Во (выклічнік, указальная часціца) (БРС, Касп., Гарэц., Бяльк., Мядзв., Шпіл.; КЭС, лаг.). Рус. о, укр. о, ст.-рус. о, ст.-слав. о, польск. o, в.-луж., н.-луж. o, чэш. o, славен. ō, балг. о (Младэнаў, 362). Гістарычна гэта могуць быць незалежныя формы, асабліва калі прыняць пад увагу розніцу ў даўжыні (Фасмер, 3, 95; Махэк₂, 404). Аналагічнае паходжанне ў грэч. ὦ, ὤ (выраз здзіўлення), лац. ō, ōh, ст.-інд. ā, ст.-ірл. ā, a, гоц. ō ’во, тфу’, ст.-в.-ням. ō‑wê, с.-в.-ням. ô, н.-в.-ням. oh (Вальдэ-Гофман, 2, 192; Фасмер, 3, 95).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Воласць (БРС, Нас., Бяльк., Яшк.). Рус. во́лость, укр. во́лость, ст.-рус. волость ’вобласць, тэрыторыя, дзяржава, улада’, ст.-бел. во́лость ’воласць’, ст.-слав. власть, польск. włość, чэш. vlast, славац. vlasť ’айчына’, серб.-харв. вла̑ст, славен. lȃst, род. скл. lastȋ ’уладанне, маёмасць’, балг. власт ’улада’. Прасл. volstь < voldtь (< уладаць) (Махэк₂, 693; Скок, 3, 604). Роднасныя: лат. vàlsts ’дзяржава’, літ. valsčius ’воласць’ (Траўтман, 340 і наст.; Буга, РФВ, 75, 133 і наст.; Фасмер, 1, 344). Некалькі інакш аб словаўтварэнні КЭСРЯ (65) і Шанскі (1, В, 151 і наст.), якія выводзяць ад *volda ’ўлада’ з дапамогай суф. ‑tь: *voldtь > volstь > volostь.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ву́галь (БРС, Нас., КТС, Шат., Касп., Гарэц., Бяльк., Мядзв.). Рус. у́голь, укр. ву́гіль, ст.-рус. оуг(ъ)ль, ст.-слав. ѫгль ’вугаль’, балг. въгле н. р. ’вугаль’, серб.-харв. у̏гаљ, славен. vọ̑gel, чэш. uhel, славац. uhol, польск. węgiel, в.-луж. wuhl, wuhel, н.-луж. hugel. Прасл. ǫgъlъ (Махэк₂, 666; Скок, 3, 537). Роднаснае літ. anglìs, ст.-прус. anglis, він. скл. адз. л. añglį̌, усх.-літ. ánglis, лат. ùogle, ст.-інд. áṅgāraḥ ’вугаль’, н.-перс. angišt ’тс’ (Траўтман, 8; Фрэнкель, 10; Фасмер, 4, 146). Сольмсен (Unters., 218) дапускае магчымасць роднасці з агонь. Аб гэтым гл. таксама Тапароў, Прус., 87.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Выр, вырь ’вырай, цёплыя краіны, куды адлятаюць птушкі на зіму’ (Яшк., бых., Рам., 8), вырь ’паварот’ (Нас.), выръ, виръ ’вір’ (Шн., Песні). Няясна. Магчыма, зваротнай дэрывацыяй ад вырай, вырья або ўкраінізаваная форма ад вір (гл.), якая потым была збліжана з вырай у семантычных адносінах. Але параўн. рус. цвяр. вырь, бырь ’вір’, выр ’месца хуткага цячэння вады, вір; яма, над якой утвараецца вір’, якія па фанетычных прычынах не могуць быць аб’яднаны з вір (Фасмер, 1, 370). Гл. яшчэ Безлай, ССл, 1976, 5, 65 і наст., дзе аб сувязі рус. вырь, вырий і славен. ir(ij) ’балота’, а таксама іншы славенскі матэрыял.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Галлё ’галіны, хвораст’ (БРС, Шат., Касп., Нас., Бяльк., Сцяшк. МГ), таксама го́лле ’тс’ (Касп.). Дакладна адпавядае ўкр. гілля́ (зборн. наз., н. р.). Бел. і ўкр. словы Фасмер (1, 434) параўноўвае з рус. дыял. голья́ ’галіна, сук’ (ж. р., адз. л.!) і далей са славен. gȏl ’ачышчаны ад сучкоў ствол маладога дрэва’, чэш. hůl ’палка, галіна’. Далей бачаць сувязь з галу́за ’галінка’ і да т. п. Больш пераконвае дапушчэнне, сувязі прама з *golъ ’голы; ачышчаны ад лісця’. Тады *golьje — гэта проста зборны назоўнік з першасным значэннем ’голыя галінкі’. У рус. мове голья, магчыма, са старога гольё (н. р., зборн. наз.)
