ва́раны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад варыць.
2. у знач. прым. Прыгатаваны пры дапамозе варкі. Вараная бульба. ▪ На ўсю хату запахла варанай капустай. Ваданосаў.
3. у знач. наз. варанае, ‑ага, н. Тое, што зварана для яды. Застолле ў ляснічага багатае: смажанае, варанае — навалам. Навуменка. На сталах былі навалены цэлыя горы рознага смажанага, варанага і печанага. Бядуля.
•••
Ні печаны ні вараны гл. печаны.
вараны́, ‑а́я, ‑о́е.
1. Чорны (звычайна пра масць коней). Спацелы вараны стаеннік нервова грыз цуглі. Шамякін.
2. у знач. наз. вараны, ‑ога, м. Конь такой масці. А калі ў ясны поўдзень Не вярнуся зноў, З поля бітвы сцежку знойдзе Вараны дамоў. Танк.
•••
Пракаціць на вараных гл. пракаціць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)