damp

[dæmp]

1.

adj.

1) во́гкі, вільго́тны, сыры́

damp basement — сыры́ падва́л

2) Archaic прыгне́чаны, прыбі́ты о́рам)

2.

adv.

во́гка, вільго́тна, сы́ра

3.

n.

1) во́гкасьць, ві́льгаць, сы́расьць f.

2) марко́та, журба́ f.

3) рудніко́вы газ

4.

v.t.

1) намо́чваць, зьвільгатня́ць, рабі́ць вільго́тным

2) прыгнята́ць; прыбіва́ць, адбіва́ць ахво́ту

3) тушы́ць, гасі́ць (аго́нь)

4) Physics зьмянша́ць ампліту́ду хіста́ньняў (або́ хва́ляў), заглуша́ць у́кі)

- damp off

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Пы́рнік1 ’расліна Agropyron Gaertn.’ (Нас., Гарэц., Кіс., Бяльк., Мат. Гом., Воўк-Лев., Татарк.), ’расліна Triticum repens L.’ (Мядзв., Шат.), ’расліна ажыка, Luzula pilosa (L.) Wild.’ (маг., Кіс.), ’пустазелле, метлюжок’ (Сцяшк.), ’род мнагалетніх раслін сямейства злакавых, пустазелле’ (ТСБМ; дзісн., Жыв. сл.; Сл. ПЗБ), нырай ’тс’ (Янк. I, Сцяшк., Скарбы), пырэй ’тс’ (Сцяц., Ян.; ЛА, 1; Сл. Брэс., Мат. Гом.), нырай ’тс’ (Мат. Гом.), пу́рэй ’тс’ (ТС; ЛА, 1), пірэй ’тс’ (Бес., ПСл), пырава ’тс’ (ЛА, 1), пы‑ равіца (лід., карэл., Сл. ПЗБ), ныраў ’тс’ (любч., Нар. словатв.), ныряк ’пырай паўзучы, Agropyron Gaertn. repens Р.В.’, нырын ’тс’ (навагр., Жыв. сл.), зборн. пу́рʼе, пурʼё ’пустазелле’ (ТС; свісл., Шатал.; Янк. 2), пуріна ’адно сцябло пырніку’, параўн. укр. пирій, перш, рус. пырей, польск. perz, чэш. ру́г, риг, славац. руг, в.-луж. руг, н.-луж. руг, славен. pirą, pirnica, харв. ріг, pirevina, балг. нирей, макед. пир, нирей, ст.-слав. ігьіро ’проса’. Прасл. *ругь роднаснае ст.-прус. риге ’каласоўнік, касцёр’, літ. мн. л. pūrai ’азімая пшаніца, pūras ’зерне азімай пшаніцы’, лат. мн. л. pup ’пшаніца’, грэч. πύρός ’тс’, англ.-сакс. fürs ’пырнік’, што ўзводзяць да і.-е. pūro ’зерне’, гл. Бязлай, 3, 39; Фасмер, 3, 419; Шустар-Шэўц, 2, 1197; Сной, 445; Банькоўскі, 2, 532. Параўн. нур (гл.).

Пы́рнік2 ’аладка з тварагом’ (лід., Сцяшк. Сл.). Утварэнне на базе прасл. *ругь ’тлеючыя вуглі’, параўн. укр. нирей, нерій ’жар, попел’, нирний ’востры, пякучы’, рус. пырей ’загнетка ўпечы’, польск. perz ’тлеючыя вуглі, жар; рэшткі гарэлага’, perzyna ’тс’, ст.-польск. pyrz ’тс’, чэш. дыял. ру́г ’жар’, ст.-чэш. ру́гіе ’гарачае вуголле’, славац. ру́г ’чырвань на твары’, ругіна ’попел’, н.-луж. ругіна ’попел ад выкуранага тытуню’, сюды ж в.-луж. ругіс ’паліць у печы’, славен. pirav, perav ’тленны’, харв. pirjan ’вэнджанае мяса’, балг. ньржен ’смажаны, пражараны’. Магчыма, архаізм, гл. ст.-слав. пырсні* ’ляпёшка з оркішу (пала-віцы)’, славен. pirert ’пшанічны’, якія выводзяць з прасл. *ругь/*руго, параўн. серб.-харв. раг (Вук: “некакво жито”), piro, славен. pirą ’оркіш’, ujTo можа быць звязана з *ругьагонь’. Парабі, тыпалагічнуіо паралель: ватрушка ’піражок з тварагом’ ад ватраагонь’ (Фасмер, 1, 279). Больш падрабязна адносна ст.-слав. слова гл. ESJSt, 12, 736. Параўн. папярэдняе слова (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

