ФАЛКЛЕ́НДСКІЯ (МАЛЬВІ́НСКІЯ) АСТРАВЫ́ (англ. Falkland Islands, ісп. Islas Malvinas),
уладанне Вялікабрытаніі (аспрэчвае Аргенціна), на аднайм. архіпелагу ў паўд.-зах.ч. Атлантычнага акіяна. Пл. 12,2 тыс.км². Нас. 2,8 тыс.чал. (1998). Адм. ц. — г.Порт-Стэнлі. Афіц. мова — англійская.
Прырода. Складаецца з 2 буйных а-воў — Усх. Фолкленд (Саледад) і Зах. Фолкленд (Гран-Мальвіна) і каля 200 дробных астравоў. Выш. да 706 м (г. Адам на в-ве Зах. Фолкленд). Берагі моцна парэзаныя. Радовішчы нафты і газу (у шэльфавай зоне). Клімат акіянічны, халаднаваты, з моцнымі вятрамі і туманамі. Сярэднегадавыя т-ры не перавышаюць 10 °C, ападкаў 600—700 мм за год. Злакавыя лугі, пусткі і тарфяныя балоты. Шмат марскіх птушак.
Насельніцтва. Асн. насельніцтва — англічане і шатландцы. Большасць вернікаў — пратэстанты. Сярэдняя шчыльн. 0,23 чал. на 1 км². Адзіны горад — Порт-Стэнлі (1,6 тыс.ж., 1998) на в-ве Усх. Фолкленд. Большая ч. насельніцтва занята ў жывёлагадоўлі.
Гісторыя. Адкрыты ў 1592 англ. капітанам Дж.Дэйвісам. У 1764 франц. мараплавец Л.А.Бугенвіль заснаваў на Усх. Фолклендзе франц. пасяленне, у 1765 англ. пасяленне ўзнікла на Зах. Фолклендзе. У 1767 франц., а ў 1770 англ. каланісты выгнаны іспанцамі, якія абвясцілі Ф.(М.)а. сваім уладаннем. У 1820 правы на Ф.(М.)а. заявіла Аргенціна і прызначыла туды свайго губернатара. У 1833 астравы захапіла Вялікабрытанія (з 1892 асобная яе калонія) і засяліла іх выхадцамі з Брытанскіх а-воў. У 1965 Аргенціна дамаглася ад ААН прызнання Ф.(М.)а. тэрыторыяй, якая падлягае дэкаланізацыі, нягледзячы на тое, што ў 1964 б.ч. жыхароў выказалася за захаванне папярэдняга статуса. Англа-аргенцінскія перагаворы пра статус Ф.(М.)а. не далі выніку. У 1982 Аргенціна гвалтоўна ўсталявала свой кантроль над Ф.(М.)а., што прывяло да Англа-аргенцінскага канфлікту 1982, які скончыўся перамогай брыт. войск і аднаўленнем над Ф.(М.)а. брыт. суверэнітэту.
Гаспадарка. Эканоміка грунтуецца на гадоўлі авечак (больш за 600 тыс. галоў штогод), вытв-сці воўны, футра, мяса. Гадуюць таксама буйн. раг. жывёлу (каля 10 тыс. галоў), коней. Рыбалоўства і промысел марскога звера. Вырошчваюць авёс, агародніну (бульба, капуста, буракі, цыбуля). Ёсць ф-ка па сартаванні воўны і невял. прадпрыемствы харч. прам-сці. Транспарт марскі і паветраны. Ёсць узлётна-пасадачная паласа для цяжкіх самалётаў. Экспарт (7,6 млн.дол., 1995) воўны, скур, мяса; імпарт (24,7 млн.дол., 1995) паліва, харч. прадуктаў, буд. матэрыялаў, адзення. Асн.гандл. партнёры: Вялікабрытанія, Нідэрланды, Японія. Ф.(М.)а. — важная ваенна-стратэг. база Вялікабрытаніі ў Паўд. Атлантыцы. Грашовая адзінка — фалклендскі фунт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫВЁЛАГАДОЎЛЯ