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Га́льштук (БРС). Непасрэднае запазычанне з польск. halsz tuk ’тс’, якое ўзята з ням. Halstuch ’хустка на шыю’ (аб фанетыцы слова, у прыватнасці аб пераходзе ням. ‑ch > ‑k у польск. мове, гл. Слаўскі, 1, 396). Форма, блізкая да бел., існавала калісьці і ў рус. мове: гальштук (гл. Шанскі, 1, Г, 20). У форме га́лстук, а́лстук гэта слова вядома ў сучасных бел. дыялектах, а таксама ў ст.-бел. мове (гл. Сцяц. Нар., 97–98, са спасылкай на слоўнік Гарбачэўскага). Невядома толькі, ці сучасныя дыялектныя бел. га́лстук, а́лстук працягваюць старыя бел. формы, ці гэта запазычанне новага часу з рус. мовы?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мі́тусь ’лежачы галовамі ў супрацьлеглыя бакі, «валетам»’ (лях., Сл. ПЗБ), драг. на́мытусь (Лучыц-Федарэц), мі́туські ’улукаткі’ (Жд. 1), мытусь ’адзін да аднаго задам’ (Кольб., 52). Укр. ми́тусь, митьма́, рус. митуси́ть ’падміргваць’, ст.-рус. митусь, митусъ ’адзін насупраць аднаго’ (XIII ст.), ст.-слав. митѣ ’напераменку’, польск. mituś, серб.-харв. усу̀мит, су̏митице ’крыж-накрыж’. І.‑е. адпаведнікі: лат. mits, mitus, mite ’мена’, mitêt ’мяняць’, mitežām ’разам, талакою’, ст.-інд. mḗthati, mitháti ’чаргуе’, mithás ’папераменны’, авест. miϑtwa‑ ’спараваны’, лац. mūtāre ’мяняць’, mūtuus ’узаемны’, гоц. missō ’адзін аднаго’ (Зубаты, IF, 3, 136; Бернекер, 2, 62; Брукнер, 338–339; Фасмер, 2, 628–629).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нару́жнік ’неслух’ (Нас., Гарэц., Бяльк., Яўс.), пару́жпіца ’непаслухмяная, упартая дзяўчына’ (Нас., Яўс.), сюды таксама наружна ’здзекліва’ (Яўс.), наружонік, наружоніца, наружоны, наруглівы ’здзеклівы’ (ушацк., Пытанні лексікал., фразеал. і стылістыкі. Мн., 1985, 51–53), рус. наружник ’насмешнік, лаяльнік’. Да наруга (гл.), роднаснае польск. naręzyć ’парушыць’ (Брукнер, 355), серб.-харв. мак. naruzlt ’аблаяць, абразіць’, сюды ж, магчыма, і чэш. náruzivy ’заўзяты, заядлы, страшны’, да якога Махэк рэканструюе дзеяслоў *na‑ružiti (Махэк₂, 390), іншыя версіі паходжання апошняга слова гл. Шаур, Etym, Brun, 1978, 140 (роднаснае славен. ruziti ’лушчыць, абдзіраць’, рус. ружь, наружу), Варбат, Куркіна, Этимология–1979, 182 (да прасл. *ruz‑ ’драць, рваць’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
На́цыя ’нацыя, нацыянальнасць, народ’ (Яруш., Некр. і Байк., БРС, ТСБМ), на́цыя ’парода’ (Растарг.), нацая ’нацыя; мова; вёска’ (Ян.). Ст.-бел. нацыя (нацея, нация) ’народ, народнасць’ (1589 г.) са ст.-польск. nacyja, што ў сваю чаргу з лац. natio (Булыка, Лекс. запазыч., 32); магчыма, паўторнае запазычанне ў сучасную беларускую літаратурную мову з рус. нация (Крукоўскі, Уплыў, 81), адкуль трапіла і ў гаворкі; падобным шляхам праніклі таксама нацыянальны, нацыяналіст, нацыяналізм і інш. з адпаведнай адаптацыяй да норм новай беларускай літаратурнай мовы (‑ыя‑ на месцы рус. ‑ио‑ і інш.). Цікава, што ў выніку самастойнага развіцця ў народнай мове ўзноўлена адно з першасных значэнняў лац. natio — ’парода’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ну́тка ’ну, давай’ (Нас.), наткала ’калі падахвочваюць да падняцця цяжару’ (Чачот), рус. нутко ’ну, давай’. З ну (гл.) і ўзмацняльнай падвойнай часціцы ‑tk‑, якая можа адлюстроўваць кантамінацыю ўзмацняльных партыкул *‑to (параўн. серб.-харв. нито ’тс’) і *‑ka (параўн. рус. пука ’тс’) (ESSJ SG, 1, 331), або непасрэдна з ⁺нуте (гл. нуце) і ‑ka (параўн. тутака, тамака), што павінна было адбыцца яшчэ да пераходу т’ > ц у беларускай мове. Не выключаны ўплыў дзеяслоўных канчаткаў, пры якім ‑т адпавядае адз. л. ‑це — мн., а ‑ла — форме прошлага часу, параўн. славен. nut (адз. л.), ’бач’, nuta (падв. л.), nute (мн. л.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)