АЛІМПІ́ЙСКІЯ ГУ́ЛЬНІ,

1) агульнаэлінскія святкаванні і спарт. спаборніцтвы ў Стараж. Грэцыі. Адбываліся раз у 4 гады ў Алімпіі ў гонар бога Зеўса. Звестак пра першыя Алімпійскія гульні не захавалася, іх адлік вядзецца ад 776 да н.э., калі былі ўведзены запіс пераможцаў і нумарацыя Алімпіяд. Складаліся з культавых абрадаў і спарт. спаборніцтваў. Удзельнічалі прадстаўнікі ўсіх грэч. дзяржаў. На час Алімпійскіх гульняў абвяшчаўся абавязковы для ўсіх грэкаў «свяшчэнны мір» і не вяліся ваен. дзеянні. Да спаборніцтваў дапускаліся толькі вольнанароджаныя грэкі (пазней і рымляне) і толькі мужчыны. Кіравалі гульнямі эланодыкі (суддзі). Спаборніцтвы праводзіліся спачатку па бегу на 1 стадый (дыстанцыя, роўная даўжыні стадыёна — 197,27 м), затым на 2 і больш стадыі; з 708 да н.э. — таксама па барацьбе, пенталоне (пяцібор’е — бег, кіданне дыска і кап’я, скачкі ў даўжыню, барацьба), кулачным баі, гонках на калясніцах і інш. Пераможцаў Алімпійскіх гульняў (алімпіёнікаў) узнагароджвалі аліўкавым вянком, іх ушаноўвалі як нац. герояў на радзіме і па ўсёй Грэцыі (атрымлівалі сац. і паліт. прывілеі), часам абагаўлялі, у іх гонар ставілі статуі, чаканілі манеты. Алімпійскія гульні праводзіліся і пасля падпарадкавання грэч. зямель Рыму. Пасля ўсталявання хрысціянства Алімпійскія гульні як праява паганства забаронены ў 394 н.э. рым. імператарам Феадосіем I.

2) Буйнейшыя міжнар. комплексныя спарт. спаборніцтвы сучаснасці. Праводзяцца з 1896 кожны высакосны год летам паводле правілаў і палажэнняў, вызначаных Алімпійскай хартыяй. Праграмныя і арганізац. асновы Алімпійскіх гульняў, як і ўсяго алімпійскага руху, закладзены П. дэ Кубертэнам. Па яго ініцыятыве Парыжскі міжнар. спарт. кангрэс (1894) прыняў рашэнне пра аднаўленне Алімпійскіх гульняў. Арганізуе і праводзіць гульні алімпійскі горад і нацыянальны алімпійскі камітэт (НАК) краіны, у якой горад знаходзіцца, пад кіраўніцтвам і кантролем Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК). Парадкавы нумар Алімпійскіх гульняў захоўваецца незалежна ад таго, праводзіліся яны ці не (гл. табл.). Праграма Алімпійскіх гульняў уключае не менш як 15 алімпійскіх відаў спорту (абавязкова — лёгкая атлетыка, гімнастыка, плаванне, цяжкая атлетыка, барацьба, бокс, фехтаванне, веславанне, веласпорт, футбол, баскетбол). Арганізатары гульняў могуць уключаць і паказальныя выступленні па 1—2 відах спорту, не прызнаных МАК. На час Алімпійскіх гульняў удзельнікі размяшчаюцца ў алімпійскай вёсцы.Пачынаючы з 1924 праводзяцца і зімовыя Алімпійскія гульні, якія маюць уласную нумарацыю і адбываліся да 1994 у адзін год з летнімі. Апрача агульнай алімпійскай сімволікі Алімпійскія гульні маюць і ўласную (эмблемы, талісманы і г.д.).