Развіццё на Беларусі пачалося з утварэннем у 1840 Горы-Горацкага земляробчага ін-та (з 1925 Бел. сельскагаспадарчая акадэмія). У 1934—36 у заатэхн. аддзеле Ін-та біял. навук даследаваліся асобныя пытанні свінагадоўлі (М.М.Кулагін з супрацоўнікамі). У 1949 створаны Бел.НДІ жывёлагадоўлі. Яго арганізатар і першы дырэктар — Х.С.Гарагляд. Ін-т каардынуе навукова-даследчую работу па заатэхніі, у ім створаны шэраг навук. школ. Заснавальнік школы селекцыянераў В.Ц.Горын, яго паслядоўнікі — І.І.Будзевіч, У.В.Горын, М.П.Грынь. Бел.навук. школа па селекцыі свіней заснавана У.В.Горыным і І.П.Шайко, малочнай жывёлы — М.П.Грынем, па кармленні свіней — В.М.Галушко, буйн. раг. жывёлы — М.А.Яцко, па прыватнай заатэхніі — А.А.Гайко. За час існавання ін-та выведзены бел. чорна-пярэстая парода свіней (З.Д.Гільман, У.Л.Дзенісевіч, Д.П.Зубкова), бел. мясная парода свіней (В.Ц.Горын, У.В.Горын, І.П.Шайко), бел. запражная парода коней (М.А.Гарбукоў, А.П.Гарбуноў, У.К.Гладзенка), бел. чорна-пярэстая парода буйн. раг. жывёлы (М.П.Грынь, Н.В.Клімец, А.М.Якусевіч). Распрацаваны тэхналогіі трансплантацыі эмбрыёнаў у малочнай і мясной жывёлагадоўлі (А.І.Будзевіч, І.І.Будзевіч, М.Ф.Жук), тэхналогія гібрыдызацыі ў свінагадоўлі (Л.А.Федарэнкава, І.П.Шайко), асновы прамысл. скрыжавання ў жывёлагадоўлі (А.А.Гайко), шэраг кармавых дабавак (В.М.Галушко, М.У.Пілюк, М.А.Яцко).
У галіне птушкагадоўлі выведзены кросы курэй з ранняй палавой спеласцю і высокай яйцаноскасцю. Атрыманы лініі качак з палепшанымі мяснымі якасцямі і здольнасцю да адкорму на тлустую печань. Вялікае пашырэнне атрымалі створаныя вучонымі Бел. занальнай доследнай станцыі па птушкаводстве кросы курэй «Беларусь-9», качак «Тэмп» і інш.
У развіццё рыбаводства значны ўклад зрабілі вучоныя-іхтыёлагі і эколагі П.І.Жукаў, Л.В.Камлюк, В.У.Кончыц, У.П.Ляхновіч. У Бел.НДІ рыбнай гаспадаркі выведзена лахвінская парода карпа, вядуцца працы па вывядзенні ізабелінскай пароды карпа. Створана інтэнсіўная тэхналогія вытв-сці сажалкавай рыбы, дадзена рыбагаспадарчая ацэнка вадаёмаў краіны, прапанавана схема іх рацыянальнага выкарыстання. Распрацоўваецца тэорыя мінер. ўгнаення сажалак, удасканальваюцца рэцэптуры кармоў і тэхналогій кармлення рыб, лячэння і прафілактыкі іх хвароб. Вядуцца працы па акліматызацыі і інтрадукцыі каштоўных парод рыб у азёры Беларусі.
