») і тыпалагічна блізкі спеву рус. данскіх казакоў (з майстэрствам «дышканціць»), На Беларусі найб. пашыраны на Палессі, сустракаецца таксама на Магілёўшчыне і паўд. Міншчыне.
Літ.:
Можейко З. Песенная культура Белорусского Полесья. Село Тонеж. Мн., 1971;
Яе ж. Песни Белорусского Полесья. Вып. 2. М., 1984;
Эвальд З.В. Песни Белорусского Полесья. М., 1979;
Мажэйка З.Я., Варфаламеева Т.Б. Песні Беларускага Падняпроўя. Мн., 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕЦЮКЕ́ВІЧ (Уладзімір Генрыхавіч) (н. 1.3.1943, в. Цяцеркі Браслаўскага р-на Віцебскай вобл.),
бел.паэт. Скончыў Бел.ін-т механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі (1969). З 1969 працаваў у буд. арг-цыі ў Мінску, у 1988—2000 у Бел.дзярж. музеі нар. архітэктуры і побыту. Друкуецца з 1975. Яго творы ўвайшлі ў калект.зб-кі «Лагодны промень раніцы» (1988) і «Браслаўшчына азёрная мая» (1998). Паэзія П. адметная лірычнасцю, патрыят. пафасам, паглыбленым роздумам над складанымі праблемамі сучаснасці і гісторыі роднай зямлі. На яго вершы напісана араторыя «Зорка Палын» (кампазітар Дз.Далгалёў), шматлікія песні (кампазітары М.Алешка, Далгалёў, Л.Захлеўны, М.Пецюкевіч, П.Яроменка і інш.).
Нар. арт.СССР (1955). Скончыла Ленінградскую кансерваторыю (1928), у 1947—51 і 1960—61 выкладала ў ёй (з 1949 праф.). У 1928—59 у Ленінградскім т-ры оперы і балета імя Кірава. Валодала моцным прыгожым голасам вял. дыяпазону, яркім сцэн. дараваннем. Сярод партый: Марфа («Хаваншчына» М.Мусаргскага), Іаанна, Графіня («Арлеанская дзева», «Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Любаша («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Ефрасіння («Сям’я Тараса» Дз.Кабалеўскага), Актавіян («Кавалер руж» Р.Штрауса) і інш. Выканала вак. цыкл «Песні і танцы смерці» Мусаргскага. Дзярж. прэміі СССР 1946, 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАЙС ((Price) Леанціна) (н. 10.2.1927, г. Лорэл, штат Місісіпі, ЗША),
амерыканская спявачка (сапрана). Скончыла Джульярдскую муз. школу (1952). Як оперная спявачка дэбютавала ў 1951. У 1959 у т-ры «Ла Скала». З 1961 салістка «Метраполітэн-опера» ў Нью-Йорку. З 1985 выступае як камерная спявачка. Валодае голасам выключнай прыгажосці і насычанасці. Яе выкананне вылучаецца вял. драматызмам, сілай экспрэсіі. Адна з лепшых выканальніц партый Аіды («Аіда» Дж.Вердзі) і Кармэн («Кармэн» Ж.Бізэ). Сярод інш. партый: Донна Ганна («Дон Жуан» В.А.Моцарта), Тоска («Тоска» Дж.Пучыні) і інш. Тонкі інтэрпрэтатар камерных вакальных твораў, у т. л. цыкла «Песні самотніка» С.Барбера, створанага для яе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРО́, Пятра, Пятрок,
у беларусаў і інш.слав. народаў стараж. земляробчае свята. Адзначалася 29 чэрв.ст. стылю. З’яўлялася своеасаблівым працягам Купалля. Назва язычніцкага свята, да якога царква прымеркавала свята апосталаў Пятра і Паўла, не захавалася. У бел. фальклоры П. — апякун хлеба і хлебаробаў. Калі спрыяла надвор’е, з П. пачыналі сенакос. З гэтага свята звычайна пачыналіся т.зв. пятроўскія карагоды, якія працягваліся да Спаса. У час святкавання спявалі пятроўскія песні, адбывалася кумаванне дзяўчат з хлопцамі, якому ў старажытнасці папярэднічала кумаванне дзяўчат паміж сабой (абмяняўшыся пярсцёнкамі або чым-небудзь з вопраткі, яны на працягу года лічыліся кумамі). Пасля П. дзень ішоў на спад, лета хілілася на восень.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́БСАН ((Robeson) Поль) (9.4.1898, г. Прынстан. штат Нью-Джэрсі, ЗША — 23.1.1976),
амерыканскі спявак (нізкі бас), драм. акцёр, грамадскі дзеяч. Скончыў Калумбійскі ун-т (1923). З 1921 выступаў як драм. акцёр у амер. і англ. т-рах (лепшая роля — Атэла у аднайм. п’есе У.Шэкспіра; 1930). У 1925 дэбютаваў як спявак. Выканаўца негрыцянскіх і амер.нар., антыфаш. і антываен. песень, песень пратэсту; у рэпертуары былі песні народаў СССР і сав. кампазітараў. Здымаўся ў кіно. Чл.Сусв. Савета Міру (1950). Міжнар. прэмія Міру 1950. Міжнар. Ленінская прэмія 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«РУБО́Н»
(«Rubon»),
альманах памяркоўна-кансерватыўнага кірунку. Выдаваўся ў 1842—49 у Вільні на польскай мове. Распаўсюджваўся пераважна на Віцебшчыне (Рубон — стараж. назва р.Зах. Дзвіна). Рэдактар-выдавец К.Буйніцкі. Асвятляў культ. жыццё Наддзвіння і паказваў мінулае краю. Змяшчаў матэрыялы па бел. этнаграфіі, фальклоры і гісторыі Беларусі. Надрукаваў творы Я.Баршчэўскага, Т.Лады-Заблоцкага, Г.Марцінкевіча, В.Рэута, братоў Ю., К. і В. Гжымалоўскіх, А.Плятэра, Я.Ходзькі, І.Храпавіцкага, Я.Чачота і інш. ураджэнцаў і жыхароў Беларусі, бел.нар.песні. Адыграў пэўную ролю ў ажыўленні культ. руху і згуртаванні літ. сіл рэгіёна. Арыентаваўся на маёмную шляхту і мясц. інтэлігенцыю. Выйшла 10 тамоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІ́НІСАЛА (Гельмер-Райнер Нестаравіч) (14.6.1920, г. Златауст Чэлябінскай вобл., Расія —3.8.1989),
карэльскі кампазітар. Нар.арт.СССР (1978). Вучыўся ў Маскоўскай і Ленінградскай кансерваторыях (1952—55). Яго творчасці ўласціва выкарыстанне нар. карэльскай музыкі, нац. эпасу «Калевала». Аўтар першых карэльскіх балета «Сампа» (1959) і твораў для арк., у т. л. сімфоніі «Волаты лесу» (1949). Сярод інш. твораў: балеты, кантаты, канцэрты для фп. і інш.інстр. з арк., для арк. кантэле, кам.-інстр. ансамблі, фп. п’есы, рамансы, песні, музыка для т-ра і кіно, апрацоўкі фін., карэльскіх, вепскіх і паморскіх нар. песень. Дзярж. прэмія Карэліі 1974. Дзярж. прэмія Расіі 1986.