Сярод традыц. рытуалаў Алімпійскіх гульняў — запальванне алімпійскага агню ў час адкрыцця гульняў (агонь, запалены ў стараж. Алімпіі ад сонечных промняў, эстафетай спартсменаў дастаўляецца ў алімпійскі горад), алімпійская клятва, якую ад імя ўсіх удзельнікаў прамаўляе адзін з лепшых спартсменаў краіны правядзення Алімпійскіх гульняў, клятва суддзяў, узнагароджанне пераможцаў і прызёраў спаборніцтваў алімпійскімі медалямі, узняцце дзярж сцяга і выкананне нац. гімна ў гонар пераможцы. З 1908 на Алімпійскіх гульнях пашыраны т.зв. неафіц. агульнакамандны залік — вызначэнне месца нац. камандаў на колькасці медалёў і заліковых ачкоў. Алімпійскім гульням спадарожнічае пэўная культ. праграма, выпускаюцца алімпійскія сувеніры, манеты, значкі, маркі і інш атрыбутыка.

Бел. спартсмены ўдзельнічаюць у Алімпійскіх г. з 1952 у складзе зборнай каманды СССР, аб’яднанай каманды СНД (1992), з 1994 (зімовыя Алімпійскія гульні ў Лілехамеры) — самастойнай нац. камандай. Імі заваявана (у т. л. і на зімовых Алімпійскіх гульнях) 81 залаты, 39 сярэбраных і 36 бронзавых медалёў. Шматразовымі алімпійскімі чэмпіёнамі былі гімнасты С.Багінская, В.Корбут, В.Шчэрба (6 залатых медалёў на Алімпійскіх гульнях у Барселоне), фехтавальшчыкі А.Бялова, Т.Самусенка і В.Сідзяк, барэц А.Мядзведзь, вясляр У.Парфяновіч і інш.

Літ.:

Олимпийская энциклопедия. М., 1980.

Г.​К.​Кісялёў.

Алімпійскія гульні
Алімпіяды Год правядзення Месца правядзення Прадстаўленыя нац. алімпійскія к-ты
I 1896 Афіны 13
II 1900 Парыж 21
III 1904 Сент-Луіс 12
IV 1908 Лондан 22
V 1912 Стакгольм 28
VI 1916 Берлін*
VII 1920 Антверпен 29
VIII 1924 Парыж 44
IX 1928 Амстэрдам 46
X 1932 Лос-Анджэлес 38
XI 1936 Берлін 49
XII 1940 Токіо, пасля адмовы — Хельсінкі*
XIII 1944 Лондан*
XIV 1948 Лондан 58
XV 1952 Хельсінкі 69
XVI 1956 Мельбурн 67
XVII 1960 Рым 84
XVIII 1964 Токіо 94
XIX 1968 Мехіко 113
XX 1972 Мюнхен 122
XXI 1976 Манрэаль 88
XXII 1980 Масква** 81
XXIII 1984 Лос-Анджэлес 140
XXIV 1988 Сеул 160
XXV 1992 Барселона 172
XXVI 1996 Атланта

* Гульні не праводзіліся ў сувязі з ваеннымі дзеяннямі.
** Адзін з групавых турніраў Алімпіяды па футболе праводзіўся ў Мінску.

Да арт. Алімпійскія гульні: эмблема Алімпійскіх гульняў у Атланце (1996); запальванне алімпійскага агню ў Лілехамеры (1994; уверсе); вокладка часопіса «World of Gymnastics» з выявамі чэмпіёнаў Алімпійскіх гульняў у Барселоне; дэлегацыя Беларусі на зімовых Алімпійскіх гульнях у Лілехамеры, 1994.
Да арт. Алімпійскія гульні. Алімпійскі агонь на вуліцах Мінска. 1980.
Да арт. Алімпійскія гульні. Старт фінальнага забегу на 100 м на гульнях 1-й Алімпіяды (1896).
Да арт. Алімпійскія гульні. Спаборніцтва па стральбе з пісталета на гульнях 5-й Алімпіяды (1912).
Да арт. Алімпійскія гульні. Беларуская гімнастка В.​Корбут — уладальніца 3 залатых медалёў на гульнях у Мюнхене (1972).

т. 1, с. 259

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

а², злуч.

1. Злучае сказы і члены сказа са знач. супрацьпастаўлення, супастаўлення.

Ён паехаў, а я застаўся.

Гэта ж не восень, а ранняя вясна.

Яна пачала суцяшаць, а ў самой аж сэрца разрываецца ад жалю.

Факт ёсць факт, а дакумент застаецца дакументам.

2. Далучае сказы або члены сказа са знач. дабаўлення чаго-н. пры паслядоўным апісанні, паяснення, узмацнення, пярэчання, пераходу да другой думкі.

Гарыць агонь, а на агні гатуецца вячэра.