Літ.:
Слесарев И.К., Пилюк Н.В. Минеральные источники Беларуси для животноводства. Мн., 1995;
Федоренкова Л.А., Шейко И.П. Селекционно-генетические основы выведения белорусской мясной породы свиней Мн., 2001;
Кончиц В.В. Растительноядные рыбы как основа интенсификации рыбоводства Беларуси. Мн., 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ве́сніцы ’плот з варотамі ў канцы вёскі’ (БРС, КТС), петрык.весніца ’тс’ (Мат. Гом.), маг., бабр., саліг.ве́сніцы//ве́шніцы (Бір., Шат.), усх.-палес.вешніца, вешніцы ’тс’ (Нар. сл.), весьніцы, весʼнʼіцы ’вароты ў двор’ (БРС, Арх. Бяльк., Сцяц. Нар., КТС, Сцяшк. МГ); ’вароты з перакладзін’ (Шат.); ’варотцы, фортка’ (Сцяшк. МГ), зэльв. ’вароты ў загарадзе, хляве’; ’рэдкія зубы’ (Сцяц.). Рус.пск.вешница ’вясковая вуліца, зарослая травой’; ’агароджаны ўчастак сялянскай сядзібы, дзе пасуць коней’, польск.wieśnice ’вароты, якія вядуць у вёску, весніцы’, wieśnica ’вуліца з двара ў вёску’, чэш.vesnice ’вёска’. Лексема ўтворана ад прыналежнага прыметніка vьsь‑nь і суф. ‑ica (< vьsь ’дом роду’) і абазначала спачатку ’(агароджанае) месца, дзе знаходзіліся ўсе будынкі роду’. З’яўленне ‑ш‑ замест ‑с‑ ва ўсх.-бел. формах абумоўлена наступным палатальным нʼ, а не тым, што лексема паходзіць ад вешаць (параўн. П. Сцяцко, Нар. лекс., 14). Гл. веснікі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гара́чы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае высокую тэмпературу; моцна нагрэты. Гарачая вада. Гарачая печ. □ Поўныя тугія каласы важка пагойдваюцца пад гарачым павевам ветру, пругка выгінаючы спелыя сцябліны.Мележ.// Спякотны, душны. Гарачае летняе сонца. □ Дзень быў сухі, гарачы. Усё жывое хавалася ў цень.Ваданосаў.// З павышанай тэмпературай (пра цела, часткі цела). Дыханне Волкава было цяжкае, гарачае. Такія ж гарачыя выпі яго рукі, лоб.Шамякін.// Паўднёвы, трапічны. Гарачы клімат. Гарачыя краіны.
2.перан. Страсны, палкі. Гарачы прыхільнік. □ У асобе Купалы мы бачым вернага паслядоўнага і гарачага абаронцу той тэндэнцыі ў паэзіі, сутнасць якой была вызначана Някрасавым.Івашын.// Які вызначаецца глыбінёй пачуццяў, выражае глыбокія пачуцці. Гарачае прывітанне. Гарачае жаданне. □ Вочы .. [Ганны], сухія, гарачыя.., глядзелі на малую.Мележ.Толькі той заваёўвае заслужаны поспех, хто аддае творчай працы гарачае сэрца. Макаёнак.
3. Вельмі моцны, напружаны; інтэнсіўны. Гарачы бой. Гарачая работа. Гарачыя спрэчкі.// Які патрабуе выкарыстання ўсіх сіл і сродкаў (аб часе). Гарачая пара ўборкі.
4.перан. Запальчывы, нястрыманы. Характар у Юры і сапраўды не зусім удалы. Юра гарачы, упарты.Бяганская.// Рэзвы, шпаркі, імклівы (пра коней). Грымела зямля пад гусеніцамі магутных танкаў, слаўся пыл пад капытамі гарачых коней.Дамашэвіч.
5. Які робіцца пры высокай тэмпературы, апрацоўваецца з дапамогай высокай тэмпературы. Гарачая апрацоўка дэталей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бы́стры, ‑ая, ‑ае.
1. Які хутка перамяшчаецца ў прасторы пры палёце, руху, цячэнні і пад. Лодка ўвішна выкручвалася на быстрай плыні стрыжня.Брыль.// Рухавы, імклівы ў руху. Спуджаныя быстрыя тарпаны з вепрамі спяшаюцца ў гушчар.Вялюгін.Увесь стэп укрывалі дываны цудоўных цюльпанаў, і толькі капыты быстрых, як вецер, коней тапталі іх.Даніленка.
2. Які адбываецца за кароткі прамежак часу; кароткачасовы. Быстрыя агеньчыкі першых светлякоў мігцелі там і тут.Самуйлёнак.[Гагарын:] — На зоры лёг мой быстры цень, яны глядзелі ўслед з тугой.Вялюгін.// Жывы, праніклівы (пра вочы, позірк). Валасы ў .. [Галены] былі чорныя і густыя. Вочы вялікія і быстрыя.Чорны.Шабуня на адзін міг кінуў на камісара быстры адкрыты позірк.Мележ.// Кемлівы, спрытны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ва́раны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад варыць.
2.узнач.прым. Прыгатаваны пры дапамозе варкі. Вараная бульба. □ На ўсю хату запахла варанай капустай.Ваданосаў.
3.узнач.наз.ва́ранае, ‑ага, н. Тое, што зварана для яды. Застолле ў ляснічага багатае: смажанае, варанае — навалам.Навуменка.На сталах былі навалены цэлыя горы рознага смажанага, варанага і печанага.Бядуля.
•••
Ні печаны ні вараныгл. печаны.
вараны́, ‑а́я, ‑о́е.
