Падге́йстра, падгейсцер ’падгерац’ (Мат. Гом.). Рус. курск. пыдгейстер, подгейстра, укр. підгейстор, підгейстра, підгерсть ’тс’. Няясна. Магчыма, звязана з падгерац; не выключана, што гэта метафарычны перанос з гайстер ’чорны бусел’. Такія пераходы ў розных тэхнічных прыстасаваннях існуюць. Бел. слова, відаць, з укр.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паты́нка ’металічная талерка’, ’дыскас’ (Нас.), ст.-бел. патына, патыня, патина ’металічная талерка, якую выкарыстоўваюць у час абедні’ (1583 г.) запазычаны са ст.-польск. patyna ’тс’, якое з лац. patina ’міска, нізкая каструля, патэльня’ (Булыка, Лекс. запазыч., 180). Параўн. таксама паціна (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Па́шпарт ’дакумент для пасведчання асобы’, ’пасведчанне з асноўнымі звесткамі пра прадмет, машыну’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), ’білет, пропуск’ (Шпіл.), ст.-бел. пашпортъ ’пашпарт’ (1638 г.) запазычаны са ст.-польск. paszport, якое са ст.-франц. passeport ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 35; Кюнэ, 86).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пелікан ’весланогая птушка, Pelicanus opocrotalus’ (БелСЭ, 8), ст.-бел. пеликанъ (пач. XVII ст.) са ст.-польск. pelican ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 144), якое праз лац. pelicānus са ст.-грэч. πελεκάν ад πέλεκυ ’сякера, малаток’, πελεκάω ’сяку, чашу’ (Фасмер, 3, 230).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́брык ’выхадка’ (БРС), вы́брыкі ’дзіўныя паводзіны, фокусы’ (Цых.), укр. вибрик ’выхадка, жарт; скок’, польск. wybryk ’падскок, выхадка’. Параўн. выбры́кваць ’падскокваць’ (да брыкаць), на значэнне бел. і ўкр. слоў, магчыма, уплывала польск., параўн. рус. курск. ехать выбриком ’ехаць галопам’, данск. вы́брики ’брыканне’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вінен 1 ’павінен’ (БРС, КТС, Яруш., Шат.), ст.-бел. виненъ (з XVI ст.). Запазычана з польск. winien (Карскі, Труды, 204).
Вінен 2 ’вінаваты’ (Янк. II). Укр. ви́нен, ви́ннен, польск. winien ’тс’, славац. vinen, ст.-слав. виньнъ. Да віна 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гамбі́т ’тэрмін шахматнай гульні’ (БРС). Рус. гамби́т, укр. гамбі́т. Першакрыніцай з’яўляецца франц. gambit ’тс’ (а гэта з іт. gambetto, дакладней, dare il gambetto ’даць падножку’). Гл. Шанскі, 1, Г, 24. Бел. і ўкр. словы, відавочна, запазычаны непасрэдна з рус. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гардэмары́н ’гардэмарын’ (БРС). Рус. гардемари́н, укр. гардемари́н. Паводле Фасмера (1, 393), крыніцай запазычання з’яўляецца франц. gardemarine (Шанскі, 1, Г, 28, мяркуе, што ў рус. мове гэта запазычанне з гал.). У бел. і ўкр. мовах слова, відаць, узята непасрэдна з рус.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гару́чы, рус. горю́чий. У бел. мове фіксуецца, здаецца, толькі ў БРС, таму можна меркаваць, што гэта, магчыма, запазычанне з рус. мовы. Па паходжанню гэта дзеепрыметнік ад *gorěti: *gorǫt‑i̯‑ь‑ (з другаснай палаталізацыяй: ‑r‑ > ‑rʼ‑). Параўн. Шанскі, 1, Г, 144.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Геаме́трыя ’геаметрыя’ (БРС). Рус. геоме́трия, укр. геоме́трія. Фасмер (1, 402) лічыць непасрэднай крыніцай польск. або лац. geometria. Шанскі (1, Г, 55) выводзіць гэта слова непасрэдна з грэч. мовы. Ст.-бел. геометрия, паводле Булыкі (Запазыч., 81), з польск. geometria (< лац. < грэч.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)