Навокал лес, а за лесам — балота, а за балотам — рэчка.

А тозлуч.

1) Іначай, у адваротным выпадку.

Бяжы, сынок, а то спознішся;

2) Аказваецца, а на самай справе.

Каб хоць рэчка была, а то ручаёк нейкі;

3) Далучае сказы і члены сказа, якія ўдакладняюць, развіваюць або паясняюць папярэднюю думку.

Змрокам, а то і пазней, людзі ішлі дадому;

4) Ужыв. пры ўгаворванні, пажаданні.

Пабудзьце яшчэ.

А то пераначавалі б;

5) Або, ці.

Хлопчык бегаў, смяяўся, а то хаваўся за дзеда.

А не то (дык)злуч. Тое, што і «а то» (у 1 знач.).

Дапамажыце, а не то я скардзіцца буду.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адкры́ць

1. (адчыніць) öffnen vt; ufmachen vt; uftun* vt; ufschlagen* vt (кнігу);

2. (што-н пакрытае) ufdecken vt, enthüllen vt (помнік і г. д.);

3. (пасяджэнне і г. д.) eröffnen vt;

адкры́ць аго́нь вайск. das Fuer eröffnen;

4. (зрабіць адкрыццё) entdcken vt;

5. (установу) eröffnen vt;

адкры́ць рахунак бухг. ein Knto eröffnen;

адкры́ць лік спарт. den rsten Trffer erzelen;

адкры́ць Аме́рыку längst Beknntes sgen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Смалі́ць ‘паліць’, ‘хвастаць’, ‘страляць’, ‘што-небудзь хутка рабіць (напр., ісці)’ (ТСБМ, Нас., Сержп., ТС, Сл. ПЗБ), ‘абпальваць шэрсць, смаліць свінню’ (Шымк. Собр., Бяльк., Касп., Сцяшк.), ‘пыліць’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), ‘марозіць’ (беласт., Сл. ПЗБ), ‘шпарка ісці’ (Скарбы), ‘выгаварваць, дапякаць словам’ (Нас., Сцяшк.), сма́ліць безас. ‘моцна хацецца’, смыле́ць ‘моцна балець, пячы’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), смальну́ць ‘стукнуць’ (ТС), смуле́ць ‘паспешна ісці’ (ТС). Укр. смали́ти ‘абпальваць, апякаць’, ‘піць, цягнуць’, рус. зах., паўд. смали́ть ‘паліць, апякаць’, польск. smalić ‘апякаць; курыць, піць (многа)’, каш. smalëc są ‘тлець’, в.-луж. smalić ‘смаліць (свінню, курыцу)’, н.-луж. smaliś ‘паліць’. Прасл. дыял. *smaliti. Паводле Фасмера (3, 684), Брукнера (503), звязана чаргаваннем галосных з смала1 (гл.). Шустар-Шэўц (1317) у якасці і.-е. паралеляў прыводзіць яшчэ ст.-ірл. smāl, smōl, smūalагонь; попел’, літ. smilkti, smilkstù ‘пыліць, дыміць’. Борысь (561–562) прапануе разглядаць *smaliti як шматкратны дзеяслоў ад прасл. *smoliti (з рэгулярным падаўжэннем каранёвага галоснага o > a, які часткова захаваўся ў славен. дыял. smolíti ‘паліць’, smolíti se ‘апаліцца, прыпаліцца’), што ўзыходзіць да незахаванага прасл. *smelti (гл. смала1). Гл. яшчэ Міклашыч, 309, 311; Покарны, 969, 971; ЕСУМ, 5, 305–306.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́клікаць, выкліка́ць

1. herbirufen* vt; kmmen* lssen*; ufrufen* vt (у класе); inladen* vt, vrladen* vt (у суд і г. д.);

вы́клікаць урача́ den rzt bestllen vt;

вы́клікаць па тэлефо́не nrufen* vt;

вы́клікаць каго-н. (з пакою, пасяджэння) herusbitten* vt;

вы́клікаць ву́чня да до́шкі den Schüler an die Tfel rfen*;

2. (прапанаваць прыняць удзел) herusfordern vt, ufrufen* vt, uffordern vt;

вы́клікаць на дуэ́ль j-n zum Dull (uf)frdern;

вы́клікаць каго-н на шчы́расць j-n zur ffenheit herusfordern;