1. Чорны (звычайна пра масць коней). Спацелы вараны стаеннік нервова грыз цуглі.Шамякін.
2.узнач.наз.вараны́, ‑ога, м. Конь такой масці. А калі ў ясны поўдзень Не вярнуся зноў, З поля бітвы сцежку знойдзе Вараны дамоў.Танк.
•••
Пракаціць на вараныхгл. пракаціць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няге́глы, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Кволы, слабы; няўдалы. Нейкі нягеглы дзядок, якому не наўме ўжо, відаць, і кухаль піва,.. стаіць побач з машынай.Брыль.Сын Вінцэнт быў нейкі нягеглы. На людзях мала паказваўся, а калі трапляў каму на вочы, дык рабіў уражанне вар’ята.Броўка.
2. Непрыгожы з выгляду, нязграбны; няўклюдны. Мікодым пры газоўцы слібізаваў па літары пратакол вобыску, падпісваў яго крывымі, нягеглымі лацінскімі літарамі.Сабаленка.Фурман, сівавусы чалавек, завіхаўся ля коней. Ад маланак цень яго, вялізны і нягеглы, кідаўся ва ўсе бакі.Караткевіч.
3. Няўмелы, ні да чаго не здатны. Нельга сказаць, каб Марына была нікуды не вартая. Не! У сям’і Рамана наогул нікога не было нягеглага або недалужнага.Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папа́свацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Карміць коней у дарозе ў час адпачынку; рабіць папаску. Выберам які-небудзь лясок па дарозе і спынімся папасвацца.Чорны.
2.(1і2ас.неўжыв.). Пасвіцца дзе‑н. час ад часу. Метраў на дзвесце хвасты ў канюшыне аб’едзены: відаць, не раз гэтыя кароўкі тут папасваліся.Лобан.
3.перан.Разм. Мець пажыву, карысць. [Ціток:] — Чужыя [людзі] каля мяне папасваюцца, а свой чалавек, мой божа, з голаду памірае.Лобан.
4.(1і2ас.неўжыв.). Разм. Тое, што і пасвіцца. На лугавінв папасвалася чарада калгасных кароў.Бялевіч.Крокаў за дзесяць ад агню, у негустым зарасніку, папасвалася рыжая, з белымі падпалінамі на баку карова.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
са́нкцыя, ‑і, ж.
1. Зацвярджэнне вышэйшай інстанцыяй якога‑н. акта, што надае яму прававую сілу; прызнанне законнасці якой‑н. з’явы. Ніхто не можа быць падвергнуты арышту інакш як па пастанове суда або з санкцыі пракурора.Крымінальна-працэсуальны кодэкс БССР.Увечары, маючы санкцыю на высяленне, .. [домакіраўнік] прыйшоў разам з міліцыянерам.Скрыган.//Кніжн. Адабрэнне чаго‑н., дазвол на што‑н. Конюху Міхалю Слагадзе — выдаваць коней і калёсы для перавозкі камення без санкцыі брыгадзіра, па першаму патрабаванню зборшчыкаў.Сергіевіч.
2. Мера ўздзеяння за парушэнне закона. Санкцыі суда за хабарніцтва.
3. У міжнародным праве — мера ўздзеяння ў адносінах да дзяржавы, якая парушае свае абавязацельствы, дагаворы. Эканамічныя санкцыі. Ваенныя санкцыі.
[Ад лац. sanctio — строгая пастанова.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
храп1, ‑у, м.
1. Хрыплыя гукі, якія ўтварае пры дыханні той, хто спіць. Роўны храп ціха калыхаў сонную цішыню хаты.Лынькоў.Неўзабаве ва ўсім Глушаковым тавары чуліся сапенне ды храп.Мележ.Вось ужо і храп пачуўся з будкі, а .. [хлопцы] ўсё яшчэ баяліся вылазіць.Маўр.
2. Гукі, якія напамінаюць хрыплае сапенне (звычайна пра коней). Увагу [Гамыры] займае конскі храп і пазвоньванне жалезнага пута.Колас.На дарозе конскі храп, трэск аглабель, прарэзлівы дзявочы віск...Навуменка.І конь з дзікім храпам пранёсся перада мной, як дэман, толькі абкідаў мяне грудкамі снегу з-пад капытоў.Карпюк.
храп2, ‑а, м.
Спец. Упор для спынення або рэгулявання частак механізма, якія рухаюцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)