3. (з’явіцца прычынай чаго-н.) hervrrufen* vt, herbiführen vt, uslösen vt, errgen vt;

вы́клікаць апеты́т den Appett nregen;

вы́клікаць слёзы ў каго-н. j-n zum Winen brngen*;

вы́клікаць падазрэ́нне den Verdcht erwcken [wchrufen*];

вы́клікаць інтарэ́с Intersse wcken [hervrrufen*];

вы́клікаць захапле́нне [узды́м] Begisterung uslösen;

вы́клікаць успамі́ны (lte) Ernnerungen herufbeschwören*;

4. вайск. вы́клікаць аго́нь Fuer uslösen;

вы́клікаць аго́нь на сябе́ das Fuer auf sich (A) lnken [zehen*]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

бушава́ць, ‑шую, ‑шуеш, ‑шуе; незак.

1. Бурна, імкліва выяўляць сваю сілу (пераважна разбуральную). А калі ўздымаецца бура, асабліва ўвосень, страшным робіцца наша возера. Яно бурліць і бушуе, як кіпень. Чарнышэвіч. Вецер, здавалася, цішэў, але грымоты яшчэ бушавалі над лесам. Якімовіч. Бушуе агонь, кідае цэлыя патокі полымя высока ў паветра. Колас. // Інтэнсіўна развівацца, расці. І адразу [Вольцы] прыснілася: бушавала цяжкім буйным коласам жыта... Васілевіч. // перан. Выяўляцца, развівацца з незвычайнай сілай (пра пачуцці). У ім [Адаме], відаць, бушаваў шалёны гнеў, і ён выбіраў, куды яго скіраваць. Дамашэвіч. [Аміля] крычала доўга, ужо не бачачы перад сабою Хурса. Само сабою пайшло бушаваць і рваць яе абурэнне, агіда і роспач. Чорны.

2. Разм. Бурна выказваць сваё незадавальненне, гнеў і пад.; буяніць. [Хлапчук] бушаваў добрых хвілін дзесяць. Потым, відаць, замарыўся — сціх. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лі́шні, ‑яя, ‑яе.

1. Які перавышае патрэбную ці ўстаноўленую колькасць, норму. Лішні экземпляр кнігі. Лішнія грошы. □ [Гарлахвацкі:] Па-мойму, цёця Каця, вы лішнюю плошчу падмятаеце... Крапіва. // Празмерны, залішні. У пакоі свежа, хвоі, стоячы каля самых вокан, не прапускаюць у дом лішняга сонца. Лужанін. [Егер] трымаў сябе вельмі асцярожна, не дазваляючы сабе ніводнага лішняга руху. В. Вольскі.

2. Такі, без якога можна абысціся; непатрэбны. [Дзіміна:] Кашын патрэбен быў пры штурмаўшчыне. Пры рытмічнай жа рабоце ён лішні. Карпаў. // Непажаданы. Марыля зрабілася зусім чужой і лішняй у .. хаце. Брыль. Сцёпка дастаў з кішэні некалькі памятых лісткоў, азірнуўся, каб не было лішніх сведак. Колас.

3. Дадатковы, дабавачны. — Маленькі агонь можна і ў будане трымаць. — Дым будзе, ды і месца для яго лішняе трэба. Маўр.

•••

Без лішніх слоў гл. слова.

Лішняя капейка гл. капейка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кацёл, катла, м.

1. Металічная пасудзіна акруглай формы і розных памераў для награвання вады, гатавання ежы і пад. Пад дашчатым навесам гарэў агонь, у катле варылася вячэра. Шчарбатаў. Чвэрць кухні займала нізкая ёмкая печ з двума ўмураванымі катламі для награвання вады і для варкі бульбы. Колас. // Пра харчаванне з агульнай кухні. Партызанскі кацёл. Армейскі кацёл. □ Побач .. спрачаліся дзве кабеціны: рэзаць цяля для агульнага катла на сенакос ці не. Ваданосаў.

2. Закрытая пасудзіна для выпрацоўкі пары. Паравы кацёл. □ А ўжо з катлоў, зноў-такі па трубах, вада, ператвораная ў сухую пару, пойдзе ў турбіну. Краўчанка.

3. Поўнае акружэнне вялікіх варожых групіровак. Папасці ў кацёл. Бабруйскі кацёл.

•••

Як піўны кацёл — вельмі вялікіх памераў (пра галаву чалавека).

Як у катле кіпіць гл. кіпець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)